Прозвішчы ахвяр грамадзянскай вайны
На аснове архіўных дакументаў удалося вызначыць прозвішчы наступных ахвяр грамадзянскай вайны. КАВАЛЕНКА Мікіта, нараджэнец Дудзіцкай воласці. Загінуў 15 кастрычніка 1920 г., пахаваны ў в. Ямінск.
ЦІТОЎ Іван Варфаламеевіч, н. 15.8.1899 г. у Асташкаўскай вол. Цвярской губ., камандзір 2-й роты.
КАРАВАЕЎ Іосіф Мікалаевіч, н. у 1902 г. у в. Караваева Антушынскай вол. Вяцкай губ.
ШЧАРБАКОЎ Канстанцін.
ВАЛАБУЕЎ Пётр, камандзір 4-й роты.
ЖУРАЎЛЁЎ Фёдар.
СОЙКА Адам Аляксеевіч, н. у 1899 г. у в. Глятоўская Асавецкай вол., прапаў без вестак у сакавіку 1921 г. у час Кранштацкага мяцяжу.
САСОНКІН Іван.
ГУСЕЎ Фёдар Кузьміч, н. 8.6.1889 г. у в. Курава Ленскай вол. Пскоўскай губ., камандзір узвода. Удзельнік першай сусветнай вайны, быў памочнікам каменданта гарнізона ў в. Краснае Сяло, на польскі фронт прыбыў 24.09.1920 г.
ШАМАНКОЎ Фёдар.

Гэта далёка не поўны спіс чырвонаар мейцаў, загінуўшых і пахаваных восенню 1920 г. на тэрыторыі Любаншчыны. Справа, за якую яны змагаліся і аддалі сваё жыццё, тады перамагла.
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY