У чэрвені 1941 -га... |
3 успамінаў былога партызана Л. М. Манкевіча
Была сонечная нядзельная раніца. Толькі не радаваліся ей людзі: ужо было вядома, што на краіну па-драпежніцку напаў вораг. У другой палове дня 22 чэрвеня ў Доме культуры пачаўся сход партыйна-гаспадарчага актыву раёна. Нам, вучням старэйшых класаў, даручылі ахоўваць будынак. «Сачыць за абстаноўкай, незнаёмымі падазронымі людзьмі, а таксама за небам», — так інструктаваў наш ваенрук. Не прайшло і паўгадзіны, як у небе не вельмі высока праляцелі некалькі самалётаў з чорнымі крыжамі на крылах. Над Любанню яны развярнуліся і накіраваліся назад. Праз некаторы час у баку Слуцка пачуліся ўзрывы скінутых з самалётаў бомб. Так да нас увачавідкі прыйшла вайна... Пасля сходу на плошчы адбыўся мітынг. Ваенком аб'явіў аб усеагульнай мабілізацыі. Многія жыхары Любані адразу запісваліся добраахвотнікамі ў Чырвоную Армію. Тых, хто па ўзросту не трапляў пад прызыў, збіралі ў райкоме камсамола. Мы даведаліся, што з камсамольцаў і моладзі раёна фарміруецца знішчальны батальён. Многія мае сябры — Баляслаў Куркевіч, Уладзімір Лукоўскі, Андрэй Раменчык, Уладзімір Нізкі, Уладзімір Раменчык сталі яго байцамі. Потым да іх далучыліся Эдуард Драгун, Яўген Труль, Лагун, Зайцаў і многія іншыя ўчарашнія школьнікі. На нас ускладвалася задача ахоўваць масты цераз Арэсу, магазіны і склады. Неслі вартавую службу каля будынкаў райкома партыі і райвыканкома. Праз некалькі дзён з Любані эвакуіраваліся амаль усе ўстановы, прадукты са складаў і магазінаў перададзены часцям Чырвонай Арміі. Баі ў тыя першыя тыдні вайны ішлі ў раёне Слуцка і Старых Дарог. Вораг да пары да часу не наведваўся ў Любань. Варожы гарнізон стаў тут толькі ў канцы жніўня. Некаторыя любанцы падаліся служыць у паліцыю. Сярод іх былі партызанскія сувязныя, патрыёты Валодзя Раменчык, Сяржанін, Гідрановіч і іншыя. Чырвонаармейцаў з разгромленых ворагам часцей праходзіла ў тыя дні многа. Людзі чым маглі дапамагалі ім, давалі прадукты, цывільную вопратку, праводзілі на ўсход. Разам з акружэн цамі пайшлі многія нашы сябры — Труль, Нізкі, Драгун. Пайшоў з групай чырвонаармейцаў і я. У Гомелі звярнуўся ў ваенкамат, каб мяне накіравалі на фронт. Просьба была задаволена, мяне залічылі ў спецыяльную групу, якая павінна была займацца арганізацыяй партызанскай барацьбы паміж Барысавам і Мінскам. Потым групу перадалі ў асобны батальён 232-й стралковай ды візіі, якая абараняла Чарнігаў, Прылукі, Палтаву. У кастрычніку часць, у якой я служыў, трапіла ў акружэнне і была разбіта. Я вярнуўся ў Любань. Па дарозе сустрэў партызан з атрада М. М. Розава. Далейшы ўдзел у барацьбе з ворагам прымаў у радах народных мсціўцаў.
3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved." |
Последние опубликованные статьи
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1944 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1943 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1942 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1941 год
- Из военно-исторического очерка «Операции советских вооружённых сил в Великой Отечественной войне 1941 – 1945»
- Партизанские фотографии из личной коллекции Виль Далидовича
- Лескин Артём Федорович Воспоминания о войне
- Белоруссия партизанская
- Смольгаў: загадкі знаёмых малюнкаў
- О генерале от инфантерии П.Д. Цицианове
- О чём рассказала старая фотокарточка
- "Дожинки"
- Праздник хлеба "Дожинки"
- Колодец с целебной водой у деревни Мордвиловичи
- Архитектура