Алесь Жаўрук (Аляксандр Дзмітрыевіч Сінічкін)
н. 19.8.1910 г., вядомы беларускі паэт. Пасля заканчэння Рагачоўскага педагагічнага тэхнікума ў 30-я гады працаваў выкладчыкам на рабфаку ў Соснах , у вядомым на ўсю рэспубліку саўгасе «10-годдзе БССР» Любанскага раёна. Там ён сустракаўся з Янкам Купалам, Платонам Галавачом, Уладзімірам Хадыкам, якіх з'яднала любанская зямля. Ёй і яе людзям паэт прысвяціў шмат вершаў, якія былі змешчаны ў кнігах «Ручаіны» і «Дняпро выходзіць з берагоў». 3 Палесся Алесь Жаўрук паехаў на вучобу ў Маскву ў Інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры.
Загінуў Алесь Жаўрук, супрацоўнік армейскай газеты, 23 жніўня 1942 г. на фронце пад Сталінградам.


...Небывалая дагэтуль,
Нечуванае нідзе,
Над Рачэнскім сельсаветам
Поўнач зорная ідзе.

I выходзіць к травам ніцым
Праз лябёды і званец
Закаханы ў бліскавіцы
Масці светлае хлапец.

Ён праходзіць паўз фурманкі
У край сялібы,
У ночны дом,

Дзе за трактарнай стаянкай
Спяць арцельныя сады;

Дзе вартуе свет зялёны
Ад зайздрослівых вачэй
Дзед з унучкаю Алёнай
Сярод дзён,
Сярод начэй.

Толькі дзеду, мабыць, вечар
Выпрастаў сухія плечы,
I, адтупаўшы як след,
Прыкурнуў мо ў будцы дзед...

Алесь Жаўрук
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY