Не скуднее зямля талентамі... |
Багатае Палессе талентамі, самародкамі-мастакамі. Адзін з іх жыве ў Сарачах — Анатоль Трубчык. Майстрам на ўсе рукі быў і яго бацька, Арцём Тарасавіч.
Яшчэ і цяпер служаць калінаўцам адмысловыя кашы і дзежкі, коўшыкі і кадушкі, зробленыя ім дзесяцігоддзі назад. Цягнуліся да дрэва і рукі Анатоля, якія ўсё больш упэўнена трымалі разец. Кожная рэч, зробленая ім, патрабавала майстэрства і фантазіі, памножаных на талент, — ці то шахматныя фігуры, ці дэкаратыўныя куфэркі або паліцы, ці казачныя персанажы, цацкі. Паступова дом, дзе жыве Анатоль Трубчык, стаў сапраўдным музеем прыкладнога мастацтва. Яго вырабы дэманстраваліся на выстаўках у Мінску, Варонежы, Маскве, Вільнюсе, Манрэалі, многія з іх адзначаны дыпломамі і прэміямі. Павышаным попытам карыстаюцца работы мастака ў мастацкім салоне Мінска. У 1985 г. у сталіцы экспанавалася персанальная вы стаўка работ Анатоля Трубчыка «Каб дрэва спявала». ![]() У Сарачах жыве выдатная майстрыха Ніна Шаплыка, якая вядома ў калгасе «Чырвоная змена» не толькі як старанная працаўніца, добрая гаспадыня, маці, але і выдатная ткачыха. Кросны, на якіх Ніна навучылася ткаць у юнацтве, ніколі ў зімнія дні не стаялі без работы. На іх навоі клалася не кужэльнае палатно, а непаўторныя ўзоры дываноў, посцілак, ручнікоў. Заходзіш у хату Ніны Антонаўны — нібы трапляеш у музей ткацкага мастацтва. На ложках, каналах, сценах, падлозе — сакавітыя, яркія перабіранкі з нескладаным геаметрычным малюнкам, які на кожнай посцілцы розны: чатырохнітовыя «маргухі», узор якіх сапраўды мігаціць у вачах, насычаныя, з буйным раслінным арнаментам на чорным фоне «закладанкі». Багацейшыя іх каларыстыка і дэкор... ![]() Звычайна рамяство перадаецца ў спадчыну. А Ніна Шаплыка, страціўшы ў дзевяцігадовым узросце бацькоў, ткаць вучылася ў чужых людзей. Прыроджаная цікаўнасць і дапытлівасць, любоў да творчасці, прыгажосці яшчэ ў дзяцінстве адкрылі перад ёю сакрэты ткацкага майстэрства. Вырабы, выкананыя ўмелымі рукамі майстрыхі, не раз дэманстраваліся на абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаўках народнай творчасці, за мяжой. Усё жыццё Анатоля Кавалеўскага прайшло на Любаншчыне. У саўгасе «10-годдзе БССР», дзе ветурачом працаваў яго бацька, а маці — фельчарам участковай бальніцы, ён навучыўся чытаць і пісаць, першы раз узяў у рукі пэндзаль. Пасля заканчэння Гомельскага лесатэхнічнага тэхнікума Анатоль працаваў інжынерам у саўгасе, затым выкладчыкам у школе. Дзе б ён ні працаваў і чым ні займаўся, ніколі не пакідаў свайго захаплення маляваннем. Пісаў партрэты землякоў — «Ульяніна поле», «Гаспадар зямлі», «Раніца брыгадзіра», а таксама пейзажы «Нетры Палесся», «Балота ў лесе», «Ціхі вечар», «На возеры Чырвоным», «Сакавік» і ін шыя. У пейзажах Кавалеўскага здзіўляе іх маляўнічасць, праўдападобнасць, замілаванне прыродай роднага краю: ён тонка і дэталёва выпісвае кожнае дрэўца, былінку, воблачка... Нялёгкім было жыццё Алены Паўлаўны Івановай-Растаргуевай. Але яно не ачарсцвіла душу і не ахаладзіла яе ўзнёсласці, рамантычнасці, здзіўлення навакольным светам. Ніхто не вучыў яе мастацтву маляваць. Яна тэта рабіла так, як ей падказвалі фантазія і памяць. Разам з малюнкамі нараджаліся казкі. Колькі іх прыдумала, невядома, не ўсе яны запісваліся. Расказвала казкі дзецям... Былі ў іх і злыя чараўнікі, і недацёпы-каралі. Але галоўным героем казак станавіліся смелыя віцязі, царэвічы, сялянскія сыны, прыгажуні-царэўны, ім заўсёды дапамагалі добрыя чараўніцы. I, як у кожнай казцы, дабро, любоў, шчырасць перамагалі зло. Малюнкі нараджалі казку, казкі — малюнкі... Ілюстрацыі да казак «Іван нячэсаны», «Лісічка-сястрычка і шэры воўк», да пушкінскага «Яўгена Анегіна» раскрывалі багаты ўнутраны свет простай малапісьменнай жанчыны з Соснаў, равесніцы стагоддзя, якой лёс наканаваў доўгае і яркае жыццё. А. А. Квіткевіч
3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved." |
Последние опубликованные статьи
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1944 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1943 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1942 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1941 год
- Из военно-исторического очерка «Операции советских вооружённых сил в Великой Отечественной войне 1941 – 1945»
- Партизанские фотографии из личной коллекции Виль Далидовича
- Лескин Артём Федорович Воспоминания о войне
- Белоруссия партизанская
- Смольгаў: загадкі знаёмых малюнкаў
- О генерале от инфантерии П.Д. Цицианове
- О чём рассказала старая фотокарточка
- "Дожинки"
- Праздник хлеба "Дожинки"
- Колодец с целебной водой у деревни Мордвиловичи
- Архитектура