Артыстка з народа
Ірына Шыкунова — цэлая эпоха ў развіцці беларускага опернага мастацтва. Яе цудоўнае артыстычнае дараванне, прыгажосць і багацце душы сведчаць, што беларуская зямля здольна нараджаць сапраўдныя таленты.
 I. С. Шыкунова
Нарадзілася Ірына Шыкунова ў 1940 г. у в. Камуна, людзі і справы якой услаўлены Янкам Купалам у паэме «Над ракой Арэсай». Там яна пазнавала свет, вучылася жыццю ў яго праявах прыгажосці, суладнасці. Ці не ад простых, таленавітых людзей палескай вёскі, маці і бацькі перайшоў у спадчыну ёй іх песенны дар? 3 дзіцячых гадоў захаплялася Ірына спевамі і музыкай, і да гэтага часу ў яе душы гучаць пранікнёныя галасы вяскоўцаў...
Ірына выдатна вучылася, удзельнічала ў мастацкай самадзейнасні. Асаблівыя яе здольнасці праяўляліся ў музыцы, спевах. Яна гадзінамі магла слухаць па радыё арыі з опер, куды б ні ішла, дзе б ні працавала — заўсёды спявала, ведала безліч песень. Пасля школы Ірыну без экзаменаў прынялі ў Беларускую кансерваторыю, калі праслухалі толькі некалькі песень у яе выкананні. Скончыўшы яе, маладая спявачка пачала працаваць у Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета, дзе з цягам часу вяла ўсе асноўныя партыі беларускага і сусветнага опернага рэпертуару. Стажыроўку праходзіла ў сусветна вядомым Міланскім тэатры Ла Скала. Пабывала на гастролях у Фінляндыі, Германіі, Польшчы, спявала ў многіх тэатрах былога Саюза.
Творчы набытак Ірыны Шыкуновай у беларускім оперным мастацтве — звыш 30 вядучых оперных партый. Яна стварыла шмат яркіх захапляючых вобразаў з сусветнага опернага рэпертуару: Таццяна, Іаланта, Ліза («Яўген Анегін», «Іаланта», «Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Віялета, Дэздэмона, Лізавета («Травіята», «Атэла», «Дон Карлас» Дж. Вердзі), Марфа, Купава («Царская нявеста», «Снягурачка» М. Рымскага-Корсакава), Маргарыта («Фауст» Ш. Гуно), Эльза («Лаэнгрын» Р. Вагнера), Донна Анна, Графіня («Дон Жуан», «Вяселле Фігара» В. А. Моцарта), Яраслаўна («Князь Ігар» А. Барадзіна), Галька («Галька» С. Манюшкі) і многія іншыя. Ірына Шыкунова не толькі таленавітая спявачка, якая мае прыгожы, глыбокі голас (цудоўнае лірыка-драматычнае сапрана), але і выдатная драматычная актрыса. Пры дасканалым вакальным майстэрстве, уменні надаць сцэнічным вобразам душэўную чысціню, высакароднасць яна настолькі ўваходзіла ў лесы сваіх гераінь, што доўга жыла іх пачуццямі, адчувала іх боль, душэўныя перажыванні, і гэта нікога ў зале не пакідала абыякавым. За выкананне партыі Ірыны ў оперы «Сівая легенда» Д. Смольскага Ірына Шыкунова стала лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
  Цяпер I. С. Шыкунова вядзе клас жаночага вакалу ў Беларускай акадэміі музыкі, шчодра перадаючы вопыт і веды маладым спевакам. Талент маці перайшоў да яе дачкі Вольгі Генералавай, якая вучыцца вакалу ў Беларускай акадэміі музыкі.

Л. С. Савік


Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY