Такое кароткае жыццё... |
Брагін Аляксей Фёдаравіч (н. 14.3. 1905 г.) — арганізатар і кіраўнік партызанскага руху на Беларусі. Да вайны працаваў сакратаром Мінскага абкома КП(б)Б. Пакінуты для падпольнай работы ў тыле ворага, займаўся стварэннем падпольных райкомаў, арганізацыяй партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Мінскай і Палескай абласцей
. Быў схоплены ворагамі ў кастрычніку 1941 г., пасля доўгіх допытаў і катаванняў забіты пры спробе пабегу. А. Ф. Брагін пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Леніна. Яго імем была названа партызанская брыгада. Нядоўгім быў удзел у вайне А. Ф. Брагіна. Трагічна склаўся яго лес, столькі ён мог бы яшчэ зрабіць — і не паспеў за свае 36 гадоў... На пасадзе сакратара Мінскага абкома КП(б)Б ён таксама працаваў нядоўга, з сакавіка 1941 г. За гэты час паспеў пазнаць людзей у вобласці, пазнаёміцца са станам спраў — і наступіў чорны дзень 22 чэрвеня. 3 самага пачатку вайны Аляксей Фёдаравіч акунуўся ў яе пекла, у неспакойную, трывожную, новую для яго ваенную справу, у якой паказаў сябе стойкім і мужным байцом. У той цёмны асенні вечар А. Ф. Брагін разам з членам бюро Мінскага абкома Я. Д. Гарбачовым накіраваўся на сустрэчу з падполыпчыкамі ў былы саўгас «10-годдзе БССР». Нечакана ў вячэрнім змроку каля пасёлка Багуслаўка натыкнуліся на варожую засаду. Правакатар, з мясцовых, паказаў на Брагіна. Пачалася перастрэлка, Аляксей Фёдаравіч быў паранены. Гарбачоў выносіў таварыша з поля бою, але нечакана наляцела некалькі конных гітлераўцаў. Знямоглага ад страты крыві А. Ф. Брагіна схапілі, прывезлі ў в. Турок. Доўга цягнуліся жорсткія допыты патрыёта. Сакратар абкома, паранены і знямоглы, страціўшы шмат крыві, мужна пераносіў катаванні і здзекі. На адным з допытаў схапіў стул і ўдарыў фашыста, кінуўся да акна, але варожая куля дагнала патрыёта... Раз'юшаныя гітлераўцы забаранілі хаваць А. Ф. Брагіна. У гарадскім скверы Любані ў 1964 г. устаноўлены помнік А. Ф. Брагіну (скульптар Б. Івонцьеў) — рашучы разварот плеч, мужны, ад крыты твар. Такім яго ведаюць і памятаюць любанцы, адважным і смелым воінам, барацьбітом. Імя А. Ф. Брагіна, узнагароджанага ордэнам Леніна і медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ст., носіць адна з вуліц г.Любані. В. Р. Феранц
3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved." |
Последние опубликованные статьи
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1944 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1943 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1942 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1941 год
- Из военно-исторического очерка «Операции советских вооружённых сил в Великой Отечественной войне 1941 – 1945»
- Партизанские фотографии из личной коллекции Виль Далидовича
- Лескин Артём Федорович Воспоминания о войне
- Белоруссия партизанская
- Смольгаў: загадкі знаёмых малюнкаў
- О генерале от инфантерии П.Д. Цицианове
- О чём рассказала старая фотокарточка
- "Дожинки"
- Праздник хлеба "Дожинки"
- Колодец с целебной водой у деревни Мордвиловичи
- Архитектура