Партызанскія фарміраванні, якія дзейнічалі на Любаншчыне ў 1941 — 1944 гг. |
25-я брыгада імя П. К. ПАНАМАРЭНКІ Створана ў студзені 1943 г. загадам па партызанскаму злучэнню на базе асобных атрадаў А. I. Далідовіча, Р. I. Плышэўскага, I. I. Чарнышова і партызанскай групы Дзяшковіча. Брыгада дзейнічала ў Любанскім раёне Мінскай, Жыткавіцкім і Капаткевіцкім раёнах Палескай вобласцей. Злучылася з Чырвонай Арміяй 1 ліпеня 1944 г. у складзе 7 атрадаў агульнай колькасцю 1473 партызаны. Камандзір брыгады А. I. Далідовіч Камісар А. А. Баравік. Начальнік штаба А. Ф. Лескін. АТРАД імя Я. Д. ГАРБАЧОВА Створаны ў ліпені 1941 г. на базе трупы А. I. Далідовіча, накіраванай у Любанскі раён ЦК КП(б)Б, дзе да яе далучыліся мясцовыя жыхары і трапіўшыя ў акружэнне ваеннаслужачыя. У студэе-ні 1942 г. атраду прысвоена імя Я. Д. Гарбачова, які загінуў у студзені 1942 г. На дзень злучэння налічвалася 238 партызан. Камандзіры атрада: А. I. Далідовіч (ліпень 1941 — студзень 1943 г.), М. I. Фурман (студзень 1943 - ліпень 1944 г.). Камісары: Д. Ц. Гуляеў (жнівень 1941 — красавік 1942 г.), А. А. Баравік (май 1942 — студзень 1943 г.), I. В. Сыцько (студзень 1943 — ліпень 1943 г.), М. I. Буглак (ліпень 1943 — ліпень 1944 г.). Начальны штаба: А. Ф. Лескін (верасень 1941 — студзень 1943 г.), А. I. Калганаў (студзень 1943 —ліпень 1943 г.), М. М. Лагун (ліпень 1943 — чэрвень 1944 г.), С. Д. Кандраценя (чэрвень — ліпень 1944 г.). АТРАД імя М. Ф. СІЛЬНІЦКАГА Сфарміраваны ў красавіку 1942 г. з партыйна-савецкага актыву і жыхароў в. Вялікія Гарадзяцічы. На дзень злучэння налічваў 207 партызан. Камандзіры атрада: У. П. Яромаў (красавік 1942 — верасень 1942 г.), I. I. Чарнышоў (верасень 1942 — верасень 1943 г.), Я. М. Качанаў (верасень 1943 — ліпень 1944 г.). Камісары: I. I. Чарнышоў (красавік 1942 — верасень 1942 г.), М. I. Засмужац (верасень 1942 — красавік 1943 г.), С. С. Жарыкаў (красавік 1943 — жнівень 1943 г.), С. М. Ярошаў (жнівень 1943 — красавік 1944 г.), М. М. Лагун (чэрвень 1944 — ліпень 1944 г.). Начальнікі штаба: ф. С. Чарноў (снежань 1942 — чэрвень 1943 г.), I. М. Міцура (чэрвень 1943 — люты 1944 г.), С. М. Чугуноў (люты 1944 — ліпень 1944 г.). АТРАД імя АЛЯКСАНДРА НЕЎСКАГА Створаны ў чэрвені 1942 г. на базе ініцыятыўнай групы, вылучанай з атрада імя Я. Д. Гарбачова, і жыхароў в. Загалле, Фамін Рог, Жывунь, Ямінск, Баянічы Любанскага раёна. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 306 партызан. Камандзір атрада Р. I. Плышэўскі (чэрвень 1942 — ліпень 1944 г.). Камісар 3. Ф. Падабудчык (ліпень 1942 — ліпень 1944 г.). Начальнік штаба: Ф. С. Чарноў (жнівень 1942 — студзень 1943 г.), М. К. Янгаленка (студзень 1943 - ліпень 1944 г.). АТРАД імя М. I. КУТУЗАВА Арганізаваны ў студзені 1943 г. з жыхароў в. Калінаўка Любанскага раёна. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічваўся 181 партызан. Камандзіры атрада: К. М. Дзяшковіч (студзень 1943 — ліпень 1943 г.), Д. П. Бародзька (ліпень 1943 — ліпень 1944 г.). Камісары: Д. П. Бародзька (студзень 1943 — чэрвень 1943 г.), Н. В. Гнацюк (чэрвень 1943 — верасень 1943 г.), В. 3. Бялуга (верасень 1943 — лістапад 1943 г.), I. М. Ражкоў (лістапад 1943 — красавік 1944 г.), С. М. Ершаў (красавік 1944 — ліпень 1944 г.). Начальнікі штаба: I. А. Хімічоў (студзень 1943 — сакавік 1943 г.), Н. В. Гнацюк (красавік 1943 — чэрвень 1943 г.), М. Я. Яршоў (чэрвень 1943 — ліпень 1944 г.). АТРАД імя КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА Створаны 30 сакавіка 1943 г. на базе ініцыятыўнай групы I. А. Хімічова і жыхароў в. Кузьмічы і Серадзібар (Канстанцінаўка). На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 219 партызан. Камандзір атрада I. А. Хімічоў (сакавік 1943 — ліпень 1944 г.). Камісар Р. Л. Вежнавец (сакавік 1943 — ліпень 1944 г.). Начальнік штаба С. М. Нагорны (сакавік 1943 — ліпень 1944 г.). АТРАД «КАМСАМОЛЕЦ» Сфарміраваны ў красавіку 1943 г. з моладзі вёсак Турок, Ляхаўка Любанскага раёна. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 182 партызаны. Камандзіры атрада: А. Д. Шаўцоў (красавік 1943 — люты 1944 г.), В. А. Шамякоў (люты 1944 — ліпень 1944 г.). Камісар А. С. Хоціеў (ліпень 1943 — ліпень 1944 г.). Начальнік штаба Р. Г. Максімовіч (верасень 1943 — ліпень 1944 г.). АТРАД «БАЯНІЦКІ» Арганізаваны ў ліпені 1943 г. на базе ініцыятыўнай групы атрада імя А. Неўскага. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 99 партызан. Камандзір атрада С. Т. Карнееў (ліпень 1943 — ліпень 1944 г.). Камісар Р. В. Сыцько (жнівень 1943 — діпень 1944 г.). Начальнік штаба А. А. Рытвінскі (ліпень 1943 — ліпень 1944 г.). 64-я брыгада імя В. П. ЧКАЛАВА Створана ў студзені 1943 г. загадам па партызанскаму злучэнню Мінскай і Палескай абласцей на базе асобных атрадаў М. М. Розава, А. I. Патрына, А. Я. Абабкава. Брыгада дзейнічала ў Любанскім, Слуцкім, Старадарожскім і Старобінскім раёнах. Злучылася з Чырвонай Арміяй 30 чэрвеня складзе 6 атрадаў агульнай колькасцю 1115 партызан. Камандзіры брыгады: М. М. Розаў (студзень 1943 — верасень 1943 г., сакавік 1944 — чэрвень 1944 г.), П. I. Смірноў (верасень 1943 — сакавік 1944 г.). Камісары: А. В. Львоў (студзень 1943 — чэрвень 1943 г.), I. С. Канановіч (чэрвень 1943 —чэрвень 1944 г.). Начальнікі штаба: У. А. Варатнікоў (студзень 1943 — чэрвень 1944 г.). ![]() ![]() АТРАД імя Л. М. ДАВАТАРА Арганізаваны ў жніўні 1941 г. з партыйна-савецкага актыву Любанскага раёна і групы савецкіх ваеннаслужачых, якія трапілі ў акружэнне. 24 жніўня 1943 г. атраду прысвоена імя Л. М. Даватара. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 135 партызан. Камандзіры атрада: А. I. Патрын (жнівень 1941 — жнівень 1943 г.), сакавік 1944 г.), У. С. Буеў (жнівень 1943—сакавік 1944), Р. Я. Баранаў (сакавік 1944 — чэрвень 1944 г.). Камісары: К. Ц. Чайкоўскі (верасень 1942 — студзень 1943 г.), І.М. Жукаў (студзень 1943— жнівень 1943 г.), С. Ф. Караневіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944 г.). Начальнікі штаба: У.С. Буеў (жнівень 1942 — жнівень 1943 г.), П. I. Папоў (жнівень 1943 —чэрвень 1944 г.). АТРАД імя М. М. ГРОМАВА Арганізаваны ў верасні 1941 г. з групы ваеннаслужачых, мясцовых камуністаў і камсамольцаў. 14 жніўня 1943 г. атраду прысвоена імя М. М. Громава. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 307 партызан. Камандзіры атрада: М. М. Розаў (верасень 1941 — студзень 1943 г.), П. I. Смірноў (студзень 1943 — верасень 1943 г.), А. I. Кудашаў (верасень 1943 — сакавік 1944 г.), П. I. Сталіца (красавік 1944 — чэрвень 1944 г.). Камісары: А. В. Львоў (лістапад 1941 — студзень 1943 г.), П. I. Сталіца (студзень 1943 — красавік 1944 г.), М. Р. Мысліўчык (красавік 1944 — чэрвень 1944 г.). Начальнікі штаба: М. Ф. Сцеклянёў (студзень 1943 — жнівень 1943 г.), С. I. Кавалёў (жнівень 1943 — верасень 1943 г.), М. К. Раманаў (верасень 1943 — чэрвень 1944 г.). АТРАД «ЖАЛЯЗНЯК» Створаны ў ліпені 1942 г. на базе ініцыятыўнай групы, вылучанай у чэрвені 1942 г. з атрада М. I. Розава, і з патрыётаў Любанскага раёна. 24 жніўня 1942 г. атраду прысвоена імя «Жалязняк». На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 200 партызан. Камандзіры атрада: А. Я. Абабкаў (ліпень 1942 — кастрычнік 1943 г.), У. С. Тараканаў (кастрычнік 1943 — лістапад 1943 г.), А. Л. Шкіцін (лістапад 1943 — чэрвень 1944 г.). Камісары: У. С. Тараканаў (ліпень 1942 — верасень 1943 г.), А. Д. Шэпель (верасень 1943 — студзень 1944 г.), Ф. С. Шаўцоў (студзень 1944 — чэрвень 1944 г.). Начальнікі штаба: В. П. Чэглакоў (ліпень 1942 — лістапад 1943 г.), М. Н. Кавалёў (лістапад 1943 — чэрвень 1944 г.). АТРАД імя Р. I. КАТОЎСКАГА Сфарміраваны ў маі 1943 г. з жыхароў в. Пярэспа Любанскага раёна і ініцыятыўнай групы, вылучанай брыгадай у сакавіку 1943 г. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 145 партызан. Камандзір атрада Д. Д. Букі (май 1943 — чэрвень 1944 г.). Камісар Д. К. Карнееў (май 1943 — чэрвень 1944 г.). Начальник штаба М. Р. Вяроўкін (май 1943 — чэрвень 1944 г.). АТРАД імя С. ЛАЗО Арганізаваны ў жніўні 1943 г. з жыхароў в. Пласток Любанскага і в. Урэчча Слуцкага раёна. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічваўся 121 партызан. Камандзіры атрада: М. Ф. Сцеклянёў (жнівень 1943 — красавік 1944 г.), I. А. Кузняцоў (красавік 1944 — чэрвень 1944 г.). Камісары: I. А. Кузняцоў (верасень 1943 — красавік 1944 г.), I. П. Грышкоў (красавік 1944— чэрвень 1944 г.). Начальнікі штаба: М. П. Кабзар (жнівень 1943 — кастрычнік 1943 г.), В. П. Чаглакоў (лістапад 1943 — чэрвень 1944 г.). АТРАД імя 14-і СЛУЦКІХ ПАРТЫЗАН Створаны ў жніўні 1943 г. з партызанскіх груп М. Д. Бялько і М. I. Луцэвіча, якія дзейнічалі з пачатку 1942 г. у в. Ісерна, Працавічы Слуцкага раёна, і жыхароў навакольных вёсак. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 155 партызан. Камандзіры атрада: М. Д. Бялько (жнівень 1943 — красавік 1944 г.), П. Я. Карака (красавік 1944 — чэрвень 1944 г.). Камісар Ф. Я. Змітровіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944 г.). Начальнік штаба А. I. Навіцкі (жнівень 1943 — чэрвень 1944 г.). ![]() ![]() ![]() ![]() 100-я брыгада імя С. М. КІРАВА Створана 21 сакавіка 1943 г. загадам штаба партызанскага злучэння Мінскай вобласці пад назвай «Смерць фашызму». У снежні 1943 г. брыгада перайменавана ў 100-ю імя С. М. Кірава. Штаб брыгады размяшчаўся ў в. Асавец Любанскага раёна. Злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 28 чэрвеня 1944 г. у складзе 6 атрадаў агульнай колькасцю 1031 партызан. Камандзір брыгады А. I. Шуба (сакавік 1943 — ліпень 1944 г.). Камісары: Г. М. Машкоў (сакавік 1943 — верасень 1943 г.), I. С. Савелаў (верасень 1943 — красавік 1944 г.), I.М. Ражкоў (красавік 1944 — чэрвень 1944 г.). Начальной штаба: Ф. В. Дзераўнін (сакавік 1943 — красавік 1943 г.), I. I. Папоў (красавік 1943 — красавік 1944 г.), I.3.Ганчароў (красавік 1944 — чэрвень 1944 г.). АТРАД імя В. I. ЧАПАЕВА Арганізаваны ў сакавіку 1943 г. з партызан 1-й роты атрада «Народныя мсціўцы» і жыхароў в. Трубяціна Любанскага раёна. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 260 партызан. Камандзір атрада I. I. Жукавец (сакавік 1943 — чэрвень 1944 г.). Камісар П. Ц. Петрушэня (сакавік 1943 — чэрвень 1944 г.). Начальнік штаба А. П. Чуган (сакавік 1943 — чэрвень 1944 г.). АТРАД імя М. I. КУТУЗАВА Створаны ў сакавіку 1943 г. з партызан 2-й роты атрада «Народныя мсціўцы». На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 185 партызан. Камандзір атрада П. К. Грынькевіч (сакавік 1943 — чэрвень 1944 г.). Камісар Р. I. Ручан (сакавік 1943 — чэрвень 1944 г.). Начальнік штаба В. М. Гусеў (сакавік 1943 — чэрвень 1944 г.). АТРАД імя М. В. ФРУНЗЕ Сфарміраваны ў сакавіку 1943 г. з 3-й роты атрада «Народныя мсціўцы». На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 112 партызан. Камандзіры атрада: Ф. Т. Брусенскі (сакавік 1943 — май 1944 г.), А. А. Гідрановіч (май 1944 — чэрвень 1944 г.). Камісары: М. А. Траскуноў (сакавік 1943 — чэрвень 1943 г., красавік 1944 — чэрвень 1944 г.), У. I. Івашка (ліпень 1943 — сакавік 1944 г.). Начальнікі штаба: А. I. Дземідовіч (сакавік 1943 — чэрвень 1943 г.), П. П. Каўгарэня (чэрвень 1943 — верасень 1943 г.), I. П. Коркін (верасень 1943 — чэрвень 1944 г.). АТРАД імя В. П. ЧКАЛАВА Арганізаваны 1 чэрвеня 1943 г. на базе ініцыятыўнай групы, вылучанай брыгадай, і з жыхароў в. Пасека, Сінягава, Гасціно Старадарожскага раёна. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 67 партызан. Камандзір атрада Р. В. Алешын (чэрвень 1943 — ліпень 1944 г.). Камісары: А. I. Дземідовіч (чэрвень 1943 г.), А. Я. Шыткавец (ліпень 1943 — чэрвень 1944 г.). Начальнікі штаба: М. П. Філютчык (жнівень 1943 — кастрычнік 1943 г.), Ф. В. Калінін (кастрычнік 1943 — чэрвень 1944 г.). АТРАД імя С. М. БУДЗЁННАГА Створаны 5 чэрвеня 1943 г. на базе ініцыятыўнай групы, вылучанай брыгадай, і з жыхароў в. Рухава, Глядавічы, Крываносы Старадарожскага раёна. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 154 партызаны. Камандзіры атрада: Ф. В. Дзераўнін (чэрвень 1943 — ліпень 1943 г.), П. I. Лявонцьеў (ліпень 1943 — кастрычнік 1943 г.), I. А.Здаравец (кастрычнік 1943 — чэрвень 1944 г.). Камісары: М. К. Глынчык (ліпень 1943 — кастрычнік 1943 г.), А. I. Цімошка (кастрычнік 1943 — чэрвень 1944 г.). Начальнікі штаба: В. М. Гусеў (жнівень 1943 — верасень 1943 г.), I. I. Праходскі (верасень 1943 — чэрвень 1944 г.). 6-ты АТРАД Сфарміраваны 28 жніўня 1943 г.на базе ініцыятыўнай групы, вылучанай брыгадай, і з жыхароў в. Зялёнкі, Касцяшы Любанскага раёна. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 67 партызан. Камандзіры атрада: М. С. Сірэнка (жнівень 1943 — лістапад 1943 г.), I. I.Бокшыц (лістапад 1943 — чэрвень 1944 г.). 121-я брыгада імя А. Ф. БРАГІНА Сфарміравана ў кастрычніку 1943 г. па загаду штаба партызанскага злучэння Мінскай вобласці з атрадаў імя М. Ф. Гастэла, імя Д. Давыдава, імя I. В. Сыцько. Брыгада дзейнічала ў Любанскім і Старобінскім раёнах Мінскай, Акцябрскім, Петрыкаўскім, Глускім, Капаткевіцкім раёнах Палескай вобласцей. Злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 2 ліпеня 1944 г. у складзе 6 атрадаў агульнай колькасцю 527 партызан. Камандзір брыгады К. Ф. Пушчын (кастрычнік 1943 — ліпень 1944 г.). Камісар В. М. Якіменка (кастрычнік 1943 — ліпень 1944 г.). Начальнік штаба М. П. Шардыка (кастрычнік 1943 — ліпень 1944 г.). АТРАД імя М. Ф. ГАСТЭЛА 26 чэрвеня 1942 г. па рашэнню ЦК КП(б)Б у савецкім тыле арганізаваны камсамольскі атрад (46 чалавек) і накіраваны ў паўднёвыя раёны Мінскай вобласці. Да кастрычніка 1943 г. дзейнічаў самастойна. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічваўся 191 партызан. Камандзіры атрада: П. Р. Мельнікаў (чэрвень 1942 — лістапад 1942 г.), К. Ф. Пушчын (лістапад 1942 - ліпень 1944 г.). Камісары: М. К. Панцялеенка (чэрвень 1942 — сакавік 1943 г.), В. М. Якіменка (жнівень 1943—ліпень 1944 г.). Начальнікі штаба: А.М. Жукоўскі (чэрвень 1942 — кастрычнік 1942 г.), М. П. Шардыка (май 1943 - ліпень 1944 г.). АТРАД імя Д. ДАВЫДАВА Арганізаваны ў ліпені 1943 г. на базе ініцыятыўнай групы У. I. Хамко і з жыхароў в. Малыя і Вялікія Гарадзяцічы. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 103 партызаны. Камандзіры атрада: У. I. Хамко (ліпень 1943 — красавік 1944 г.), М. Т. Здараўцоў (красавік 1944 - ліпень 1944 г.). Камісары: М. Т. Здараўцоў (ліпень 1943 — красавік 1944 г.), П. М. Мігун (красавік 1944 — ліпень 1944 г.). Начальнік штаба Р. Н. Шапавалаў (ліпень 1943 — ліпень 1944 г.). АТРАД імя I. В. СЫЦЬКО Створаны 10 ліненя 1943 г. на базе ініцыятыўнай групы П. К. Кукарэкі і з жыхароў в. Старасек, Загалле, Жалы, Барыкоў Любанскага раёна. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 86 партызан. Камандзір атрада П. К. Кукарэка (ліпень 1943 — ліпень 1944 г.). Камісар Ф. В. Булаўка (кастрычнік 1943 — ліпень 1944 г.). Начальнік штаба Р. П. Дробаў (кастрычнік 1943 — ліпень 1944 г.). АТРАД імя К. С. ЗАСЛОНАВА Створаны ў кастрычніку 1943 г. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 42 партызаны. Камандзіры атрада: М. А. Сулім (кастрычнік 1943 — май 1944 г.), I. А. Кліменка (май 1944 — ліпень 1944 г.). Камісары: А. I. Курач (кастрычнік 1943 — жнівень 1943 г.), Э. В. Паўловіч (жнівень 1943 ліпень 1944 г.). Начальнік штаба Л. К. Данілеўскі (кастрычнік 1943 — ліпень 1944 г.). ![]() АТРАД імя I. В. ПАНФІЛАВА Арганізаваны ў кастрычніку 1943 г., на базе ініцыятыўнай трупы, вылучанай атрадам імя М. Гастэла, і з жыхароў в. Соснаўка, Чырвоная Слабада Акцябрскага раёна. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічваўся 61 партызан. Камандзір атрада В. А. Клімовіч (кастрычнік 1943 — ліпень 1944 г.). Начальнікі штаба: А.I.Чараднічэнка (кастрычнік 1943 — красавік 1944 г.), У. П. Мураўскі (красавік 1944 — ліпень 1944 г.). КАВАЛЕРЫЙСКІ ЭСКАДРОН імя Л. М. ДАВАТАРА Сфарміраваны ў кастрычніку 1943 г. на базе ўзвода коннай разведкі штаба злучэння Мінскай вобласці. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 48 партызан. Камандзіры эскадрона: В. П. Рагачоў (кастрычнік 1943 — май 1944 г.), А. I. Малчанаў (май 1944 — ліпень 1944 г.). Камісар А. М. Бахановіч (кастрычнік 1943 — ліпень 1944 г.). 258 я брыгада імя В. В. КУЙБЫШАВА Створана ў снежні 1943 г. загадам штаба партызанскага злучэння Мінскай вобласці на базе асобных атрадаў імя В. I. Чапаева, імя А. М. Труцікава і імя С. М. Будзённага. Злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 28 чэрвеня 1944 г. у складзе трох атрадаў агульнай колькасцю 287 партызан. Камандзір брыгады Г. М. Сталяроў (снежань 1943 — чэрвень 1944 г.). Камісар В. I. Смірноў (снежань 1943 — чэрвень 1944 г.). Начальнікі штаба: В. П. Волгаў (снежань 1943 — май 1944 г.), В. С. Дунаеў (май 1944 — чэрвень 1944 г.). АТРАД імя В. I. ЧАПАЕВА Створаны ў снежні 1941 г. з групы ваеннаслужачых, якія трапілі ў акружэнне, патрыётаў в. Слаўкавічы Глускага раёна. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 93 партызаны. Камандзіры атрада: Г. М. Сталяроў (снежань 1941 — снежань 1943 г.), Р. А. Гнідзін (снежань 1943 - чэрвень 1944 г.). Камісары атрада: Д. Ц. Гуляеў (красавік 1942 — май 1942 г.), В. I. Смірноў (чэрвень 1942 — снежань 1943 г.), А. С. Мацанаў (снежань 1943 — чэрвень 1944 г.). Начальнікі штаба: В. П. Волгаў (снежань 1942 — снежань 1943 г.), Р. М. Мартыновіч (снежань1943 — чэрвень 1944 г.). АТРАД імя А. М. ТРУЦІКАВА Арганізаваны 25 чэрвеня 1943 г. з партызан, вылучаных атрадам імя Чапаева, і з жыхароў в. Рэдкавічы Любанскага раёна. 20 снежня 1943 г. атрад названы імем А. М. Труцікава, старшыні калгаса, закатаванага гітлераўцамі. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 65 партызан. Камандзір атрада В. С. Статкевіч (чэрвень 1943 — чэрвень 1944 г.). Камісары: С. П. Шалабасаў (чэрвень 1943 — верасень 1943 г.), Д. А. Новік (кастрычнік 1943 чэрвень 1944 г.). Начальнікі штаба: М. Г. Семяненя (чэрвень 1943 — кастрычнік 1943 г.), Ф. Р. Дубінка (кастрыч нік 1943 — чэрвень 1944 г.). АТРАД імя С. М. БУДЗЁННАГА Сфарміраваны ў верасні 1943 г., на базе ініцыятыўнай групы П. М. Кандрусёва, вылучанай атрадам імя В. I. Чапаева, і з жыхароў Любанскага раёна. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй налічвалася 66 партызан. Камандзіры атрада: П. М. Кандрусёў (верасень 1943 — чэрвень 1944 г), А. А. Мядзведзеў (чэрвень 1944 г.). Камісары: С. П. Шалабасаў (верасень 1943 — снежань 1943 г.), М. Г. Семяненя (снежань 1943 — чэрвень 1944 г.). Начальнікі штаба: М. П. Самохін (верасень 1943 — чэрвень 1944 г.), В. П. Волгаў (чэрвень 1944 г.). Партийные формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны. Минск, Беларусь, 1983.
3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved." |
Последние опубликованные статьи
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1944 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1943 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1942 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1941 год
- Из военно-исторического очерка «Операции советских вооружённых сил в Великой Отечественной войне 1941 – 1945»
- Партизанские фотографии из личной коллекции Виль Далидовича
- Лескин Артём Федорович Воспоминания о войне
- Белоруссия партизанская
- Смольгаў: загадкі знаёмых малюнкаў
- О генерале от инфантерии П.Д. Цицианове
- О чём рассказала старая фотокарточка
- "Дожинки"
- Праздник хлеба "Дожинки"
- Колодец с целебной водой у деревни Мордвиловичи
- Архитектура