Акадэмік з Обчына |
Анатоль Паўлавіч Дастанка — вядомы беларускі вучоны, сапраўдны член Акадэміі навук Беларусь Нарадзіўся ў 1937 г. у в. Обчын. Дзяцінства яго забрала вайна, Анатоль нічым не выдзяляўся сярод равеснікаў, вясковых хлапчукоў.
Добра — бацька вярнуўся жывым з вайны, жывы, хоць увесь паранены, інвалід. Ён зноў сеў за рычагі трактара, працаваў у МТС, пакуль дазваляла здароўе. ![]() Сям'я Дастанкаў ведала і нястачу, і цяжкую сялянскую працу. Падлеткам Анатоль ужо працаваў нараўне з дарослымі ў сваёй гаспадарцы і ў калгасе. I вучыўся старанна, сумленна... У школе—у адной з сялянскіх хат, калі марыў не пра кавалак хлеба, а пра добрую кнігу, і потым пасля некалькіх гадоў работы на заводзе ў радыётэхнічным інстытуце на кафедры электравакуумнай і паўправадніковай тэхнікі, і калі ўзначальваў аддзел электронна прамянёвай тэхналогіі мікраэлектронікі. У 1970 г., калі ў Мінску быў адкрыты інстытут, А. П. Дастанка, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, арганізаваў і ўзначаліў кафедру тэхналогіі радыёэлектроннай апаратуры. Пад кіраўніцтвам ужо прафесара А. П. Дастанкі пастаўлены рад курсаў па фізіка-хімічных асновах мікраэлектронікі і тэхналогіі мікрасістэм, падрыхтаваны лабараторныя практыкумы і вучэбна метадычныя дапаможнікі агульным аб'ёмам звыш 80 друкаваных аркушаў. Створана галіновая навукова-даследчая лабараторыя МЭП СССР. Анатоль Паўлавіч — адзін з найбольш буйных і вядомых вучоных у сваёй галіне. Ім асабіста і ў сааўтарстве з іншымі даследчыкамі апублікавана звыш 300 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, падручнік, навуковыя дапаможнікі. На рахунку доктара навук А. П. Дастанкі звыш 235 вынаходніцтваў, шмат патэнтаў. Сем з іх куплены буйнейшымі фірмамі Японіі, ЗША, Галандыі. А. П. Дастанка кіруе рэспубліканскай праграмай фундаментальных даследаванняў у галіне паўправадніковай мікраэлектронікі. Распрацаваныя ім новыя тэхналогіі, матэрыялы і абсталяванне выкарыстоўваюцца ў вучэбнай і навуковай практыцы, у серыйную вытворчасць укаранёны больш 80 сучасных вырабаў мікраэлектронікі і магутных лазерных канструкцый і сістэм. Паўправадніковыя прыборы ўжываюцца ў самых складаных і навукаёмкіх вырабах і машынах, напрыклад на касмічным караблі «Буран». Сапраўдны член АН Беларусі А. П. Дастанка спалучае навуковую дзейнасць з вялікай навукова-арганізацыйнай і грамадзянскай работай. За заслугі ў развіцці мікраэлектронікі, падрыхтоўку навуковых і педагагічных кадраў ён удастоены звання «Заслужаны вынаходнік СССР», з'яўляецца лаўрэатам конкурсу АН СССР па фундаментальных праблемах мікраэлектронікі, лауреатам Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі і тэхнікі. У студзені 1966 г. А. П. Дастанка прызначаны старшынёй Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь. В. I. Карпіевіч
3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved." |
Последние опубликованные статьи
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1944 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1943 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1942 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1941 год
- Из военно-исторического очерка «Операции советских вооружённых сил в Великой Отечественной войне 1941 – 1945»
- Партизанские фотографии из личной коллекции Виль Далидовича
- Лескин Артём Федорович Воспоминания о войне
- Белоруссия партизанская
- Смольгаў: загадкі знаёмых малюнкаў
- О генерале от инфантерии П.Д. Цицианове
- О чём рассказала старая фотокарточка
- "Дожинки"
- Праздник хлеба "Дожинки"
- Колодец с целебной водой у деревни Мордвиловичи
- Архитектура