3 статыстычнага эканамічнага даведніка «Раёны БССР» Менск, 1936 г.
Любанскі раён. Насельніцтва на 1.1.1933 г. — 37,7 тыс. чал. (Любань — 2,6 тыс). Сельсаветы Асавецкі, Любанскі (мест.), Малагарадзяціцкі, Нежынскі, Рачэнскі, Рэдкавіцкі, Слабодскі, Тальскі Турокскі, Юшкаўскі, Ямінскі. Электрастанцыі — саўгаса «X год БССР» (32 кВт), Любанскага млына (9 кВт), крухмальнага завода (7 кВт). У 1933 г. — 35 прадпрыемстваў (валавая прадукцыя — 1561 тыс. руб.), у тым ліку саюзных і рэспубліканскіх — 4, прамкааперацыі — 2, калгасных — 6, іншых — 11. Важнейшыя галіны — хімічная, харчовая... Цэнзавых прадпрыемстваў — 5 (150 рабочых). Буйнейшыя прадпрыемствы: смалакурны завод «Трубяціна» (з 1930 г., 34 рабочыя), Любанскі пяньковьі завод № 149 (з 1932 г., 51 рабочы), малочны завод (з 1929 г., 27 рабочых), крухмальны завод № 12 (з 1930 г., 26 рабочых).
Сельская гаспадарка — зерневая, усяго ўгоддзяў — 149 760 га, у тым ліку ворыва — 31 880 га, пад гародамі і садамі — 527 га, сенажаці — 26 290 га, лес — 49 000 га, балоты — 1320 га. 51 калгас (5393 гаспадаркі), іншых дзяржаўных і грамадскіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў — 14. Адна МТС, трактароў — 20, абслугоўваемых калгасаў — 33 (71,4 % плошчаў пасеваў калгасаў). У саўгасах — 91 трактар. Буйнейшыя саўгасы — «X год БССР» (8874 га, 322 рабочыя), «Загалле», «Азярное». Бядняцка-серадняцкіх гаспадарак — 76,5 % (на 1.7.1935 г.).
Пасяўная плошча пад ураджай 1935 г.: усяго — 33 603 га (калгасы — 15 174 га, аднаасобнікі 6530 га, дзяржаўна-кааператыўны сектар — 4600 га), у тым ліку: збожжа — 21 238, 4724 і 13 443 га, лён— 829 га (579, 240 і 110 га), каноплі —1084 га (480, 152, 451 га), канюшына — 2144 га (1170, 226 і 708 га), караняплоды — 109 га (57, 8 і 44 га), бульба — 5313 га (3325, 905 і 246 га), агародніна — 443 га (94, 177 і 27 га).
Колькасць усёй жывёлы (чэрвень 1935 г.): буйной рагатай жывёлы — 23 317 галоў (10 179 кароў), свінней — 16 638, авечак і коз — 13 637, коней — 6630 (5311 рабочых), з іх у дзяржаўна-кааператыўным сектары адпаведна 1132 (435), 263, 41 і 276 (229), у калгасах — 8312 (2401), 2548, 779 і 4479 (3473), у аднаасобнікаў — 4804 (2518), 4258, 3905 і 1875 (1609), у калгаснікаў — 9069 (4825 кароў), 9569 свінней, 8912 авечак і коз. Калгасных таварных ферм 118: малочна-таварных — 51, свінагадоўчых — 41, авечкагадоўчых — 23, конегадоўчых — 3.
Колькасць работнікаў па ўсіх галінах працы — 2086 (цэнзавая прамысловасць — 101, няцэнзавая — 39, будаўніцтва — 187, саўгасы — 729, МТС — 37, лясная гаспадарка — 38, гандаль — 139, падрыхтоўка кадраў — 20, народная асвета — 351, ахова здароўя — 98, крэдыт — 23, культурна-асветніцкія ўстановы — 14, транспарт — 7, установы па абслугоўванню сельскай гаспадаркі — 19, дзяржаўнае кіраванне і суд — 106, кіраванне апаратам народнай гаспадаркі — 16).
Гандаль: колькасць магазінаў — 51 (дзяржаўных — 9, спажывецкай кааперацыі — 42), ларкоў — 2. Гадавы зварот за 1934 г. — 5020 тыс. руб.
Асвета і культура: пачатковых школ — 33 (выкладчыкаў — 74, вучняў — 2630), няпоўных сярэдніх — 14 (116, 3451), сярэдніх — 1 (25, 692). Усіх школ — 48, выкладчыкаў — 215, вучняў — 6776. Рабфак сельскагаспадарчага інстытута — 110 навучэнцаў, 4 выкладчыкі.
Дзіцячых садкоў — 4, дзяцей у іх — 181.
Клубаў — 5, дамоў сацкультуры — 1, хатчытальняў — 11.
Ахова здароўя: бальніц — 2 на 80 ложкаў, амбулаторый (пры бальніцы і асобна) — 6, кансультацый — 1, фельчарскіх пунктаў — 5, сельскіх ясляў — 26, дзяцей у іх — 749, меддоктараў — 6, зубдоктараў — 2, фельчараў — 11, акушэрак — 6, сясцёр — 20.
Выдаецца газета «Калгаснік Любаншчыны», орган РККП(б)Б і РВК, сярэднеразавы тыраж — 2 тыс. экзэмпляраў на беларускай мове.
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY