У змрочныя дні акупацыі
3 першых дзён акупацыі на захопленай ворагам тэрыторыі была забаронена дзейнасць органаў савецкай улады, адменены ўсе савецкія законы. Гітлераўцы выдалі шэраг загадаў, асноўны сэнс якіх зводзіўся да таго, каб у зародку задушыць самае малое супраціўленне ці незадаволенасць, знішчыць значную частку насельніцтва. За любое непавінавенне, нявыхад на работу, знаходжанне на вуліцы пазней дазволенага часу, каля чыгункі ці ў лесе, праслухоўванне радыё — смерць, смерць...
Беларусь выдзялялася ў генеральны сакратарыят «Беларутэнія». Яе тэрыторыя была ўключана ў рэйхскамісарыят «Украіна» акругі «Літва», частка тэрыторыі ўваходзіла ў акругу «Беласток». Усходняя частка Беларусі была аднесена да вобласці тылу фашысцкай трупы армій «Цэнтр». Такім чынам, паўночна-заходняя частка Любаншчыны аказалася ў складзе генсакратарыята «Беларутэнія» і падпарадкоўвалася Слуцкаму гебітскамісарыяту, астатняя частка — у вобласці тылу нямецкай арміі.
Дзейнічалі валасныя ўправы на чале з бургамістрамі, вёскамі кіравалі старасты. Апорай рэжыму былі акупацыйныя часці вермахта, у населеных пунктах размяшчаліся гарнізоны. Войскі неслі ахову камунікацый і ваенных аб'ектаў, лагераў ваеннапалонных, вялі барацьбу з партызанамі. Для гэтых мэт і падтрымкі акупацыйнага рэжыму выкарыстоўваліся часці СС, паліцыя, службы бяспекі СД і службы парадку ОД. Органы паліцэйскіх служб знаходзіліся на ўсёй тэрыторыі, у тым ліку і на Любаншчыне.
Галоўнымі метадамі «пераканання» насельніцтва акупіраваных тэрыторый былі рэпрэсіі. Не забываліся і аб прапагандзе — газетах, радыё, кіно, лекцыях, якія дэзінфармавалі людзей, скажалі праўду аб падзеях на фронце, імкнуліся падарваць давер да партызан. Ствараліся нават псеўдапартызанскія атрады, якія рабавалі мірнае насель ніцтва, падрывалі аўтарытэт народных мсціўцаў.
3 першых дзён акупацыі на Беларусі праводзілася палітыка генацыду. Карнікі знішчалі грамадзянскае насельніцтва і ваеннапалонных. Агнём, шыбеніцамі, турмамі фашысты імкнуліся ў корані задушыць барацьбу, знішчыць усе патрыятычныя сілы. Палітыка генацыду спалучалася з тактыкай «выпаленай зямлі».
Гітлераўцы настойліва праводзілі жорсткія карныя аперацыі супраць партызан і мірнага насельніцтва. Іх мэтай быў захоп для адпраўкі ў Германію і патрэб арміі рабочай сілы, жывёлы, збожжа, маёмасці і каштоўнасцей. У партызанскіх зонах знішчаліся населеныя пункты. У першыя дні акупацыі спалены вёскі Чабусы, дзе згарэла 208 хат, Камуна — 210 хат і іншыя.
Супраць мірнага насельніцтва Любанска-Акцябрскай партызанскай зоны было праведзена некалькі карных аперацый. У сакавіку 1942 г. пачалася аперацыя пад кодавай назвай «Бамберг», у якой прынялі ўдзел артылерыйскі і тры пяхотныя палкі, два асобныя батальёны паліцыі, кавалерыйскі эскадрон і авіяэскадрылля. 20 сакавіка карнікі пачалі блакаду партызанскай зоны, праз 10 дзён рушылі ў наступление. Яны ішлі з Любані праз Ямінск, Сялец, Загалле. У першы дзень расстралялі і павесілі каля 300 чалавек, спалілі в. Савалуцк, Палічнае, Ямінск. Шлях карнікаў ляжаў у бок Акцябрскага раёна.
  У жніўні 1942 г. камандуючым ахоўнымі войскамі тылавой групы армій «Цэнтр» быў аддадзены загад аб правядзенні новай карнай аперацыі, мэта якой — ачысціць і «ўціхамірыць» раён дзеяння партызан Акцябрска-Любанскай зоны. Былі спалены вёскі Верачагошч і Рэдкавічы (142 хаты з 151). У верасні 1942 г. карнікі часткова спалілі в. Мардзвілавічы.
 
 Жыхары в. Малыя Гарадзяцічы ў спаленай карнікамі вёсцы. 1943 г.
Вясной 1943 г. супраць партызан і мірнага насельніцтва Любанскага і іншых раёнаў па загаду рэйхсфюрэра Гімлера была праведзена карная аперацыя пад кодавай назвай «Русалка». У ёй задзейнічаны каля 20 ахоўных батальёнаў, авіяцыя, дапаможныя сілы паліцыі, а таксама падраздзяленні вермахта. Карнікам не ўдалося дабіцца значнага поспеху ў барацьбе з партызанамі, яны жорстка расправіліся з мірнымі жыхарамі. Карнікі толькі з 25-га ахоўнага батальёна расстралялі 695 жанчын, старых і дзяцей, захапілі 300 галоў жывёлы, 50 цэнтнераў пшаніцы. На Любаншчыне ў ходзе аперацыі «Русалка» поўнасцю былі спалены вв. Пагной, Дворышча, М. Гарадзяцічы, Прыклінец, Абоз, часткова — В. Гарадзяцічы і Дварэц. Звыш тысячы юнакоў і дзяўчат было схоплена для вывазу на катаржныя работы ў Германію.
Мірнае насельніцтва, папярэджанае партызанамі аб аперацыі карнікаў, пакідала свае вёскі. Людзі пастаянна жылі ў трывозе і гатоўнасці па першаму сігналу хавацца ў лесе. I. I. Дайнека з в. Старасек успамінае: «У мяне заўсёды стаялі напагатове калёсы. Як толькі аб'яўлялі трывогу, я адразу запрагаў каня, браў самае неабходнае — адзенне, прадукты і з усёй сям'ёй спяшаўся ў лес, дзе ў самых глухіх месцах загадзя былі падрыхтаваны сховішчы. Так, у трывозе і страху вандравалі ўсю вайну... Партызаны пры магчымасці дапамагалі жыхарам весак эвакуіравацца, давалі прытулак. Пад іх аховай узнікалі грамадзянскія лагеры, якія размяшчаліся ў лясах, на астравах сярод балот.
Апошняя буйная карная аперацыя фашыстаў супраць партызан і мірнага насельніцтва на Любаншчыне пад кодавай назвай «Марабу» была вясной 1944 г. Яна праводзілася ў прыфрантавой паласе 23 га армейскага корпуса 2- й нямецкай арміі групы армій «Цэнтр» сіламі 810 га і 102-га ахоўных батальёнаў. Мэта аперацыі — знішчэнне партызанскіх фарміраванняў, якія дзейнічалі ў тыле гітлераўскай арміі. У пачатку блакады партызанскай зоны газета «Кліч Радзімы», орган Любанскага падпольнага райкома КП(б)Б, звярнулася са зваротам да насельніцтва не давяраць фашыстам, не заставацца ў вёсках, адпраўляцца ў лес, ратаваць дзяцей, жанчын і старых, змагацца з ворагам. У партызанскіх брыгадах і атрадах распрацоўваліся спецыяльныя мерапрыемствы па ахове мірнага насельніцтва. Камандаванне атрада імя А. Неўскага прыняло пастанову: «Арганізаваць размяшчэнне сямей і ахову іх, для чаго выдзеліць людзей, пабудаваць у лесе зямлянкі. Садзейнічаць пошуку тых, хто прапаў без вестак, накіраваць для гэтага групу байцоў атрада».
Партызанам удалося прарваць блакаду і нанесці праціўніку шэраг удараў. Разам з партызанамі выйшлі з акружэння і мірныя жыхары Любаншчыны. Карнікі спалілі пустыя вёскі — Лісценку, Н. Юрковічы, Песчанец-1, Песчанец-2, Ст. Юрковічы, часткова — Жалы, Забярэзінец, Загалле, Татарку, Старасек.
  За гады акупацыі ў час карных аперацый на Любаншчыне было спалена 27 вёсак, вывезена ў Германію 3912 юнакоў і дзяўчат, забіта і замучана 4220 чалавек. Цана вялікай Перамогі была неймаверна высокай не толькі на фронце, але і ў глыбокім тыле, дзе партызаны, усе жыхары не скарыліся, яны раздзімалі вогнішча ўсенароднай свяшчэннай барацьбы з ворагам...

Н. А. Каратчэня
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY