Любанскі падпольны райком КП(б)Б (21.3.1943-1.7.1944г.)
ЛЮБАНСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ КП(б)Б
(21.3.1943-1.7.1944 г.)



Склад падполънага Любанскага райкома КП(6)Б
30 ліпеня 1941 г. Мінскі падпольны абком КП(б)Б зацвердзіў раённую тройку ў складзе А. С. Луферава (старшыня Любанскага райвыканкома), Я. Д. Гарбачова і М. Я. Ермаковіча. У лістападзе 1941 г. М. Я. Ермаковіч быў накіраваны абкомам партыі ў Маскву з дакладам аб рабоце абкома КП(б)Б, Я. Д. Гарбачоў у студзені 1942 г. загінуў. Тройка спыніла сваё існаванне.
Падпольны райком партыі створаны Мінскім падпольным абкомам КП(б)Б 21 сакавіка 1943 г.
Сакратар А. А. Баравік.
Члены райкома: А. I. Далідовіч, А. С. Луфераў, I. Д. Ламашка, Д. П. Бародзька.
Друкаваны орган Любанскага падпольнага райкома КП(б)Б — газета «Кліч Радзімы». Рэдактары: Г. В. Сыцько (да мая 1943 г.), А. Д. Сакевіч (да верасня 1943 г.), I. В. Куляшоў (з верасня 1943 г.).


ЛЮБАНСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ ЛКСМБ
(1.10.1942-1.7.1944 г.)


3 верасня 1941 г. камсамольскай работай па загаду Любанскай партыйнай тройкі кіравалі камсамольцы — настаўніца Нежынскай школы Ф. Г. Конанава і брыгадзір калгаса «12 год Кастрычніка» А. П. Майстрэнка. Яны стваралі падпольныя арганізацыі, рыхтавалі моладзь да ўступлення ў партызаны. Ф. Г. Конанава загінула ў студзені 1942 г. У жніўні 1942 г.
А. П. Майстрэнка зацверджаны ўпаўнаважаным ЦК ЛКСМБ па Любанскаму раёну. Любанскі падпольны райком ЛКСМБ пачаў работу 1 кастрычніка 1942 г. Яго асноўная база знаходзілася ў партызанскім атрадзе імя Я. Д. Гарбачова і ў 25-й брыгадзе імя П. К. Панамарэнка.
Склад падпольнага РК ЛКСМБ
Сакратары: А. П. Майстрэнка, 3. С. Дуброва.
Члены райкома: I. К. Бердніковіч, Ц. К. Калядка, I. С. Філазафовіч, А. Д. Шаўцоў.
 
Подпольные партийные и комсомольские органы Белоруссии в годы Великой Отечественной войны. Минск, Беларусь, 1975.
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY