Выстаялі, перамаглі...
3 успамінаў удзельніка парада Перамогі С. Р. Пажарыцкага
Жыццё наша ў Обчыне цякло ў тым самым русле, як і жыццё ўсёй краіны. Вучыцца ў цяжкія гады разрухі пасля віхур усіх пераваротаў, рэвалюцый, войнаў у 20-я гады амаль не давялося, усё прыходзілася пераадольваць самавучкай, сваім сялянскім разуменнем. Моладзь уступала ў вельмі модную і ганаровую тады арганізацыю камсамол — і я ўступіў, у Обчыне была камсамольская ячэйка, члены якой нямала бунтавалі, вярэдзілі народ. У час калектывізацыі я не ў ліку апошніх падаў заяву ў калгас, быў у арміі — усё як звычайна...
 
 С. Р. Пажарыцкі
А хутка такое выпрабаванне, такая віхура закруціла, што і ў жудасным сне не магло прысніцца... Вайна, на якую мяне прызвалі ў першы ж яе дзень, адступленне, баі, цяжкія страты... Я быў сувязістам, і колькі разоў даводзілася пад шалёным агнём ворага ўстанаўліваць парушаную сувязь, не прыпомніць. Так было і пад Масквой, і на Курскай дузе, і ў Беларусі, і ў Польшчы... Закончылася для мяне вайна пасля таго, як ужо прагрымелі пераможныя салюты ў сярэдзіне мая 1945 г. у Празе. Там лепшых салдат з нашай часці вылучылі ад З-га Украінскага фронта для ўдзелу ў гістарычным парад зе Перамогі, які адбыўся 24 чэрвеня 1945 г. на Чырвонай плошчы ў Маскве. Сярод іх быў і я. Да таго часу я меў не адну сціплую салдацкую ўзнагароду — ордэны Айчыннай вайны II ст., Чырвонай Зоркі, некалькі баявых медалёў. Але галоўнай узнагародай за свой доўгі шлях па вайне лічу тое, што застаўся жывым.
Ніколі не забыць той святочны, урачысты парад пераможцаў. Ішоў дождж, але на душы кожнага з нас было светла і радасна, як ніколі ў жыцці. Выстаялі, выжылі, перамаглі...
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY