3 чыстых крыніц
Ім засталася спадчына...

Дзіцячы фальклорны калектьгў «Спадчына» створаны ў 1984 г. выпускніцай Мінскага музыкальнага вучылішча Ірынай Ягур, выкладчыцай дзіцячай музычнай школы г. Любань. Праз год юныя артысты паспяхова выступілі на аглядзе мастацкай самадзейнасці дзіцячых музычных школ Мінскай вобласці. 3 таго часу пачаўся «зорны» шлях калектыву. Ні разу яны не вярталіся дадому пасля выступленняў з пустымі рукамі: дыпломы лаўрэатаў абласных і рэспубліканскіх, міжнародных фестываляў, пераможцаў конкурсаў-аглядаў самадзейных артыстаў сведчаць аб высокім мастацкім узроўні калектыву. У 1993 г. фальклорнаму калектыву «Спадчына» прысвоена ганаровае званне «дзіцячы ўзорны». Яго ведаюць і любяць, не толькі ў Любанскім раёне, але і далека за яе межамі.

Вытокі радасці

У красавіку 1991 г. у раёне быў аб'яўлены агляд-конкурс гарманістаў і выканаўцаў народнага танца. Першымі адгукнуліся самадзейныя артысты з Соснаў. Напярэдадні нарадзіўся і ярка заявіў аб сабе творчы калектыў «Суседзі», у склад якога ўвайшлі танцоры і гарманісты з в. Сарачы і пасёлка Сосны. Прыйшло запрашэнне на абласное свята «Глыбокія крыніцы», дзе калектыў стаў лаўрэатам. Хвалюючым і радасным момантам было выступленне на фестывалі беларускага народнага танца «Палескі карагод», дзе «Суседзі» не толькі паказалі ўласнае майстэрства, але і пазнаёміліся з творчасцю фальклорных гурткоў з іншых краін.
Калектыў рос, мацнеў. Праз год на раённым конкурсе-аглядзе мастацкай самадзейнасці выступаў не адзін, а два самабытныя гурткі, што ўзялі пачатак ад «Суседзяў» — «Вытокі» (мастацкі кіраўнік дырэктар Соснаўскага СДК Л. П. Серавокая) і «Расіца» (мастацкі кіраўнік дырэктар Сароцкага СДК Н. А. Крупянькова). Тады ж «Вытокі» ўзялі дыплом першай ступені на абласным конкурсе. Справа пайшла яшчэ лепш з прыходам у калектыў музычнага кіраўніка Мікалая Шагава. Стварыла ся музычная група ў складзе Васіля Семашкевіча, Іосіфа Лагуна, Уладзіміра Сталярова, Міхася Жураўскага, Святланы Шагавай.
Фальклорны ансамбль «Вытокі» — адзін з найбольш цікавых і самабытных мастацкіх калектываў вобласці. У 1994 г. яму прысвоена званне народнага.

Узнёслы свет «Летуценнікаў»

Дзесяць гадоў назад пры Палацы культуры калгаса «Чырвоная змена» ў в. Сарачы створаны тэатр «Летуценнікі». «Хросныя бацькі» яго — Ала і Ва-сіль Каткаўцы, вялікія аматары мастацкай самадзейнасці. «Летуценнікі» адкрываюць для сваіх юных і дарослых гледачоў дзівосны свет казак, свет узнёслага і прыгожага. 3 вялікай цікавасцю і непасрэднасцю глядзяць яны п'есу-казку С. Міхалкова «Сон з працягам», спектаклі «Млын для пеўня» М. Карыма, «Хутка добра не бывае» Л. Петрушэўскай, «Жывыя казкі» паэта трагічнага лесу Алеся Гаруна і многія іншыя, якіх у рэпертуары тэатра больш дзесяці. Узорны самадзейны тэатр пабываў на гастролях у многіх гарадах Беларусі і за яе межамі, удзельнічаў у фестывалі «Мінская тэатральная вясна», лаўрэат рэспубліканскіх фестываляў у Магілёве і ў Брэсце.

Ганаровае званне апраўдваюць

Нібы казачныя лебедзі выплываюць на сцэну жанчыны ў святочных строях. Іх меладычныя галасы віруюць у сцішанай зале, хвалююць, узбуджаюць... Выступае народны хор вёскі Сарачы.
Калектыву дзесяць гадоў. Гэта быў невялікі фальклорны ансамбль пад кіраўніцтвам Надзеі Крупяньковай, які аб'яднаў людзей рознага ўзросту і прафесій, аматараў народнай песні. У 1986 г. у Сароцкі СДК прыйшла працаваць выпускніца Мінскага інстытута культуры Наталля Шаплыка, здольны арганізатар, які змог аб'яднаць людзей, улюбёных у народную песню. У 1991 г. хору прысвоена звание «народны».
Цяпер у калектыве 30 чалавек. Раённыя, вясковыя і гарадскія святы ніколі не абыходзяцца без удзелу хору. Свой рэпертуар самадзейныя артысты чэрпаюць з крыніц народнай творчасці. Аснову яго складаюць песні, запісаныя ад старэйшай удзельніцы калектыву Пелагеі Шмялёвай. Адрадзіліся і па-новаму загучалі старажытныя абрады «Каляды», «Гуканне вясны», «Вяселле». Візітнай карткай калектыву сталі песні «Усе гульні каля броду», «Лявоніха», «Расінка». Удзельнічалі сароцкія спевакі ў абласным фестывалі «Пеўчае поле», які сабраў на Мядзельшчыне лепшых самадзейных артыстаў вобласці.

Хавальнік народнай славы

Любанскі дзяржаўны музей народнай славы арганізаваны ў 1968 г. За гэты час яго наведалі болып як 250 тысяч чалавек.
Фонд музея налічвае амаль 13 тысяч адзінак захоўвання.
За апошнія гады значна павялічылася калекцыя помнікаў археалогіі Любанскага музея народнай славы, сярод якіх ёсць помнікі еўрапейскага значэння. Папоўніліся калекцыі нумізматыкі, народнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапісу. Сярод апошніх знаходак — скарб трохграшовікаў Рэчы Паспалітай XVI — XVII ст., манеты і грашовыя знакі розных краін. На стэндах — цікавыя дакументы перыяду калектывізацыі і Вялікай Айчыннай вайны.
Музей — адзіная навуковая ўстанова ў раёне, важнае месца ў яго дзеянні займае навукова-даследчая работа. Супрацоўнікі музея працуюць у архівах Беларусі, шукаюць дакументы па гісторыі краю і на аснове іх складаюць навуковыя даведкі аб сацыяльна-эканамічным развіцці Любаншчыны. Штогод для наведвальнікаў музея праводзіцца каля 200 экскурсій, чытаюцца лекцыі па гісторыі краю. Папулярнасць маюць перасоўныя выставы з фондаў музея «Быт і этнаграфія Любаншчыны», «Узоры ткацтва», «Край над Арэсай-ракой», лекцыі «Аб чым расказваюць манеты», «Па слядах старажытнага чалавека», «Любаншчына літаратурная». У 1994 г. музей пераехаў у новы будынак, дзе створана новая экспазіцыя «Чалавек і яго час». Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з гісторыяй краю ў розныя гістарычныя эпохі, жыццём і дзейнасцю сваіх продкаў. Пры музеі працуе аб'яднанне аматараў гісторыі, на пасяджэннях якога разглядаюцца актуальные пытанні з гісторыі Беларусі і Любаншчыны.
  3 1992 г. у в. Камуна на базе музея гісторыі меліярацыі пачаў працаваць аддзел Любанскага музея. Тут знаходзяцца матэрыялы аб пачатку меліярацыі ў раёне, арганізацыі першых калектыўных гаспадарак, экалагічных праблемах раёна.

В. I. Лыскавец


Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY