У паход супраць непісьменнасці |
Адным з першых клопатаў савецкай улады была народная асвета, ліквідацыя непісьменнасці насельніцтва. Як толькі сціхлі віхуры грамадзянскай вайны, у 1920/21 навучальным годзе адкрылася школа ў м. Любань. Час быў вельмі цяжкі, школьныя будынкі разбураны
, абсталяванне прыйшло ў нягоднасць, не было падручнікаў, праграм, не хапала сшыткаў, пісьмовых прыналежнасцей. У 1924/25 навучальным годзе на Любаншчыне было ўжо 25 школ. У Любанскай сямігодцы, адзінай у раёне, працавала 12 настаўнікаў. У м. Любань адкрыта таксама чатырохкласная яўрэйская школа. Усяго ў раёне былі 1 трохкамплектная, 2 двухкамплектныя і 12 аднакамплектных школ. У іх працавалі 47 настаўнікаў, з якіх толькі 2 мелі вышэйшую адукацыю і 22 — сярэднюю спецыяльную, 9 — пачатковую і хатнюю. У школах займалася 1980 вучняў — менш паловы дзяцей школьнага ўзросту. У справаздачы Любанскага райвыканкома адзначалася, што «галоўная прычына ненаведвання дзецьмі школ — недахоп школ і раскіданасць школьных раёнаў». Толькі 9 школ мелі свае будынкі, астатнія размяшчаліся ў наёмных сялянскіх хатах. Выкладанне вялося на беларускай мове, у сямігодцы — на рускай і беларускай. Ва ўтрыманні школ удзельнічала ўсё насельніцтва вёсак. Было ўведзена самаабкладанне, якое прадугледжвала адлічваць на іх частку даходаў сялянскіх гаспадарак. Сельскія саветы заключалі дагаворы з насельніцтвам, па якіх сяляне абавязваліся ўтрымліваць школы за свой кошт. У 1926/27 навучальным годзе працавала 31 школа, 13 з іх размяшчаліся ў спецыяльных будынках, у 1928/29 — 35, 17 — у сваіх будынках. Школы пабудаваны ў Рэдкавічах, Рачэні, Обчыне. У 1928 г. уведзена памяшканне Любанскай сямігодкі. Утрыманне яе абыходзілася дзяржаве штогод у 14 — 15 тыс. рублёў, і ўсё ж школы былі недастаткова забяспечаны ўсім неабходным для арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу — падручнікамі, дапаможнікамі, мэбляй. ![]() Расла колькасць навучэнцаў у школах. Толькі ў Любанскай сямігодцы займалася 416 вучняў. У школе працавала 10 груп, у 1927 г. быў першы выпуск. Сямігодку скончылі 24 чалавекі, у 1928 — 35. Тут адкрыты інтэрнат для вучняў, у якім пражывала 25 чалавек. Яны былі забяспечаны бялізнай, кнігамі і часткова харчаваннем. Пры сямігодцы працавала сталярная, пераплётная і швейная майстэрні. ![]() Вялікая ўвага надавалася ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва, каля 70 працэнтаў якога было неадукаваным. Амаль ва ўсіх вёсках адкрываліся пункты па ліквідацыі непісьменнасці. Вечарам за парты садзілася моладзь, дарослыя мужчыны і жанчыны і нават старыя, якія вучыліся чытаць і пісаць. Першы пункт па ліквідацыі непісьменнасці быў адкрыты ў в. Рэдкавічы. У 1926/27 навучальным годзе ў раёне працавалі 23 пункты па ліквідацыі непісьменнасці, на якіх навучалася 148 чалавек, у 1928/29 годзе — 34 пункты — 1100 чалавек. У Любані быў адкрыты апорны пункт па ліквідацыі непісьменнасці, арганізаваны ячэйкі «Прэч непісьменнасць!», якія аб'ядноўвалі каля 300 чалавек. У жніўні 1931 г. урад рэспублікі прыняў Пастанову, якая ўводзіла абавязковае навучанне дзяцей 8—11 гадоў, а Пастановай 26 жніўня 1932 г. — сямігадовае навучанне. Было ўведзена аба вязковае навучанне непісьменных рабочых і калгаснікаў ва ўзросце да 50 гадоў, насельніцтва іншых катэгорый — да 45 гадоў. На пунктах па ліквідацыі непісьменнасці займалася 4 тысячы чалавек. У 1931/32 навучальным годзе працавала 4 сямігодкі, 45 пачатковых школ, у якіх займалася 82 працэнты дзяцей школьнага ўзросту. Былі створа ны спецыяльныя фонды, з якіх школьнікам, дзецям найменьш забяспечаных бацькоў выдавалі адзенне, абутак, харчаванне, падручнікі. Насельніцтва дапамагала школам і органам народнай адукацыі дабіцца ўсеагульнага навучання дзяцей. ![]() Арганізоўвалася дашкольнае выхаванне. У 1929 г. у Любані быў адкрыты першы дзіцячы садок, у 1931 г. у раёне працавала 19 дзіцячых садкоў-ясляў і 15 летніх пляцовак. Для дзяцей малодшага ўзросту арганізоўваліся піянерскія атрады. Першыя такія атрады з'явіліся ў 1925 г., яны былі арганізаваны пры камсамольскіх ячэйках. У 1926 г. дзейн'ічалі 9 атрадаў, у якіх налічвалася 260 піянераў. Да 1936 г. іх колькасць узрасла да 2 тысяч. У Любані быў адкрыты Дом піянераў, наладжана работа дзіцячай тэхнічнай станцыі, якой кіраваў камсамолец Сцяпан Мірэйчык. Выхаванцы станцыі праводзілі спаборніцтвы на лепшую мадэль трактара, аўтамабіля, самалёта. 3 піянерамі ў Любані працавалі Марфа Лагун, Вольга Гальчэня, Эсфаль Біскіна, Кацнельсон, ва Урэччы — Арон Масс і Борух Глінік, у Асаўцы — Хоня Падліпскі, у Малых Гарадзяцічах — Браніслаў Красніцкі, у Турку — Алесь Кураш, у Арлёва — Арон Смелькінсон, у Рачэні — Дамашэвіч, у Обчыне — Дастанка, у Кузьмічах — Геня Каплан. Старшынёй раённага савета піянерскай арганізацыі быў Фёдар Кукраш, затым Кірыла Осіпаў. ![]() Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на Любаншчыне працавала 5 сярэдніх, 16 сямігадовых, 33 пачатковыя школы, навучалася 7840 дзяцей, налічвалася 389 настаўнікаў. Н. М. Сіняк НА Беларусі, ф. 6, воп. 1, с. 1851; ф. 34, воп. 1, с. 501; ф." 63, воп. 4, с. 54. Фонды Любанскага дзяржаўнага музея народнай славы.
3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved." |
Последние опубликованные статьи
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1944 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1943 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1942 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1941 год
- Из военно-исторического очерка «Операции советских вооружённых сил в Великой Отечественной войне 1941 – 1945»
- Партизанские фотографии из личной коллекции Виль Далидовича
- Лескин Артём Федорович Воспоминания о войне
- Белоруссия партизанская
- Смольгаў: загадкі знаёмых малюнкаў
- О генерале от инфантерии П.Д. Цицианове
- О чём рассказала старая фотокарточка
- "Дожинки"
- Праздник хлеба "Дожинки"
- Колодец с целебной водой у деревни Мордвиловичи
- Архитектура