Дастанка Анатоль Паўлавіч
Анатоль Паўлавіч Дастанка — вядомы беларускі вучоны, сапраўдны член Акадэміі навук Беларусь Нарадзіўся ў 1937 г. у в. Обчын. Дзяцінства яго забрала вайна, Анатоль нічым не выдзяляўся сярод равеснікаў, вясковых хлапчукоў. Добра — бацька вярнуўся жывым з вайны, жывы, хоць увесь паранены, інвалід. Ён зноў сеў за рычагі трактара, працаваў у МТС, пакуль дазваляла здароўе.
А. П. Дастанка
Сям'я Дастанкаў ведала і нястачу, і цяжкую сялянскую працу. Падлеткам Анатоль ужо працаваў нараўне з дарослымі ў сваёй гаспадарцы і ў калгасе. I вучыўся старанна, сумленна... У школе—у адной з сялянскіх хат, калі марыў не пра кавалак хлеба, а пра добрую кнігу, і потым пасля некалькіх гадоў работы на заводзе ў радыётэхнічным інстытуце на кафедры электравакуумнай і паўправадніковай тэхнікі, і калі ўзначальваў аддзел электронна прамянёвай тэхналогіі мікраэлектронікі.
У 1970 г., калі ў Мінску быў адкрыты інстытут, А. П. Дастанка, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, арганізаваў і ўзначаліў кафедру тэхналогіі радыёэлектроннай апаратуры. Пад кіраўніцтвам ужо прафесара А. П. Дастанкі пастаўлены рад курсаў па фізіка-хімічных асновах мікраэлектронікі і тэхналогіі мікрасістэм, падрыхтаваны лабараторныя практыкумы і вучэбна метадычныя дапаможнікі агульным аб'ёмам звыш 80 друкаваных аркушаў. Створана галіновая навукова-даследчая лабараторыя МЭП СССР.
Анатоль Паўлавіч — адзін з найбольш буйных і вядомых вучоных у сваёй галіне. Ім асабіста і ў сааўтарстве з іншымі даследчыкамі апублікавана звыш 300 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, падручнік, навуковыя дапаможнікі. На рахунку доктара навук А. П. Дастанкі звыш 235 вынаходніцтваў, шмат патэнтаў. Сем з іх куплены буйнейшымі фірмамі Японіі, ЗША, Галандыі.
А. П. Дастанка кіруе рэспубліканскай праграмай фундаментальных даследаванняў у галіне паўправадніковай мікраэлектронікі. Распрацаваныя ім новыя тэхналогіі, матэрыялы і абсталяванне выкарыстоўваюцца ў вучэбнай і навуковай практыцы, у серыйную вытворчасць укаранёны больш 80 сучасных вырабаў мікраэлектронікі і магутных лазерных канструкцый і сістэм. Паўправадніковыя прыборы ўжываюцца ў самых складаных і навукаёмкіх вырабах і машынах, напрыклад на касмічным караблі «Буран».
Сапраўдны член АН Беларусі А. П. Дастанка спалучае навуковую дзейнасць з вялікай навукова-арганізацыйнай і грамадзянскай работай. За заслугі ў развіцці мікраэлектронікі, падрыхтоўку навуковых і педагагічных кадраў ён удастоены звання «Заслужаны вынаходнік СССР», з'яўляецца лаўрэатам конкурсу АН СССР па фундаментальных праблемах мікраэлектронікі, лауреатам Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі і тэхнікі.
  У студзені 1996 г. А. П. Дастанка прызначаны старшынёй Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь. 

Ганаровы грамадзянін раёна з 1999 года

В. I. Карпіевіч

Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY