Сябра дзеда Талаша
У канцы чэрвеня 1941 г. у раён Урэчча прарвалася з акружэння 121-я стралковая дывізія. Больш тыдня ішлі жорсткія баі. Калі яны сціхлі, ляснік Мікіта Шэшка днямі прападаў у лесе. 3 сынам Антонам яны хавалі загінуўшых байцоў, аказвалі першую дапамогу параненым, давалі ім прытулак. У лесе Шэшкі зрабілі сховішча, куды складвалі знойдзеную зброю — ведалі, што яна спатрэбіцца. Калі восенню стары ляснік сустрэў партызан, перадаў ім два кулямёты, некалькі аўтаматаў, каля 50 вінтовак, 10 скрынак з патронамі, гранаты.
 
В. I. Талаш і М. М. Шэшка 
— Вы маладыя хлопцы. Але і я, хоць мне пад восемдзесят ужо, яшчэ на што-кольвечы здольны. Адным словам, запісвайце нас з Антонам у атрад. Стары Шэшка стаў нартызанам, дзяліў разам з намі ўсе нашы радасці і няўзгоды. Пра яго даведаліся ў штабе партызанскага злучэння. У 1943 г.
В. I. Казлоў вырашыў адправіць яго разам са славутым дзедам Талашом у Маскву. Старыя пасябравалі. Яны жылі ў адной імя Кірава гасцініцы, часта выступалі на прыемствах і ў воінскіх часцях, шпіталях. Дзед Мікіта цікавіўся баявымі буднямі партызан, дасылаў няхітрыя гасцінцы, пісьмы.
М. М. Щэшка сустрэў светлы дзень Перамогі. Памёр ён на 84-м годзе жыцця, так і не пакінуўшы сваё ляснічоўства.
 
К.С.Рэмез
Былы камандзір узвода брыгады № 100 імя Кірава


Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY