Писатели о крае
Легенда сцвярджае, што Любань бярэ сваю назву ад імя палескай прыгажуні Любы, якая жыла ў невялічкай вёсачцы, што прытулілася сярод балот. I была Люба не толькі выдатная красуня, але і мела незвычайны дар — разумела мову птушак, звяроў, дрэў. Але горкі лёс вьшаў на яе долю. Закахаўся ўЛюбу стары пан-самадур. Гордая паляшучка адмовіла пану, і ён загадаў утапіць прыгажуню ў багне. Кінулася Люба наўцёкі. Вось-вось панскія слугі дагоняць! Узмахнула Любарукамі.узмалілася: "Божа! Выратуй мяне, ператвары ў птушку!" I дзіва — стала дзяўчына кнігаўкай, узляцела ўгару, закігікала, праклінаючы пана і яго дворню. А вось пан з той пары не мог заснуць ні на хвіліну. Крык дзяўчыны-птушкі звінеў у яго галаве і днём, і ноччу. Што толькі не рабіў пан — нічога не дапамагала. Аднойчы старэнькі сівы дзядок-жабрак, што блукаў па свеце, трапіўу палац і даў пану параду: "Пабудуй на месцы Любінай вёсачкі прыгожае селішча і назаві яго Любань. А на прыгорку ўзвядзі царкву і закажы імшу па дзяўчыне. Няхай святар служыць тую імшу тры дні і тры ночы. Толькі тады ты пазбавішся ад пакут..." Пан так і зрабіў.
Так гэта было, ці не, але вось ужо амаль чатыры з паловай стагоддзі стаіць на беразе ракі Арэсы маляўнічы куточак—Любань, колькі песень, вершаў, казак складзена пра яго!

Фильтр по заголовку     Количество строк:  
Заголовок материала
1 Ад спадчынных краеў... (Пясецкі Яўген)
2 Сустрэча з Урэччам (Хвалей Яуген )
3 Мой город (А. Рымашэўскі )
4 Край мой Арэскі (Наталля Крукоўская)
5 Любімы горад (Бухал Мікалай)
6 Любанскі край (Бухал Мікалай)
7 Каля спісу загінуўшых (Зэйдэль-Вольскі Артур Віталевіч)
8 Чорная бяроза (Камейша Казімір )
9 Я зноў прайшоў па партызанскіх сцежках... (Астрэйка Анатоль)
10 Вакол балота. Востраў Зыслаў. (Астрэйка Анатоль)
11 Любані і любчанам (Гіруць-Русакевіч Валянціна)
12 Любань (Ласкоў Іван )
13 Партызанскія буданы (Жук Мікалай Андрэевіч)
14 Ля Зыслаўскага мемарыялу (Жук Мікалай Андрэевіч)
15 Я яшчэ не была маладою... (Маеўская Ніна Васільеўна)
16 О краю мой родны, о краю радзінны... (Маеўская Ніна Васільеўна)
17 Стамлюся душою у сталічным я тлуме...(Маеўская Ніна Васільеўна)
18 Любань-лебедзь (Паўлаў Уладзімір Андрэевіч)
19 Я стаптаны быў капытамі... (Паўлаў Уладзімір Андрэевіч)
20 За лясамі сінімі, высокімі... (Паўлаў Уладзімір Андрэевіч)
 
<< Первая < Предыдущая 1 2 Следующая > Последняя >>
Страница 1 из 2