Любань
Любань — горад у 150 км ад Мінска, найбольш аддалены ад абласнога цэнтра. У пісьмовых крыніцах першае ўпамінанне аб Любані адносіцца да XVI ст. У інвентары Слуцкага княства за 1566 г. адзначалася, што мястэчка ўваходзіла ў склад Ярэміцкай воласці . Налічвалася 35 дымоў (дым — дом і двор аднаго ўладальніка), пражывала 225 жыхароў. Ім належала 20 валок ворыўнай зямлі (каля 430 га). Жыхары лічыліся ў прававых адносінах мяшча намі. 3 1589 г. па 1621 г. Любань знаходзілася ў часовым валоданні слуцкіх мяшчан Тышкевічаў, якія трымалі мястэчка ў закладзе за грошы, пазычаныя ў іх князем.
У 1648 г. у Любані быў 81 двор. Да 1651 г. колькасць ворыўнай зямлі, адведзенай князем, павялічылася да 33 валок, сяляне мелі таксама выпас і сенажаці. За час руска-польскай вайны 1654—1667 гг. колькасць насельніцтва ў мястэчку скарацілася, у 1677 г. налічвалася 75 двароў,
у 1682 г. — 100 двароў і каля 650 жыхароў. Павіннасці местачкоўцаў рэгуляваліся статутам, які 28 лістапада 1661 г. выдаў князь Багуслаў Радзівіл. Мяшчане павінны былі плаціць чынш, выконваць работы па аднаўленню гацей і плацін, будаваць масты. Ад работ на карысць князя жыхары мястэчка былі вызвалены. Радзівіл зацвердзіў самакіраўніцтва ў мястэчку на чале з бургамістрам, даў мяшчанам права апеляцыі да старасты Слуцкага княства. Магнацкая адміністрацыя не мела права караць жыхароў мястэчка — біць розгамі, кулакамі і інш.
3 1793 г. Любань увайшла ў склад новаўтворанага Случарэцкага павета Навагрудскага ваяводства. 3 гэтага ж часу яна знаходзілася ў складзе Расійскай імперыі.
У час паўстання на Беларусі, Польшчы і Літве ў 1794 г. на чале з Тадэвушам Касцюшкам пад Любанню 4 верасня 1794 г. адбыўся бой паміж атрадам паўстанцаў на чале з палкоўнікам Сцяпанам Грабоўскім і рускімі войскамі, у якім паўстанцы пацярпелі паражэнне.
У 1808 г. Любані на аснове старажытных інвентароў было пацверджана права мястэчка, яно ўвайшло ў склад Забалацкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1863 г. у Любані ўзведзена Спаса-Праабражэнская царква. Колькасць прыхаджан складала ў 1864 г. 816 чалавек (384 мужчыны і 432 жанчыны). Мястэчка паступова расло, колькасць насельніцтва ў ім павялічвалася. У 1884 г. у Любані налічвалася 136 двароў і каля 500 жыхароў, у 1897 г.— адпаведна 157 і 766, у 1909 г. —339 і 2014.
У 1839 г. у м. Любань адкрыта царкоўнапрыходская школа. У 1905 г. у ей навучалася 128 вучняў (111 хлопчыкаў і 17 дзяўчынак). 3 1907 г. навучэнцаў прыняло народнае вучылішча, у якім займалася 33 хлопчыкі. У пачатку XX ст. у Любані працаваў фельчар, дзейнічала сінагога, быў пабудаваны паравы млын, адкрыта крама.
У гады грамадзянскай вайны м. Любань двойчы захоплівалася нямецкімі войскамі і белапалякамі. У снежні 1919 г. у мястэчку налічвалася 2211 жыхароў.
3 17 ліпеня 1924 г. м. Любань — цэнтр раёна ў складзе Слуцкай акругі, з чэрвеня 1927 г. да ліпеня 1930 г.— у складзе Бабруйскай акругі, 27 верасня 1938 г. Любані нададзены статус гарадскога пасёлка. У 1939 г. у ім жыло 3048 жыхароў. Працавалі пеньказавод (у 1940 г. 90 рабочых), крухмальны завод.
3 28 чэрвеня 1941 г. па 30 чэрвеня 1944 г. Любань акупіравана нямецка фашысцкімі войскамі. У ноч на 7 лістапада 1941 г. партызанскімі атрадамі ў гарадскім пасёлку разгромлены нямецка-паліцэйскі гарнізон. У памяць аб гэтай падзеі на будынку музея ў 1972 г. устаноўлена мемарыяльная дошка. Да лета 1942 г. дзейнічала патрыятычная трупа.
У 1944 г. Любанскі раён аднесены да Бабруйскай вобласці, з 1954 г.— у складзе Мінскай вобласці. 3 7 сакавіка 1968 г. Любань — горад раённага падпарадкавання. У 1959 г. налічвалася 3,7 тыс. чалавек, у 1970 г.— 6,7 тыс. чалавек, у 1993 г. каля 11 тыс. жыхароў. Тут працуюць хлебазавод, ільнозавод, крухмальны, сыраробчы камбінат, рыбхоз «Любань», райпрамкамбінат, камбінат бытавога абслугоўвання, раённае аграпрамысловае аб'яднанне, лясгас. У горадзе тры сярэднія школы, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, сем дашкольных устаноў, Дом піянераў і школьнікаў, раённы дом культуры, дзве бібліятэкі, музей, раённая паліклініка і бальніца.

Д. В. Карпіевіч
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY