3 герояў — у ворагі... |
Пракоп Адзярыха быў адным з тых першых камунараў, якія разам з Эмануілам Модзіным, Фёдарам Коўрыкам, Цімафеем Смірновым, Паўлам Калыска і іншымі прыйшлі ў 1927 г. на Мар'інскае балота, каб будаваць там камуну, ладзіць новае жыццё. Гэта пра яго пісаў Янка Купала ў паэме «Над ракой Арэсай»
: Да саўгаса «Сосны» Па балоце — рэйкі, — Гэта ад камуны Йдзе вузкакалейка. Правялі ўдарна Па даўгім абшары Зімою мінулай Яе камунары... Строіў Адзярыха Для працоўных масаў — Чырвонаармеец Адстаўны да часу. Не вучыўся ў ВТУЗах. Не быў інжынерам, Камунар быў толькі, На аўто шлях мерыў... Па ўсіх правілах інжынернай навукі праклаў самавук Пракоп Адзярыха чыгунку па дрыгвяністым балоце. Камісія, якая прыехала прымаць работу, не давала веры: без спецыялістаў, без навуковых разлікаў выканана складаная і адказная работа! Але па вузкакалейцы ішлі цягнікі — і гэта была рэальнасць... Уся справа ва ўмелых і надзвычай працавітых руках камунараў, якім на пракладцы вузкакалейкі задаваў тон Пракоп Адзярыха. Адзярыхі прыехалі ў Камуну з-пад Слуцка, калі пачулі пра саўгас, загарэліся жаданнем будаваць яго. У малазямельнага селяніна Пятра Адзярыхі было трое сыноў: Пракоп, Адам і Васіль, а таксама дачка Ефрасіння. Пракоп праславіўся ў камуне сваёй шчырасцю і адданасцю ў рабоце, працавітасцю і кемлівасцю. У яго сапраўды быў талент у любой рабоце. Васіль быў ваенным лётчыкам, ім ганарылася ўся Камуна. Ён згарэў на сваім самалёце ў першыя дні вайны. Адам разам з сваёй маладой жонкай Алёнай былі трактарыстамі, прафесія іх на той час лічылася вельмі пачэснай і ганаровай... Загінуў Адам Адзярыха ў 1941 г., абараняючы Маскву. Трагічны лёс выдаўся герою купалаўскай паэмы Пракопу Адзярысе. Па ілжываму даносу ён быў арыштаваны ў 1937 г. і бясследна знік у гулагаўскіх засценках... Сыны яго, Іван і Канстанцін, застаўшыся сіротамі, хапілі нямала ліха ў дзяцінстве, а пасталеўшы, працавалі на тых палях, што адваёўваў у багны іх бацька. Дачка Пракопа Ніна ў гады вайны была сувязной партызанскага атрада на Любаншчыне. ...Адзярыхі, як і ўсе лепшыя сыны айчыны, аддалі жыццё за радзіму з верай у яе будучыню... В. Ф. Рыгораў
3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved." |
Последние опубликованные статьи
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1944 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1943 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1942 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1941 год
- Из военно-исторического очерка «Операции советских вооружённых сил в Великой Отечественной войне 1941 – 1945»
- Партизанские фотографии из личной коллекции Виль Далидовича
- Лескин Артём Федорович Воспоминания о войне
- Белоруссия партизанская
- Смольгаў: загадкі знаёмых малюнкаў
- О генерале от инфантерии П.Д. Цицианове
- О чём рассказала старая фотокарточка
- "Дожинки"
- Праздник хлеба "Дожинки"
- Колодец с целебной водой у деревни Мордвиловичи
- Архитектура