Люба... Любата. Любань!
Па народнаму паданню, так усклікнуў чалавек, які ўпершыню пасяліўся над ракой Арэсай на месцы сённяшняй Любані. Можна меркаваць, што ён меў на той час над ставу для гэтага : месцы тут, відаць, былі сапраўды адметныя, па-свойму непаўторныя, пакуль у прыроду рашуча не ўмяшаўся яе «гаспадар» — чалавек...
Любанская зямля дала свету нямала выдатных людзей. Адзін з яе слаўных сыноў — нараджэнец в. Шыпілавічы Павел Шпілеўскі, які пасля заканчэння Мінскай духоўнай семінарыі і Пецярбургскай духоўнай акадэміі адрокся ад духоўнага сана і прысвяціў сваё жыццё збіранню фальклору і даследаванню духоўнай культуры роднай зямлі. Пра сябе ён пісаў: «Па нейкай неўсвядомленай ахвоце да вывучэння народных паданняў і казак прыслухоўваўся да гукаў гарманічнай, пявучай беларускай мовы, запісваў словы і апавяданні з вуснаў сялян, прабіраўся ў хаты і клеці, знаходзіў задавальненне гутарыць за сціплым пачастункам з сівымі дзядамі і маршчыністымі бабулькамі. Што цягнула мяне туды, у бедныя хаты гэтых людзей? Не ведаю... Я любіў гэтых добрых людзей, знаходзіў радасць у іх павольнай гаворцы, у іх песнях, прыказках і прымаўках, мне весела было жыць з імі; мне не хацелася ісці з іх хат, шкада было развітвацца з іх куткамі, дзе я пачуў столькі дзівос і цудаў пра князёў зачараваных і княгінь заварожаных, пра скарбы і пачвары, што іх сцерагуць, пра казачныя падзямеллі і знахароў-чарадзеяў... Колькі новага невядомага мне я даведаўся ў гэтым народным вучылішчы. Я жыў з імі, рос сярод іх...»
П. Шпілеўскі меў грунтоўную адукацыю, ведаў 15 моў. Ен заглыбіўся ў язычніцтва і міфалогію беларусаў і на канкрэтным матэрыяле пераканаў, што беларуская фальклорная традыцыя ў сваёй аснове мае старажытны, дахрысціянскі характар, калі ў аснове яе бы лі найвялікшыя багі Прырода і Космас. У сваіх грунтоўных працах «Беларускія паданні», артыкулах аб святкаванні Юр'я, «Вясельныя абрады», «Даследаванні аб ваўкалаках на аснове беларускіх паданняў», п'есе «Дажынкі», якую высока ацаніў М. Даўгалюбаў, падаў добры матэрыял для вывучэння і сучаснага адраджэння нацыянальнай культуры. Выключнае значэнне мае ў гэтым сэнсе і грунтоўная праца «Беларусь у характэрных апісаннях і чарадзейных казках», дзе дэталёва ахарактарызаваны паўсядзённы побыт беларусаў, прыведзены легенды і паданні, песні, апісаны танцы, абрады і звычаі. Цікавыя кірмашовыя песні, прыказкі, выслоўі ёсць у нарысе «Беларускі кірмаш», калядныя — у «Калядных вячорках». Ёсць апісанні радзін, вяселля, памінак, валачобніцтва... Сёння гэта — каштоўнейшая крыніца матэрыялаў па культуры, гісторыі, мове роднага краю.
  13 і 14 лістапада 1993 г. Любаншчына шырока адзначала вялікай фальклорнай вандроўкай лепшых фальклорных калектываў з Арлёва, Рэдкавіч, Талі, Рачэні, Сарачаў, Закальнога, Соснаў, Обчына, а таксама гасцей з Берасцейшчыны, Мінска і Міншчыны, Польшчы 170-годдзе з дня нараджэння славутага земляка.

В. Д. Ліцвінка


Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY