Ахвяры масавых рэпрэсій Сталінскага генацыду, бязвінна загінуўшыя землякі
Ахвяры масавых рэпрэсій Сталінскага генацыду, бязвінна загінуўшыя землякі - РАЧЭНСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
Индекс материала
Ахвяры масавых рэпрэсій Сталінскага генацыду, бязвінна загінуўшыя землякі
АСАВЕЦКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
ДАРАСІНСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
КАМУНАРАЎСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
ГОРАД ЛЮБАНЬ
ЛЯХАЎСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
МАЛАГАРАДЗЯЧЫЦКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
РАЧЭНСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
САРОЦКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
СОСНАЎСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
ТАЛЬСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
ЮШКАЎСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
ЯМІНСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ
святары Любанскага раёна
Все страницы


ВЁСКА АТРАДНАЕ
ГЛАДКІ Павел Міхайлавіч, н. у 1886 г., рэпрэсіраваны ў 1937 г.

ВЁСКА ДУНЦЫ
АСТАХНОВІЧ Антон Адамавіч, аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1930 г.
БЯНЬКОЎСКІ Аляксандр Венядзіктавіч, аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1933 г.
ЛОБІК Іван Аляксандравіч, н. у 1907 г., аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1930 г.
ХАРЫТАНОВІЧ Павел Іосіфавіч, н. у 1887 г., аднаасобнік, высланы ў 1930 г. з жонкай Анастасіяй Францаўнай.

ВЁСКА ЗАКАЛЬНОЕ
ДУНЕЦ Васіль Фёдаравіч, н. у 1892 г., ад наасобнік, высланы ў 1930 г.
ДУНЕЦ Мітрафан Фёдаравіч, н. у 1904 г., калгаснік, рэпрэсіраваны ў 1937 г.
КАЎГАРЭНЯ Антон Раманавіч, аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1930 г.
ЛІТОШКА Мацвей Ісакавіч, аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1930 г.

 

 КАМІСІЯ Ў СКЛАДЗЕ АД КАЛГАСА «НОВЫ МІР» ДАСТАНКА, ПРАСА, ЗУБКЕВІЧА, АД ЯЧЭЙКІ КПБ КІСЕЛЯ, АД С/С ЗВЯРЫНСКАГА 27 МАЯ 1930 г. УТВАРЫЛА ПЕРААЦЭНКУ КУЛАЦКАЙ МАЁМАСЦІ I ЗАРАЗ ЗНАХОДЗЯЧАГАСЯ Ў КАЛГАСЕ «НОВЫ МІР» РАЧЭН СКАГА С/САВЕТУ АСТАХНОВІЧА АНТОСЯ АДАМАВА

Маёмасць

Коль-

касць

Ацэнка

Усяго

руб.

кап.

руб.

кап.

Стол

1

10

 

10

 
Лейцы раменныя

1

3

3

Ключ баронны

1

50

50

Напільнікі

2

50

1

Брусок

1

30

30

Малаток

1

50

50

Цвікі

3 кг

15

45

Цапоў для кароў

3

50

1

50

Падкова

2

30

60

Жалеза 4 метры 

1

50

6

Сані

2

5

10

Хамут з паўшэрсці

1

8

8

Лейцы

2

50

1

Сядзёлак

2

50

1

Лён (валакно)

2

3

6

Семя (льняное)

5 п.

6

30

Вагі

1

15

15

Кожа хромавая

1

4

4

Падкоў

8

40

3

20

Плуг

1

8

8

Тачыла

1

5

5

Канькі (снягуркі)

1

1

50

1

50

Жарабя

1

25

25

Кабан

1

50

50

Свіння

1

30

30

Парасяты

2

15

30

Кабылы

2

100

200

Хамут з паўшэрсці

1

12

12

Сядзёлка

1

8

8

Пілка

1

50

50

Долата

1

50

50

Цясло

1

2

2

Склобка

1

50

50

Бароны

1

5

10

Калёсы

1

15

15

Фаэтон

1

70

70

Ваўначоска

1

1200

1200

Дошкі

200

50

100

Сена

210

50

105

Канюшына

50

40

25

Салома

150

40

60

Шулы дубовыя

8

3

24

Калёсы жалезныя

1

50

50

Сахар

1

50

50

Вілы

1

2

2

Карова рабая

1

120

120

Карова рыжая

1

120

120

Цяляты

2

25

50

Разам 

2461

55

  

Дадатак да вопісу ацэнкі маёмасці Астахновіча

Жыта

13 п.

1

10

13

30

Авёс

84 п.

1

 

84

 
Грэчка

6 п.

1

6

Пшаніца

10 п.

1

50

15

Семя льняное

3 п.

1

50

6

Аўсяная мука

1 п.

  

12

10

ЛЫСКАВЕЦ Андрэй Макаравіч, н. у 1887 г., аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1933 г.
МІКУЛІЧ Даніла Ільіч, н. у 1896 г., аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1933 г.
МІКУЛІЧ Дзмітрьгіі Міхайлавіч, аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1930 г.
СЯРЧЭНЯ Арцём Фёдаравіч, аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1932 г.
СЯРЧЭНЯ Нічыпар Фёдаравіч, н. у 1880 г., аднаасобнік, высланы ў 1933 г.
ЧАРНЫШ Нічыпар Іванавіч, н. у 1878 г„ рэпрэсіраваны ў 1933 г.

ВЁСКА ЗАСМУЖЖА
БАРАНОЎСКІ Аляксей Аляксандравіч, н. у 1897 г., аднаасобнік, высланы ў 1931 г. разам з жонкай Марыяй Іосіфаўнай.
БАСЯК Давыд Міхайлавіч, н. у 1888 г., аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1933 г.
БАСЯК Цімафей Маісеевіч, н. у 1894 г., калгаснік, рэпрэсіраваны ў 1931 г.
БУЛАТ Фёдар Дзяменцьевіч, аднаасобнік, высланы ў 1930 г. з сям'ёй.
ГУРЛЕНЯ Аляксей Яфімавіч, н. у 1892 г., аднаасобнік, высланы ў 1930 г.
МІХНЕВІЧ Аляксей Васільевіч, н. у 1908 г., аднаасобнік, высланы ў 1930 г.
МІХНЕВІЧ Іван Андрэевіч, аднаасобнік, высланы ў 1930 г.
РУДЗІНСКІ Адам Усцінавіч, н. у 1883 г., аднаасобнік, высланы ў 1930 г.
СЕЎРУК Рыгор Іванавіч, н. у 1888 г., адна асобнік, высланы ў 1930 г.
ШЧУНЕВІЧ Павел Фадзеевіч, высланы ў 1930 г.
СТАТКЕВІЧ Міхаіл Іванавіч, н. у 1882 г., рэпрэсіраваны ў 1930 г. з жонкай Марыяй Аляксандраўнай, дзецьмі Зояй (1912 г.), Аляксандрай (1924 г.), Віктарам (1927 г.), Мікалаем (1929 г.), Іванам. М. I. Статкевіч і Іван Статкевіч загінулі ў месцах зняволення.


3 успамінаў Аляксандры Трацэўскай,
дачкі М. I. Статкевіча


Жылі мы ў Засмужжы — бацькі, мае старэйшыя брат і сястра, малодшыя браты. Мне было гадоў пяць. Вёска Засмужжа невялікая, каля двух дзесяткаў двароў. Наша сям'я была з найбольш заможных — усётакі 7 валок зямлі. У бацькі, Міхаіла Статкевіча, было восем сясцёр і ні аднаго брата, таму пасля смерці дзеда ўся зямля дасталася яму. Было меркаванне падзяліцца зямлёй з маімі незамужнімі цёткамі, але бацькава маці не дазволіла драбіць надзел. Так бацька стаў, на сваю бяду, заможнікам... У 30-я гады гэта было вельмі небяспечна. 23 сям'і з вёскі тады былі раскулачаны і высланы. У тым ліку і наша.
Бацька адмовіўся ўступаць у калгас, як і многія іншыя сяляне. У арцель пайшлі толькі тыя, хто не меў зямлі ці каня. I вось 12 лютага 1930 г. на нашым двары з'явіліся чужыя людзі. Апісвалі маёмасць, грузілі яе на воз... Забралі ўсё, пакінуўшы толькі самае неабходнае. У той дзень у вёсцы раскулачылі яшчэ пяць гаспадарак. А на наступны дзень арыштавалі бацьку. Што з ім здарылася далей —ніхто не ведае і сёння... Загінуў, як і не жыў —ці расстралялі, ці памёр недзе ў ссылцы.
14 лютага ў Мінску быў арыштаваны мой старэйшы брат Іван. Пра лёс яго таксама нічога не вядома. I, нарэшце, 8 сакавіка прыйшлі за ўсімі намі. Мама, старэйшая 18-гадовая сястра Зоя і мы, меншыя дзеці — я, браты Віктар і Коля адпраўлены ў ссылку. Накіравалі нас у в. Вялікі Паляннік Пермскай вобласці (у хуткім часе яна стала Молатаўскай). Пасяліліся ў хаце такіх самых гарамык — раскулачаных, якіх адправілі яшчэ далей. Але пражылі там нядоўга, пасля вядомага артыкула Сталіна ў газеце «Праўда» было дазволена высланых кулакоў і членаў іх сямей браць на парукі. Так удалося нам вярнуцца дадому, у ссылцы мы нікому не былі патрэбны працаваць няма каму, адны едакі.
Вярнуліся ў Засмужжа. У нашай хаце жылі чужыя людзі. Нас і яшчэ адну сям'ю пасялілі ў невялікай будыніне на краю вёскі. Можа б і жылі мы там, але ў 1937 г. прыйшоў загад: маці, як жонка «ворага народа», павінна вые хаць на 101 кіламетр ад Любанскага раёна. Трапіла яна ў турму ў Горкаўскай вобласці. Засталіся мы з братамі і старэйшай сястрой адны. Такі быў час, што людзі баяліся даць кавалак хлеба. Не магу забыць старшыню калгаса Аляксандра Свінко, які, рызыкуючы, не адмаўляў у дапамозе дзецям «ворага народа» — даваў сякія такія прадукты харчавання, дазволіў жыць у калгаснай майстэрні, а затым пасяліў нас у хаце раскулачаных.
Мама вярнулася зімой 1941 года. Хутка пачалася вайна. Віктар, якому было шаснаццаць гадоў, пайшоў у партызаны. Потым яго ўзялі ў армію, праслужыў сем гадоў. Калі ён вярнуўся, мы змаглі выкупіць сваю хату ў Засмужжы. Паступова наладжвалася жыццё, калгас, які нараджаўся ў такіх пакутах, уставаў на ногі, людзі паступова акрыялі...


ВЁСКА НОВАЯ ДУБРОВА
КАВАЛЁЎ Антон Сямёнавіч, аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1929 г.
МАКОЎСКІ Сцяпан Міхайлавіч, н. у 1884 г., аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1929 г.
ХАЦІНОЎСКІ Аляксандр Фёдаравіч, адна-асобнік, высланы ў 1930 г.
ЧУМАК Марыя Юр'еўна, н. у 1889 г., ад наасобніца, выслана ў 1929 г.
ЧУМАК Таццяна Данілаўна, н. у 1874 г., рэпрэсіравана ў 1937 г.

ВЁСКА ОБЧЫН
ВЕРАМЕЙЧЫК Конан Харытонавіч, аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1933 г.
ДАСТАНКА Дзмітрый Іванавіч, н. у 1895 г.,, бухгалтар Любанскага райсабеса, расстраляны ў 1933 г.
ДАСТАНКА Мікалай Фёдаравіч, н. у 1894 г., аднаасобнік, высланы ў 1933 г.
ДАСТАНКА Якаў Астапавіч, н. у 1910 г., рэпрэсіраваны ў 1937 г.
ЗДРОК Іван Трафімавіч, аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1931 г.
ІЁКША Андрэй Фёдаравіч, н. у 1889 г., аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1937 г.
ІЁКША Цімафей Харытонавіч, н. у 1883 г., аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1937 г.
ІСАКАЎ Марк Апанасавіч, н. у 1891 г., аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1937 г.
КІЙКО Кірыл Максімавіч, аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1933 г.
КУКРАШ Емяльян Іванавіч, н. у 1910 г., аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1933 г.
МАРДЗВІЛКА Мікалай Іванавіч, н. у 1884 г., аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1933 г.
РАБЕЦ Купрыян Васільевіч

ВЁСКА РАЧЭНЬ
ВЕРАМЕЙЧЫК Ігнат Мікітавіч, н. у 1889 г., аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1933 г.
ВЕРАМЕЙЧЫК Сямён Васільевіч, н. у 1904 г., калгаснік, рэпрэсіраваны ў 1933 г.
ВЕРАМЕЙЧЫК Тарас Міхайлавіч, н. у 1902 г., аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1933 г.
ГАРДЗІЕНЯ Іван Міхайлавіч, н. у 1901 г., калгаснік, рэпрэсіраваны ў 1947 г.
ІЁКША Рыгор Мікітавіч, аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1933 г.
КУКРАШ Цярэнцій Мікалаевіч, аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1933 г.
КУКРАШ Цімафей Іванавіч, н. у 1883 г., аднаасобнік, высланы ў 1931 г.
КУКРАШ Якаў Макаравіч
ЛІХАЛАП Зіновій Міхайлавіч, н. у 1894 г., калгаснік, рэпрэсіраваны ў 1933 г.
ПІШЧЫК Кандрат Ціханавіч, н. у 1891 г., аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1933 г.
РЫМАШЭЎСКАЯ Соф'я Несцераўна, аднаасобніца, рэпрэсіравана ў 1933 г.
ХАЦЯНОЎСКІ Канстанцін Міхайлавіч, н. у 1904 г., калгаснік, рэпрэсіраваны ў 1933 г.

ВЁСКА СТАРАЯ ДУБРОВА
АНДРУХОВІЧ Павел Данілавіч, аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1933 г.
АНДРУХОВІЧ Рыгор Данілавіч, аднаасобнік, высланы ў 1932 г.
КОПАЦЬ Аляксей Пятровіч, аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1932 г.
СМОЛЬСКІ Сцяпан Лявонавіч, н. у 1887 г., аднаасобнік, высланы ў 1933 г.
СТАТКЕВІЧ Мікалай Іванавіч, аднаасобнік, высланы ў 1933 г.
ХАЦЯНОЎСКІ Павел Сямёнавіч, аднаасобнік, высланыў 1933 г.
ХАЦЯНОЎСКІ Сцяпан Сямёнавіч, н. у 1890 г., аднаасобнік, рэпрэсіраваны ў 1933 г.

 



Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."