3 гісторыі Любанскага раёна
Любанскі раён размешчаны на поўначы Беларускага Палесся. У гістарычна аддаленыя часы населеныя пункты знаходзіліся ў балоцістай мясцовасці, удалечыні ад культурных, палітычных, гандлёвых цэнтраў і дарог. У пісьмовых крыніцах першыя звесткі аб іх адносяцца да XVI ст. Пад 1566 г. у дакументах Слуцкага інвентара ўзгадваецца Любань у складзе Слуцкага княства Вялікага княства Літоўскага. 3 1569 г. гэтая мясцовасць увайшла ў склад Рэчы Паспалітай. У незасведчанай копіі аб раздзеле Слуцкага княства ад 6 ліпеня 1582 г. паміж братамі Алелькавічамі Юрыем, Янам-Сымонам і Аляксандрам указваецца, што Асавец, Пласток, Цябусы адносяцца да плябанскай службы, Рэдкавічы, Шыпілавічы, Ямінск знаходзяцца ў валоданні Слуцкага Трайчанскага манастыра. У 1791 г. большая частка Любаншчыны перайшла ў Случарэцкі павет Навагрудскага ваяводства. 3 1793 г. — у Мінскай губерні, якая ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі.
Населеныя пункты сучаснага Любанскага раёна аднесены да наступных адміністрацыйных адзінак. Слуцкі павет: Пагосцкая воласць (в. Дарасіно, Замошша, Смольгава, Невалаж і інш.); Бабруйскі павет: Ляскавіцкая воласць (в. Загалле, Баянічы, Жалы, Жывунь і інш.); Забалацкая воласць (в. Забалаць, Нежын, Рачэнь, Таль, Засмужжа, Фёдараўка, Ляхаўка, Любань і інш.); Асавецкая воласць (в. Асавец, Касцяшы, Азломль, Чабусы, Ямінск і інш.); Горкаўская воласць (м. Урэчча); Мазырскі павет: Камаровіцкая воласць (Вялікія і Малыя Гарадзяцічы, Дварэц, Кузьмічы, Калінаўка); Дзякавіцкая воласць (Забярэзінец).
Савецкая ўлада на Любаншчыне ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. 3 другой паловы лютага да сярэдзіны снежня 1918 г. край быў акупіраваны германскімі, з сярэдзіны жніўня 1919-га да ліпеня 1920 г. — польскімі войскамі.
У ліпені 1924 г. створаны Любанскі раён Слуцкай акругі БССР. У чэрвені 1927 г.— ліпені 1930 г. раён знаходзіўся ў складзе Бабруйскай акругі, з 15.1.1938 г.— Мінскай вобласці. У 1926 г. тэрыторыя раёна пашырылася за кошт населеных пунктаў М. Гарадзяціцкага, у 1936 г.— Загальскага сельсаветаў.
3 20 верасня 1944 г. раён адносіўся да Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 г. — Мінскай вобласці. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 25.12.1962 г. тэрыторыя раёна пашырылася за кошт населеных пунктаў Дарасінскага сельсавета і м. Урэчча.
Сучасны Любанскі раён у адміністрацыйна-тэрытарыяльных адносінах падзелены на раённы, пасялковы і 11 сельскіх Саветаў. На тэрыторыі раёна на 1.1.1993 г. налічваліся горад Любань, гарадскі пасёлак Урэчча, 126 сельскіх населеных пунктаў.


Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY