Сакрэты дарасінскіх ганчароў
Дарасінскія ганчары славяцца сваім майстэрствам з даўніх часоў. Тут, паблізу ад Дарасіно, у ваколіцах вёскі Хацінава, знаходзяцца багатыя выкапні шэрай гліны , якая як нельга лепш падыходзіць для вырабу посуду. У 80-я гады XIX ст. у Дарасіно працавалі 12 ганчароў, якія выраблялі паліваны кухонны і сталовы посуд, а таксама тарны, цацкі. Іх вырабы вызначаліся прапарцыянальнасцю, ураўнаважанасцю і завершанасцю форм. Яны спалучалі светла-чырвоны колер гліны з празрыстай або зялёнай палівай. Посуд багата аздабляўся прамымі і хвалістымі выціснутымі або маляванымі лініямі. Вырабляўся і чорназадымлены посуд. Вырабы дарасінскіх майстроў карысталіся шырокім попытам. У 1889 г., напрыклад, яны атрымалі 76 рублёў прыбытку.
  Гадоў 20 — 30 таму назад керамічная вытворчасць у Дарасіно была на мяжы знікнення. Але зацікаўленасць усіх дарасінцаў, і ў першую чаргу кіраўнікоў мясцовага калгаса, у адраджэнні промыслу выратавала традыцыйны ў гэтай мясцовасці промысел. На сродкі калгаса набыты электрычныя ганчарныя кругі, пабудаваны печы для абпальвання, створаны ўмовы для работы ўмельцаў. Майстры, атрымаўшыя ў спадчыну ад сваіх продкаў ганчарнае майстэрства, не перавяліся ў вёсцы. Гэта Іван Навіцкі, Канстанцін Наумовіч, Міхаіл Хілько, Міхаіл Прышчэпа, Міхаіл Цябус, браты Гаўрыла, Сцяпан і Міхаіл Зянькоўскія, Міхаіл Клязовіч.
 
 Дом народных промыслаў у в. Дарасіно
I зноў закружыўся ганчарны круг... Паўсталі сілуэты традыцыйнай дарасінскай керамікі. Выдатнае адчуванне майстрамі матэрыялу, валоданне імі сакрэтаў гліны абумоўлівае тое, што сучаеную дарасінскую кераміку, як і спрадвечную, незаменную ў побыце сялян, можна назваць сонечнай. Пры абпальванні посуду яго колер становіцца светла-вохрыстым, мядовым, ён нагадвае лепшыя ўзоры гэтага віду старажытнейшага народнага промыслу.
У дарасінскай кераміцы, якая ў поўнай меры захавала народныя традыцыі, бытавыя прадметы на дзіва разнастайныя, іх форма заўсёды знаходзіцца ў поўнай адпаведнасці з практычным прызначэннем: міскі для ягад — формы ўсечанага конуса, каб зручна было чэрпаць лыжкай, гляк для алею, вады ці віна — з вузкім горлам, шырокім ёмістым тулавам і невялікай ручкай. Для захавання топленага сала ці масла ўжывалі посуд у форме бляшанкі, для малака — гладыш, збан.
Для прыгатавання ежы выкарыстоўваліся гаршэчкі рознай формы.
  Традыцыі майстроў працягваюцца. Каб не загінуў промысел, у Дарасінскай сярэдняй школе працуе гурток ганчарнай справы. Адзін з яго выхаванцаў, Васіль Юхневіч, стаў сапраўдным майстрам. У Любані таксама начала працаваць ганчарная майстэрня, у якой працуе выпускнік Бабруйскага мастацкага вучылішча Міхаіл Насановіч. 3-пад яго рук выходзяць вельмі прыгожыя, арыгінальныя керамічныя вырабы ў традыцыйнай форме, дэкаратыўныя і практычныя.

А. А. Квіткевіч
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY