Засталася памяць... |
Ва ўсе часы і ва ўсіх бітвах прымалі ўдзел нараджэнцы Любаншчыны, праслаўляючы свой край мужнасцю і адвагай. Такі народ тут жыве — ціхмяны, працавіты ў мірны час, ваяўнічы і рашучы ў гадзіну небяспекі для краіны... Не зганьбілі, не падвялі любанцы свой край і ў гады мінулай вайны, многія з іх пакрылі сябе неўміручай славай. Адзін з такіх малавядомых герояў — Павел Раманавіч Алейнікаў.
Нарадзіўся П. Р. Алейнікаў у 1917 г. у в. Лапачоў Брод у беднай сялянскай сям'і. У савецкі час закончыў сямігодку, працаваў настаўнікам у в. Дубнікі. У 1937 г. яго прызвалі ў армію. Закончыў вучэбнае падраздзяленне і ў званні сяржанта пачаў армейскую службу. ![]() У канцы 1939 г. 136-я дывізія, у якой служыў сяржант Алейнікаў, была кінута ў пекла савецка-фінляндскай вайны, і ў першы ж дзень ён атрымаў баявое хрышчэнне. Не раз хадзіў у фінскі тыл, прыносіў каштоўныя разведданыя. Асабліва вызначыўся ён у час прарыву славутай лініі абароны фінаў Манергейма ў раёне Кюрола ў лютым 1940 г. Асабістым прыкладам камандзір аддзялення Алейнікаў натхняў байцоў у час атакі. Уварваўшыся ў траншэю праціўніка, закідаў яго гранатамі, знішчыў варожы дзот з абслугай. 7 красавіка 1940 г. сяржанту Алейнікаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ён быў ужо вопытным, загартаваным баямі воінам, і новае выпрабаванне сустрэў, як належыць бываламу байцу, герою. 2 верасня 1941 г. часць, у якой служыў Павел Алейнікаў, накіравалася на фронт, на гэты раз — на барацьбу з гітлераўцамі. Пад Мелітопалем яна ўступіла ў бой. Час быў надзвычай напружаны і цяжкі, штодзень ішлі кровапралітныя бітвы. Чырвоная Армія адступала... 1 лістапада 541-ы полк, у якім у якасці камандзіра аддзялення 7-й стралковай роты ваяваў П. Р. Алейнікаў, быў абкружаны і разбіты. Паступіў загад адступаць і вырывацца з акружэння, але выканаць яго было ўжо немагчыма. Пасля танкавай атакі гітлераўцаў уцалець удалося нямногім. Лёсы болынасці байцоў засталіся невядомымі. У галоўным упраўленні кадраў Міністэрства абароны Расіі Павел Алейнікаў і цяпер лічыцца без весткі прапаўшым. Павел Раманавіч вярнуўся ў родную вёску, пражыў тут усю акупацыю. У партызанскай барацьбе з-за цяжкага псіхічнага стану і ранення з кантузіяй восенню 1941 г. удзелу не прымаў. У ліпені 1944 г. П. Р. Алейнікаў быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, і тут, на фронце, нібы навёрстваючы згублены час доўгай дэпрэсіі і бяздзейнасці, зноў паказваў узоры мужнасці і гераізму. На граніцы з Усходняй Прусіяй вораг абараняўся з асаблівай упартасцю. У адным з баёў на хутары Шмеркштэйн каля горада Прэйсіш Эйлау (цяпер п. Корнева Баграціёнаўскага раёна) 18 лютага 1945 г. П. Р. Алейнікаў загінуў смерцю храбрых. Ён нахаваны ў брацкай магіле. На мемарыяльнай пліце з прозвішчамі савецкіх салдат — Герой Савецкага Саюза П. Р. Алейнікаў. В. Р. Феранц
3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved." |
Последние опубликованные статьи
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1944 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1943 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1942 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1941 год
- Из военно-исторического очерка «Операции советских вооружённых сил в Великой Отечественной войне 1941 – 1945»
- Партизанские фотографии из личной коллекции Виль Далидовича
- Лескин Артём Федорович Воспоминания о войне
- Белоруссия партизанская
- Смольгаў: загадкі знаёмых малюнкаў
- О генерале от инфантерии П.Д. Цицианове
- О чём рассказала старая фотокарточка
- "Дожинки"
- Праздник хлеба "Дожинки"
- Колодец с целебной водой у деревни Мордвиловичи
- Архитектура