1917-1941 год



Лёс адной з смольгаўскіх сем'яў
(Русская версия)
Успамінаецца, што ў маім дзяцінстве, якое прайшло ў адным з беларускіх райцэнтраў, амаль у кожнага з сяброў была “свая” вёска, дзе жылі дзед з бабуляй, да якіх можна было паехаць на летніх вакацыях, ці проста ў ягады ці грыбы. У мяне такой вёскі не было. На маё запытанне бацька неахвотна адказаў, што дзеда “раскулачылі” і саслалі за Ўрал. Дзіцячае сэрца схамянулася: “саслалі” – значыць, яны былі злачынцамі! “Мае” дзядуля і бабуля аніяк ня могуць імі быць! Хаця ніколі ў жыцці я іх ня бачыла, але ж люблю і ведаю, што яны добрыя! - “А за што саслалі?” – “ За тое, што не хацелі ісці ў калгас.” - Не паверыла… 
Подробнее...
 
Засталася памяць...
Ва ўсе часы і ва ўсіх бітвах прымалі ўдзел нараджэнцы Любаншчыны, праслаўляючы свой край мужнасцю і адвагай. Такі народ тут жыве — ціхмяны, працавіты ў мірны час, ваяўнічы і рашучы ў гадзіну небяспекі для краіны... Не зганьбілі, не падвялі любанцы свой край і ў гады мінулай вайны, многія з іх пакрылі сябе неўміручай славай. Адзін з такіх малавядомых герояў — Павел Раманавіч Алейнікаў.
Подробнее...
 
Без віны вінаваты
У ваколіцах в. Калінаўка і цяпер ёсць урочышча Паторская паляна — на пачатку веку пры раздзеле зямлі паміж сынамі дзед выдзеліў тут зямлю майму бацьку, Аляксандру Паторскаму, каля паўтара гектара ворыва і 2 гектары сенажаці. Зусім нямнога для нашай сям'і з шасці душ.
Подробнее...
 
3 герояў — у ворагі...
Пракоп Адзярыха быў адным з тых першых камунараў, якія разам з Эмануілам Модзіным, Фёдарам Коўрыкам, Цімафеем Смірновым, Паўлам Калыска і іншымі прыйшлі ў 1927 г. на Мар'інскае балота, каб будаваць там камуну, ладзіць новае жыццё. Гэта пра яго пісаў Янка Купала ў паэме «Над ракой Арэсай»
Подробнее...
 
Пратакол пасяджэння фракцыі прэзідыуму Любанскага райвыканкама Б.С.С.Р. ад 9 лютага 1930 года (аб раскулачванні кулацкіх гаспадарак)
Подробнее...
 
<< Первая < Предыдущая 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Следующая > Последняя >>

Страница 1 из 9