Ахвяры масавых рэпрэсій Сталінскага генацыду, бязвінна загінуўшыя землякі
Ахвяры масавых рэпрэсій Сталінскага генацыду, бязвінна загінуўшыя землякі - святары Любанскага раёна
Индекс материала
Ахвяры масавых рэпрэсій Сталінскага генацыду, бязвінна загінуўшыя землякі
АСАВЕЦКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
ДАРАСІНСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
КАМУНАРАЎСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
ГОРАД ЛЮБАНЬ
ЛЯХАЎСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
МАЛАГАРАДЗЯЧЫЦКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
РАЧЭНСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
САРОЦКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
СОСНАЎСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
ТАЛЬСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
ЮШКАЎСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
ЯМІНСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
святары Любанскага раёна
Все страницы

У кашмарныя 30-я гады хваля нечуваных рэпрэсій абрынулася ў першую чаргу на свяшчэннаслужыцеляў. Пацярпелі амаль усе святары Любанскага раёна. Лёс большасці з іх застаўся невядомым, але можна меркаваць, улічваючы іх узрост, што ніхто не застаўся жывым у тыя ж 30-я...
НАРАНОВІЧ Феадосій Аляксандравіч, іерэй, н. у 1880 г., настаяцель царквы Прэабражэння Гасподня ў в. Дарасіно. Арыштаваны ў кастрычніку 1932 г., асуджаны да 5 гадоў зняволення.
РАДАКОЎСКІ Сергій Пятровіч, протаіерэн, настаяцель Св. Троіцкай царквы ў в. Таль. Арыштаваны ў сакавіку 1933 г., расстраляны.
МУРАВЕЙКА Аляксей Фёдаравіч, стараста царквы ў в. Таль. Арыштаваны ў сакавіку 1933 г., расстраляны.
ЛУТОВІЧ Андрэй Сямёнавіч, псаломшчык царквы ў в. Таль. Арыштаваны ў 1933 г., расстраляны.
ДЗЕЛЯКТОРСКІ Мікалай Пятровіч, протаіерэй, н. у 1878 г., настаяцель царквы Св. Мікалая Цудатворца ў в. Урэчча. Арыштаваны ў сакавіку 1933 г. па справе епіскапа Слуцкага Мікалая Шамяціла, асуджаны да 5 гадоў зняволення.
СЕЎРУК Іаан Іосіфавіч, протаіерэй, н. у 1875 г., настаяцель Спаса-Прэабражэнскай царквы ў м. Любань. Арыштаваны ў сакавіку 1933 г., асуджаны да 5 гадоў зняволення.
ДЗЕЛЯКТОРСКІ Уладзімір Пятровіч, іерэй, настаяцель царквы ў в. Забалаць, арыштаваны ў сакавіку 1933 г.


  Фонды Любанскага дзяржаўнага музея народнай славы.



Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."