Доктар Бржазоўскі
Антон Рыгоравіч Бржазоўскі нарадзіўся ў 1870 г. у в. Юрковічы. Бацька яго, бядняк, арандаваў зямлю, служыў па найму ў буйных землеўладальнікаў. Чытаць і пісаць будучы вучоны навучыўся дома, потым паступіў у старэйшую, заснаваную ў 1617. г., Слуцкую гімназію. У 1887 г. Рыгор Мацвеевіч памёр, сям'я засталася без сродкаў на жыццё. Каб прадоўжыць вучобу, Антон быў вымушаны даваць урокі гімназістам малодшых класаў і недараслям багатых бацькоў. Так ён здолеў закончыць гімназію і восенню 1889 г. стаў студэнтам медыцынскага факультэта Маскоўскага універсітэта.
Гэта былі цяжкія гады ў гісторыі універсітэта, час дзеяння самага рэакцыйнага універсітэцкага статута 1884 г. Нярэдка універсітэцкія будынкі і двары пакрываліся барыкадамі, дзе вяліся сапраўдныя баі паміж студэнтамі і паліцыяй. Многіх студэнтаў выключалі з універсітэта. Так паступілі ўлады і з Антонам Бржазоўскім. I ўсё-такі дзякуючы выключным поспехам у вучобе ён змог завяршыць адукацыю і атрымаць дыплом лекара з адзнакай. Быў адкрыты шлях у лепшыя сталічныя і маскоўскія клінікі, але малады ўрач вырашыў інакш. Служыць народу — такое было яго рашэнне.
3 1895 г. ён працуе ў бальніцы Вольскага земства, на Волзе, затым пераехаў у самы аддалены і глухі куток Саратаўскай губерні — в.Безабразаўку.
За адзін год А. Р. Бржазоўскі зрабіў 542 аперацыі без адзінага смяротнага зыходу, а ўсяго ў Безабразаўскай бальніцы было 25 ложкаў. Хвалынская павятовая земская ўправа адзначыла добрую работу маладога хірурга, аб'явіла яму падзяку і запрасіла на службу ў Хвалынскую бальніцу. Дом, у якім ён жыў, і цяпер вядомы сярод старажылаў Хвалынска як «дом Бржазоўскага».
Як член павятовага, а потым і губернскага санітарных саветаў,
А. Р. Бржазоўскі патрабаваў дапамагаць галодным і абараняць бездапаможных людзей усімі сіламі і сродкамі. Ён дабіваўся ад земства арганізацыі бясплатных сталовых, асабліва ў татарскіх пасяленнях, якія болын цярпелі ад эпідэмій. Слава пра хвалынскага доктара распаўсюдзілася па ўсяму Паволжу.
 
 А. Р. Бржазоўскі
У пачатку XX ст. навінкай сусветнай медыцынскай тэхнікі быў рэнтгенаўскі апарат, вельмі дарагі і рэдкі. Яго мелі вядучыя клінікі Расіі — адзін з та кіх апаратаў быў у Хвалынскай бальніцы, устаноўлены ў 1911 г.
3 восені 1918 г. А. Р. Бржазоўскі працаваў у шпіталях Чырвонага Крыжа ў Чалябінску, Іркуцку і ў іншых гарадах. Вясной 1920 г. па распараджэнню начальніка ваенна-санітарнага ўпраўлення Чырвонай Арміі 3. П. Салаўёва ён быў пераведзены ў ваенны шпіталь у Саратаў. На пачатку 1921 г. дэмабілізаваўся з арміі, паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю і праз некаторы час выбраны прафесарам шпітальнай хірургіі клінікі Астраханскага медыцынскага інстытута. У Астраха ні А. Р. Бржазоўскі асаблівую ўвагу ўдзяляў хірургіі жоўцевых шляхоў, язвеннай хваробы страўніка, уралогіі. Для кнігі «Кіраўніцтва прыватнай хірургіі» ім напісаны раздзелы «Хірургія стрававода», «Хірургія грудных залоз», а ўсяго ён надрукаваў да гэтага часу звыш 30 навуковых работ па хірургіі. За сваё доўгае жыццё выдатны ўрач і вучоны зрабіў не менш 10 тысяч аперацый. Выдатны савецкі хірург С. С. Юдзін назваў А. Р. Бржазоўскага «полівалентным» хірургам. Няма такой галіны хірургіі, у якой ён не сказаў бы свайго слова, не ўнёс бы новага.
А. Р. Бржазоўскі напісаў многа артыкулаў, у тым ліку «Рак і барацьба з ім», «Гісторыка-біяграфічны нарыс аб праф. В. I. Разумоўскім» і інш. Выкарыстоўваючы свой велізарны вопыт, у 1945 г. ён заканчвае сваю асноўную капітальную працу — «Курс прыватнай хірургіі», якая надрукавана ў 1948 г., перавыдана ў 1954 і 1956 гг. Чатыры выданні гэтай працы выйшла за рубяжом. Ва ўзросце 90 год А. Р. Бржазоўскі закончыў манаграфію «Апендыцыт», якая была надрукавана ў пачатку 1961 г. Ён заўсёды прысылаў свае кнігі ў Слуцкую сярэднюю школу (былую гімназію). А. Р. Бржазоўскі любіў людзей, валодаў вялікай прыцягальнай сілай. Людзі ішлі да яго, як да блізкага сябра, роднага чалавека.
А. Р. Бржазоўскі ўзнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, многімі медалямі, ганаровымі граматамі.
Памёр 11.2. 1961 г.

В. I. Карпіевіч
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY