Два ордэны ветэрана
Вайну Іван Ушанаў сустрэў пятнаццацігадовым юнаком. Вельмі хацеў трапіць на фронт, але адказ быў адзін: падрасці трэба. Фронт набліжаўся да пасёлка Спас-Дзям'янска, дзе жыў Іван. Вызваў яго старшыня калгаса: «Пагонім з табой на ўсход калгасную жывёлу» . Атрымалі завераную калгаснай пячаткай паперу: «Эвакуіруецца 500 кароў, 800 авечак, 24 кані. Месца прыбыцця — Марыйская АССР». I адправіліся ў далёкі, небяспечны шлях... Два месяцы працягвалася эпапея з жывёлай, заданне было паспяхова выканана. У далёкім паволжскім калгасе Ушанаў застаўся працаваць і толькі вясной 1943 г. атрымаў выклік у ваенкамат.
Запасны полк, маршавая рота і, нарэшце, салдацкі акоп. Нашы войскі ўжо гналі ворага з роднай зямлі, але да Перамогі было яшчэ вельмі далека. Вызвалены Беларусь, Украіна, Польшча... Ушанаў ужо атрымаў разам з раненнем першыя баявыя ўзнагароды — медалі «За адвагу» і «За баявыя заслугі».
  Пасля кароткай перадышкі — новае прызначэнне: камандзірам аддзялення разведроты. У жніўні 1944 г. войскі 1-га Беларускага фронта фарсіравалі Віслу і захапілі некалькі пландармаў, з якіх пачалося шырокае наступление. Хапала тады работы разведчыкам. У час адной з вылазак у тыл праціўніка трупа на чале з Ушанавым узяла «языка» — штабнога нямецкага афіцэра. Камандзір аддзялення быў узнагароджаны ордэнам Багдана Хмяльніцкага III ст. — вышэйшай адзнакай, якой удастойваліся палкаводцы за паспяховае правядзенне буйных вайсковых аперацый. А ў красавіку за мужнасць і адвагу ён быў узнагароджаны ордэнам Славы III ст. Некалькі дзесяткаў кіламетраў не дайшоў да гітлераўскай сталіцы, калі быў цяжка паранены. На гэтым закончылася вайна для салдата, ордэна тады ён не атрымаў.
 
 I. I. Ушанаў
Яшчэ чатыры гады служыў на пасадзе старшыны разведроты Іван Ушанаў і не здагадваўся, што чакаюць яго два ордэны. Дзякуючы настойлівым пошукам работнікаў райваенкамата, архіўных устаноў яны знайшлі героя праз 38 гадоў на Любаншчыне, куды закінуў яго лес у пасляваенныя гады.

У. Р. Дамарацкі

Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY