След на зямлі
Пасля Перамогі былы партызан, затым чырвонаармеец Адам Клюбко вярнуўся ў родныя мясціны. Знявечаная, апусцеўшая зямля прасіла плуга, прагла баразны... I былы воін адразу ж узяўся за справу — яго рукі таксама даўно сумавалі па мірнай працы. Саўгас «Любанскі» за час акупацыі быў поўнасцю разбураны. Асушаныя тарфянікі без догляду за гады вайны зноў забалоціліся, канавы зараслі. Трэба было пачынаць з нуля, з асушэння і прывядзення пасяўных плошчаў у надежны выгляд. Адам Клюбко браўся за любую работу: араў, касіў, будаваў, ачышчаў канавы. А калі ў гаспадарцы з'явілася тэхніка, першым сеў за рычагі гусенічнага трактара.
Паступова саўгас набіраў сілу. У 1950 г. Клюбко ўзначаліў звяно па вырошчванню бульбы. Звеннявы метад быў новым напрамкам у арганізацыі работы на палях. Ініцыятарам яго ў раёне выступіў вядомы бульбавод
Ф. М. Статкевіч, якому першаму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы за атрыманне высокіх ураджаяў «другога хлеба», а Адам Клюбко працаваў побач з майстрам, быў яго паплечнікам і вучнем.
Паступова прыходзіла майстэрства, павялічваўся ўраджай. Пашанцавала Клюбко яшчэ і ў тым, што ў звяне яго падабраліся добрасумленныя, старанныя хлопцы — Ілья Савенка, Іван Марозаў, Міхаіл Лукашоў, якія працавалі самааддана і шчыра, ніколі не лічыліся з часам і сіламі. I вынікі іх стараннай работы хутка далі аб сабе знаць: ураджай клубняў наблізіўся да 400 цэнтнераў з гектара, як і ў звяне
Ф. М. Статкевіча. А на наступны год — вышэйшым...
Умовы работы бульбаводаў з цягам часу пагаршаліся. З'явіліся ворагі пасеваў, пра якіх раней і не чулі — фітафтора, каларадскі жук. Патрабаваліся спецыяльныя меры па барацьбе з імі, ураджай зніжаўся. На плечы бульбаводаў леглі дадатковыя клопаты, але Адам Адамавіч, на грудзях якога ў 1966 г. з'явілася Залатая Зорка Героя, не здаваўся. Ураджай клубняў, меншы чым 400 цэнтнераў з гектара, у яго звяне не атрымлівалі ніколі. Звенні станавіліся комплексным, акрамя бульбы вырошчвалі і атрымлівалі высокія ўраджаі буракоў, кармавых культур. Адам Адамавіч цвёрда, на ўсё жыццё засвоіў галоўнае правіла земляроба: чым больш прыкладзеш да зямлі старання і сіл, тым большым ураджаем яна заплаціць за клопат пра сябе.
...Прайшоў час, Адам Адамавіч даўно на заслужаным адпачынку. У саўгасе працуюць дзесяткі яго вучняў, якія працягваюць справу ветэрана. Магчыма, цяпер не атрымліваюць такіх высокіх ураджаяў, але прычыны таму другія, толькі не адсутнасць старання, адданасці ў працы — таму, чаму вучыў іх настаўнік.
Апусцела хата Адама Адамавіча ў Ямным. Возьме іншы раз у рукі гармонік — як хораша ён калісьці іграў! — кране клавішы, і загучыць сумная мелодыя, як успамін аб слаўным, гераічным баявым і працоўным мінулым... Не, не дарма пражыў жыццё Адам Клюбко! Добры след пакінуў на зямлі...

В. Р. Феранц
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY