Писатели о крае
  • Писатели о крае
    Легенда сцвярджае, што Любань бярэ сваю назву ад імя палескай прыгажуні Любы, якая жыла ў невялічкай вёсачцы, што прытулілася сярод балот. I была Люба не толькі выдатная красуня, але і мела незвычайны дар — разумела мову птушак, звяроў, дрэў. Але горкі лёс вьшаў на яе долю. Закахаўся ўЛюбу стары пан-самадур. Гордая паляшучка адмовіла пану, і ён загадаў утапіць прыгажуню ў багне. Кінулася Люба наўцёкі. Вось-вось панскія слугі дагоняць! Узмахнула Любарукамі.узмалілася: "Божа! Выратуй мяне, ператвары ў птушку!" I дзіва — стала дзяўчына кнігаўкай, узляцела ўгару, закігікала, праклінаючы пана і яго дворню. А вось пан з той пары не мог заснуць ні на хвіліну. Крык дзяўчыны-птушкі звінеў у яго галаве і днём, і ноччу. Што толькі не рабіў пан — нічога не дапамагала. Аднойчы старэнькі сівы дзядок-жабрак, што блукаў па свеце, трапіўу палац і даў пану параду: "Пабудуй на месцы Любінай вёсачкі прыгожае селішча і назаві яго Любань. А на прыгорку ўзвядзі царкву і закажы імшу па дзяўчыне. Няхай святар служыць тую імшу тры дні і тры ночы. Толькі тады ты пазбавішся ад пакут..." Пан так і зрабіў.
    Так гэта было, ці не, але вось ужо амаль чатыры з паловай стагоддзі стаіць на беразе ракі Арэсы маляўнічы куточак—Любань, колькі песень, вершаў, казак складзена пра яго!