З гісторыі вёсак
Абоз. Пасёлак узнік у 20-я гады XX ст. на месцы абоза (стаянкі коней). Тут грузілі лес для адпраўкі да в.Пасталы, цэнтра леспрамгаса. У 1934 г. да пасёлка далучаны х.Чарга. У пачатку 40-х гадоў налічвалася 8 двароў, 43 жыхары. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты поўнасцю спалілі пасёлак. У 1962 г. налічвалася 119 двароў, 455 жыхароў. Ёсць фельчарска-акушэрскі пункт і сельскі клуб.

Азломль. У 1909 г. налічвалася 32 двары, 202 жыхары, у 1962 г.— 106 двароў, 369 жыхароў. Ёсць пачатковая школа, на будынку якой устаноўлена мемарыяльная дошка ва ўшанаванне памяці арганізатараў патрыятычнага падполля на Любаншчыне старшыні Асавецкага сельсавета I. Ц. Клімовіча і дырэктара Чабускай МТС М.I. Бондарава, якія загінулі ў час вайны.

Азярное. Веска знаходзіцца каля возера Вячэра, у зоне адпачынку насельніцтва.Стаянкі эпохі неаліту і бронзы размешчаны на адлегласці 0,7 км на захад, на беразе воз. Вячэра, ва ўр.Дубнае на паўднёвым захадзе. Знаходкі керамікі эпохі неаліту, бронзы і ранняга жалезнага веку.Каля будынка клуба — помнік у гонар 258-й партызанскай брыгады імя В. У. Куйбышава. У гады Вялікай Айчыннай вайны непадалёку ад Азярнога базіраваўся штаб партызанскай брыгады № 258, створанай у снежні 1943 г., тут праходзіла граніца партызанскай зоны.

Альхоўка. Старажылы ўспамінаюць, што лес у ваколіцы вёскі быў пераважна альховым. У 1909 г. пражывала 5 чалавек. У 1962 г. у в. Альхоўка налічвалася 23 двары, 86 жыхароў.

Аляксандраўка. У XIX ст.— хутар Забалацкай воласці Бабруйскага павета, у 1909 г. налічвалася 9 двароў, 49 жыхароў, у 1962 г.— 49 двароў, 179 жыхароў.

Арлёва. На пачатку XX ст. існаваў хутар Арлёва — 1 двор, 9 жыхароў, у 1909 г. налічвалася 42 двары, 333 жыхары. У 1962 г.— 171 двор і 685 жыхароў. Ёсць сельскі клуб і бібліятэка.

Асавец. Ёсць меркаванне, што тапанім паходзіць ад слова «основ», «ось» — старабеларускйй назвы асіны. Упершыню ўпамінаецца пад 1566 г. у завяшчанні аб падзеле Слуцкага княства паміж братамі Алелькавічамі. У 1771 г. у вёсцы пабудавана праваслаўная царква Ражства Багародзіцы. Прыхаджан у 1864 г.— 783 мужчыны, 894 жанчыны, у 1903 г.— 2294 мужчыны, 2239 жанчын. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Бабруйскага павета. У 1863 г. адкрыта народнае вучылішча, у якім навучалася 37 хлопчыкаў. Настаўнікі — святар Васіль Біруковіч і Іван Міларадаў, потым — Вольга Гузоўская, Кацярына Комар. У 1909 г.— 58 двароў, 342 жыхары. У першыя гады савецкай улады ў Асаўцы размяшчаўся валасны рэўком (старшыня Д. Пархімовіч). У 1931 г. арганізаваны калгас «Камінтэрн». У гады Вялікай Айчыннай вайны тут дзейнічала падпольная патрыятычная група, размяшчаўся штаб партызанскай брыгады № 100 імя С. М. Кірава, аб чым сведчыць мемарыяльны знак, устаноўлены ў 1974 г. каля Дома культуры.У 1962 г.— 154 двары, 595 жыхароў. Працуе участковая бальніца, ёсць сельскі дом культуры, музычная школа, сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 317 вучняў). На будынку паштовага аддзялення — мемарыяльная дошка: «На тэрыторыі Асавецкага сельсавета ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі базіраваліся ў саставе партызанскай брыгады № 100 імя Кірава атрады імя Чапаева, імя Кутузава, імя Фрунзе, атрад № 6».

Асавец (Ляхаўскі сельскі савет). У XIX ст. — засценак Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1909 г. налічвалася 20 двароў, 115 жыхароў, у 1962 г.— 70 двароў, 294 жыхары.

Астравок. У пачатку XX ст. існавалі хутары Астравок-1 і Астравок-2, якія ўваходзілі ў склад Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1917 г. у Астраўку-1 было 6 двароў, 27 жыхароў, у Астраўку-2 —3 двары, 15 жыхароў. У 1929 г.— 10 двароў, у 1962 г.— 25 двароў, 106 жыхароў.

Атраднае (да 1919 г. Бычкі). Паводле легенды, тут быў лес, у якім сяляне пасвілі кароў і цялят (бычкоў). У XIX ст.— засценак Забалацкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні, у 1909 г.— 22 двары, 127 жыхароў.
У 1931 г. у вёсцы арганізаваны калгас «Чырвоная ветка». У 1962 г. налічвалася 77 двароў, 250 жыхароў. Ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 179 вучняў). Працуе фізкультурна-аздараўленчы комплекс, дзе праводзяцца раённыя спаборніцтвы па валейболу, баскетболу, міні-футболу.

Барок (Ляхаўскі сельскі савет). На пачатку XX ст. — хутар Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1909 г. налічвалася 3 двары, 18 жыхароў, у 1962 г.— 77 двароў, 287 жыхароў.

Барок (Рачэнскі сельскі савет). У пачатку XX ст.— хутар Забалацкай воласці. У 1962 г. у пасёлку Барок налічвалася 20 двароў, 76 жыхароў.

Барыкоў. Згодна губернскай рэформы 1796 г., х. Барыкоў уваходзіў у склад Ляскавіцкай воласці Мазырскага павета. У 1909 г. налічвалася 3 двары, 23 жыхары, у 1962 г.— 212 двароў, 867 жыхароў.

Баянічы. У 1796 г. веска і маёнтак уваходзілі ў склад Ляскавіцкай воласці. Па інвентару 1844 г. у маёнтку Баянічы, які належаў памешчыку Нолькену, налічвалася 20 двароў, жыло 130 душ — 66 мужчын і 64 жанчыны, налічвалася 50 дзесяцін сядзібнай зямлі, 600 дзесяцін ворыўнай, 930 дзесяцін сенажацей, 820 дзесяцін лесу. Памешчыку належала 120 дзесяцін ворыўнай зямлі, 60 дзесяцін сенажацей. На сялянскі двор прыходзілася 2,5 дзесяціны зямлі. Сяляне мелі 7 коней, 54 валы, 35 кароў, 78 авечак, 75 свіней, 30 калод пчол. У 1909 г. у в. Баянічы налічвалася 41 двор і 320 жыхароў, у маёнтку — 17 жыхароў. У сярэдзіне 20-х гадоў Баянічы ўваходзілі ў склад Загальскага сельсавета Глускага раёна, быў арганізаваны калгас «Бальшавік-пераможца». У гады Вялікай Айчыннай вайны партызанскі атрад брыгады № 25 П. К. Панамарэнкі насіў назву «Баяніцкі». У 1962 г. налічвалася 183 двары, 706 жыхароў. Ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, няпоўная сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 43 вучні).Жыхары вёскі расказваюць шмат легенд, прымхаў, паданняў.

Вежанка (Вежын). У пачатку XX ст. — хутар, у 1909 г. быў 1 двор, 7 жыхароў. У 1962 г. — 70 двароў, 244 жыхары.

Верачагошч. У пачатку XX ст. існавалі хутары Верачагошч-1 —6 двароў, 47 жыхароў і Верачагошч-2 — 3 двары, 30 жыхароў. У 1924 г. хутары аб'ядналіся ў вёску. У пачатку вайны ў Верачагошчы налічвалася 40 двароў, 210 жыхароў, у 1962 г.— 43 двары, 148 жыхароў. У напрамку в. Азёрнае, у 1 км ад вёскі, захавалася курганная група эпохі ранняга жалезнага веку.

Вялікія Гарадзяцічы. Назва вёскі ідзе ад славянскага слова «горад», «гарадзішча». У 1866 г. у в. В. Гарадзяцічы налічвалася 43 двары, 378 жыхароў (185 мужчын і 193 жанчыны), у 1909 г.— 132 двары і 807 жыхароў. У канцы XIX ст. землі ў вёсцы належалі памешчыцы Веры Пятровай, гаспадаркай кіраваў упраўляючы Лявіцкі. Лесам валодаў купец Крымскі, у 80-х гадах быў заснаваны смалакурны (дзягцярны) завод, які належаў князю Вітгенштэйну. Дзейнічала праваслаўная царква. У 1929 г. у В. Гарадзяцічах арганізаваны калгас «Дружба». У лютым 1943 г. у выніку карных экспедыцый гітлераўцаў веска спалена датла, уцалела адна хата. У 1962 г. налічваўся 221 двор, 817 жыхароў. Ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі клуб, бібліятэка. Непадалёку ад вёскі размешчана курганная група ранняга жалезнага веку (I тысячагоддзе да н. э. — I тысячагоддзе н. э.).

Гарбач. У XIX ст. Гарбач — хутар Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1909 г. налічвалася 12 двароў, 62 жыхары. У 1962 г.— 14 двароў, 51 жыхар.

Гуляева (Пагной, у 1946 г. перайменавана ў гонар партызанскага камбрыга, Героя Савецкага Саюза Д. Ц. Гуляева). Урочышча Пагной у пачатку XX ст. уваходзіла ў склад Камаровіцкай воласці Бабруйскага павета. У 1917 г. было 9 двароў, 85 жыхароў, у 1962 г. у в. Гуляева 32 двары, 142 жыхары.

Дарасіно. Па губернскай рэформе 1796 г. землі с. Дарасіно належалі Радзівілам, пазней — князю Вітгенштэйну, веска ўваходзіла ў склад маёнтка Вітгенштэйна. У 1841 г. пабудавана Спаса-Праабражэнская царква, у 1903 г.— 2808 прыхаджан (1400 мужчын і 1408 жанчын). У 1863 г. адкрыта ў асобным будынку народнае вучылішча, дзе грамаце навучалася 43 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі. Настаўнікамі былі свяшчэннік Рыгор Шпілеўскі і Соф'я Шпілеўская. У розныя часы дзяцей вучылі Адам Стасевіч, Кузьма Пяткевіч, Хвядора Грышкевіч, Надзея Казанская, Цімафей Злябко, Юліан Лагун, Марыя Гаховіч, Ф. Грышкоў, Сільвестр Нераненя, Васіль Грышчук, Д. Шамкаловіч, Пётр Раманоўскі, свяшчэннікі Сямён Падольскі, Сцяпан Дзяшко, X. Шпілеўскі. У 1870 г. у Дарасіно налічвалася 42 двары, 345 жыхароў (168 мужчын і 177 жанчын), у 1909 г.— 148 двароў, 911 жыхароў. У Дарасіно жылі і працавалі вядомыя ў краі майстры-ганчары. Найбольшае развіццё ганчарны промысел атрымаў у XIX ст. Тут вырабляліся паліваны кухонны і сталовы посуд, цацкі. Ганчарныя вырабы вызначаліся прапарцыянальнасцю, ураўнаважанасцю і завершанасцю форм, светлым або светла-чырвоным колерам гліны ў спалучэнні з празрыстай або зялёнай палівай. Упрыгожваліся вырабы прамымі і хвалістымі выціснутымі або маляванымі лініямі. Вырабляўся таксама чорназадымлены посуд. У 1962 г. у вёсцы налічвалася 288 двароў. Ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 158 вучняў).

Дварэц (ад слова двор — абгароджаны ўчастак зямлі, дзе размешчаны пабудовы адной гаспадаркі, невялікі двор — д. Дварэц). У пачатку XIX ст. ва ўрочышчы Дварэц налічвалася 2 двары, 9 жыхароў. Перад Вялікай Айчыннай вайной — 36 двароў, 178 жыхароў. У 1962 г.— 61 двор, 251 жыхар. Другая назва вёскі — Шостая Брыгада. На доме жыхаркі вёскі М. К. Мігун у 1975 г. устаноўлена мемарыяльная дошка: «Тут у студзені 1943 г. быў адноўлены выпуск падпольных газет «Звязда» (орган ЦК КП(б)Б) і «Чырвоная змена» (орган Мінскага падпольнага абкома ЛКСМБ»). На будынку пачатковай школы — мемарыяльная дошка ў гонар партызанскай брыгады № 121 імя А. Ф. Брагіна, штаб якой у 1943 — 1944 гг. базіраваўся ў в. Дварэц.

Дубілаўка (у ваколіцах вёскі раслі магутныя дубовыя гаі). Засценак Забалацкай воласці Бабруйскага павета, заселены ў пачатку XX ст. перасяленцамі з іншых губерній. У 1909 г. налічвалася 10 двароў,
75 жыхароў, у 1962 г.— 65 двароў, 220 жыхароў.

Дубнікі. Сфарміравалася ў канцы XIX ст. з хутароў Загор'е, Даўгалессе, Пель і іншых, раскіданых сярод лясоў, большасць з якіх былі дубовымі. У 1962 г. налічвалася 138 двароў і 495 жыхароў.

Дунцы. У XIX ст. — засценак Забалацкай воласці Бабруйскага павета. Старыя Дунцы вядомы з 1822 г., Новыя Дунцы — пазней. Веска вырасла сярод урочышча Данорава; тапанім з цягам часу трансфармаваўся ў Дунцы. У 1909 г. у засценку Дунцы налічвалася 27 двароў і 146 жыхароў, у 1962 г.— 63 двары, 218 жыхароў.

Жалы. Хутар Ляскавіцкай воласці Мазырскага павета, вядомы з канца XVII ст. У 1909 г. налічвалася 3 двары, 1 жыхар. У пачатку XX ст. землі вакол х. Жалы належалі памешчыку Булату. У 1930 г. тут арганізаваны лугсаўгас «Жалы», дзе нарыхтоўвалі сена для Чырвонай Арміі, асвоена каля 2 тыс. га забалочаных зямель, пабудаваны сталовая, магазін, клуб. У пачатку 40-х гадоў налічвалася 30 двароў, 130 жыхароў, у 1962 г.— 169 двароў, 691 жыхар.

Жывунь. Па губернскай рэформе 1796 г. веска і маёнтак Жывунь адносіліся да Ляскавіцкай воласці Мазырскага павета; маёнтак належаў памешчыкам Солтыну і Умінскаму. У 1909 г. у вёсцы налічвалася 17 двароў, 171 жыхар, у маёнтку — 3 двары, 63 жыхары. 3 1924 г. в. Жывунь - у складзе Глускага раёна, з 1936 г. — Любанскага. У 1962 г. было 83 двары, 269 жыхароў.

Забалаць. 3 канца XVIII ст. — цэнтр воласці Бабруйскага павета, у 1870 г. налічвалася 33 двары, у 1909 г.— 83 двары і 566 жыхароў. Дзейнічала праваслаўная царква, у 1864 г. адкрыта школа, у якой вучылася 36 вучняў — 32 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі. Дзяцей вучыў свяшчэннік Анатоль Плышэўскі, затым Сямён Плышэўскі, Аляксандр Казючыц, Сцяпан Зяневіч, Аляксандр Панамароў, Аляксандр Дарафееў, Віктар Карповіч. У 1962 г. у в. Забалаць налічвалася 18 двароў і 620 жыхароў.

Забярэзінец. У пачатку XX ст.— урочышча Дзякавіцкай воласці Мазырскага павета. У 1909 г. налічвалася 3 двары, 33 жыхары, у 1962 г.— 38 двароў, 190 жыхароў.

Загалле. Згодна губернскай рэформы 1796 г., с. Загалле з маёнткамі аднесена да Ляскавіцкай воласці Мазырскага павета. У гэты час пабудавана Георгіеўская (Юр'еўская) царква, у якой налічвалася 613 прыхаджан (294 мужчыны і 319 жанчын), у 1903 г.— 1700 прыхаджан. У 1870 г. налічвалася 40 двароў, у 1909 г.— 20 двароў, 283 жыхары. ІІобач знаходзіліся маёнткі: Германішкі, які належаў памешчыку Шянткоўскаму, і Бестрыкс — памешчыцы Рубцэвіч. У Германішках налічвалася 196 дзесяцін зямлі, было 19 душ (7 мужчын і 12 жанчын). Рубцэвіч валодала 427 дзесяцінамі зямлі, 18 душамі, сялянам належала 88 дзесяцін. У паўднёвай частцы размяшчаўся маёнтак Альбінка — 600 дзесяцін, які належаў Станкевічу 6 двароў, 49 душ. Сяляне выконвалі павіннасці: кожны тыдзень 2 дні паншчыны, 4 разы ў год — згоны; кожны двор плаціў даніну — 2 гарцы ягад і арэхаў з душы, 2 курыцы і 20 яек, паўкварты мёду з калоды і грашовы чынш, а таксама старажоўства, начная варта; аддавалі памешчыку сукно і палатняную тканіну (1844 г.). У 1865 г. у Загаллі адкрыта школа. Настаўнікам працаваў Анісім Мігай. Навучалася 36 дзяцей (26 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак). У 1924 г. Загалле ўвайшло ў склад Глускага раёна, з 1936 г.— Любанскага. У гады вайны Загалле стала цэнтрам партызанскага руху, тут базіраваліся партызанскія атрады, дзейнічаў сельсавет, калгас. У час карнай экспедыцыі ў красавіку 1944 г. нямецка-фашысцкімі захопнікамі веска спалена, забіта 45 жыхароў. У 1962 г. налічваўся 51 двор, 169 жыхароў. Ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 144 вучні). На будынку праўлення калгаса ў 1969 г. устаноўлена мемарыяльная дошка ва ўшанаванне памяці аб дзейнасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны Загальскага сельсавета на чале з С. Т. Карнеевым.

Заельнае. У пачатку XX ст. — засценак у складзе Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У 1917 г. налічвалася 24 двары, 129 жыхароў, у 1962 г.— 54 двары, 184 жыхары.
Непадалёку ад вёскі знаходзіцца гарадзішча, якое адносіцца да ранняга жалезнага веку (VI ст. да н. э. — I ст. н. э.).

Закальное (кельнік — печ для абпальвання цэглы і глінянага посуду). Упершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1582 г. Закальное належала Радзівілам, затым Вітгенгдтэйну. У маёнтку налічвалася 3189 дзесяцін зямлі, пражывала 322 чалавекі (157 мужчын і 165 жанчын). На сялянскі двор прыходзілася 10 дзесяцін ворыўнай зямлі і 2 дзесяціны сенакосу. Меліся жылы дом, пабудаваны ў 1824 г., вінакурня, конны млын, валоўня, аўчарня, піцейны дом.
У пачатку XX ст. у маёнтку Закальное налічвалася 16 двароў і 124 жыхары. Была адкрыта школа, у якой вучылася 8 дзяцей. Іх навучаў Іосіф Гог, пазней — свяшчэннік Пётр Акаловіч і настаўнік Карп Шабернік. У 1917 г. у в. Закальное налічвалася 164 двары, 1084 жыхары, у 1962 г.— 128 двароў, 488 жыхароў. Ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 103 вучні). У 0,2 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Шведскія магілы, захаваліся 16 насыпаў вышынёй 2 — 2,5 м, дыяметрам 7 — 9 м, каля асновы іх відны раўкі; 4 насыпы вышынёй 0,8 — 2 м, дыяметрам 4 м знаходзяцца побач, на могілках.

Замошша. У XVIII ст. — у складзе Пагосцкай воласці Слуцкага павета. У сярэдзіне XIX ст. веска ўваходзіла ў склад маёнтка Паніч, які належаў Радзівілам, пазней Вітгенштэйну. У 1863 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа, у якой займаўся 21 вучань (14 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак). У 1909 г. налічвалася 136 двароў, 867 жыхароў.

Засмужжа. У XIX ст. маёнтак Забалацкай воласці Бабруйскага павета, у 1909 г. налічвалася 26 двароў і 197 жыхароў, у 1962 г. 102 двары і 332 жыхары.

Зялёнкі. Расказваюць, што ў даўнія часы сюды пасялілі некалькі сялянскіх сем'яў для высечкі лесу. Панскі загад яны выканалі, а самі засталіся тут жыць, харчаваліся ж галоўным чынам грыбамі, якіх тут было вельмі многа, асабліва зялёнак. У сярэдзіне XIX ст. веска ўваходзіла ў склад маёнтка Пасека. У 1909 г. налічвалася 60 двароў, 375 жыхароў, у 1962 г.— 121 двор, 479 жыхароў. Зялёнкі славіліся вырабамі двухнітовага ткацтва, аднаго з найбольш распаўсюджаных і старажытных на Беларусь

Калінаўка (да 1939 г.— Убібацькі, ці Убібаткі, Убібачкі; расказваюць, што назву веска атрымала па указанню царквы пасля трагедыі, калі тут сын забіў бацьку пры раздзеле зямлі). Упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах у сярэдзіне XVII ст., калі архімандрыт Слуцкага Трайчанскага манастыра заклаў на тры гады Ямінск, Шыпілавічы, Рэдкавічы і Убібацькі войту г.Слуцка Васілю Цішкевічу. У выніку драпежніцкага вядзення гаспадаркі ў 1658 г. сяляне гэтых вёсак адмовіліся працаваць на карысць войта. У пачатку XX ст. Убібацькі ўваходзілі ў Малагарадзяціцкі царкоўны прыход, землі належалі памешчыку Аксіневічу. У 1909 г. налічвалася 136 двароў, 768 жыхароў. У гады акупацыі ў Калінаўцы працаваў партызанскі шпіталь, былі медыцынскія курсы. У 1962 г. налічвалася 334 двары, 1262 жыхары. Ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі клуб, бібліятэка.

Камуна. Гісторыя вёскі пачынаецца з 1929 г., калі сярод Мар'інскіх балот дэмабілізаваныя воіны Чырвонай Арміі пачалі будаваць камуну і пасёлак. Падзеі 1929—1932 гг. апісаны Я. Купалам у паэме «Над ракой Арэсай». У 1932 г. камуна перайменавана ў калгас імя БВА. У пачатку 40-х гадоў тут налічвалася 210 двароў, 690 жыхароў. Нямецка-фашысцкія акупанты ў ліпені 1941 г. амаль поўнасцю спалілі вёску, забілі двух мірных жыхароў. У 1962 г. налічвалася 252 двары і 1008 жыхароў. Ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 137 вучняў). На будынку праўлення калгаса ў 1972 г. устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Героя Сацыялістычнай Працы Ц. Я. Смірнова.

Канстанцінаўка (да 1944 г.— Серадзібар). У 1962 г.— 209 двароў, 892 жыхары.

Касцюкі. У сярэдзіне XIX ст. веска ўваходзіла ў склад маёнтка Ярэмічы, тут размяшчаўся цагельны завод. У 1909 г. налічвалася 79 двароў, 506 жыхароў, у 1962 г.— 136 двароў, 476 жыхароў. Ёсць сельскі клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, няпоўная сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 58 вучняў).
Касцяшы. У пісьмовых крыніцах упамінаюцца пад 1582 г. У сярэдзіне XIX ст. веска адносілася да маёнтка князя Вітгенштэйна Пасека. У пачатку XX ст. налічвалася 69 двароў, 395 жыхароў, працаваў цагельны завод. У 1962 г.— 116 двароў, 471 жыхар.

Клянок (да 1969 г. — Чорная гразь), у 1962 г. налічвалася 18 двароў, 42 жыхары, цяпер — 1 двор і 1 жыхар.

Крываль. У XIX ст.— засценак Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У 1909 г. налічвалася 24 двары, 212 жыхароў, у 1962 г.— 39 двароў і 103 жыхары.На адлегласці 1 км на захад ад вёскі знаходзіцца курганны могільнік — 20 насыпаў вышынёй 1,5 м, дыяметрам 7 — 10 м, выцягнутыя чатырма групамі з захаду на ўсход. Першая і другая групы налічваюць па 3 курганы, трэцяя — 12, чацвёртая — 2; каля асновы кожнага з іх — раўкі.

Крынічнае (да 1969 г.— Храсты). У 1962 г. налічвалася 19 двароў, 78 жыхароў.

Кузьмічы. Адна са старэйшых вёсак, у пачатку XIX ст. тут пабудавана праваслаўная царква св. Троіцы, адкрыта народнае вучылішча. У 1909 г. налічвалася 150 двароў, 870 жыхароў, у 1962 г.— 417 двароў і 1770 жыхароў. Ёсць сельскі дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, участковая бальніца, сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 162 вучні).

Купнікі (у 1976 г. далучана в. Мардзвілавічы) — былы засценак Забалацкай воласці. У 1909 г. у Купніках налічвалася 19 двароў, 113 жыхароў, у Мардзвілавічах — 34 двары, 275 жыхароў, у 1962 г. адпаведна 38 двароў, 115 жыхароў і 31 двор, 82 жыхары.

Куценка. У пачатку XX ст.— хутар Забалацкай воласці Бабруйскага павета, у 1909 г. тут было 3 двары, 23 жыхары. Існаваў таксама засценак Куценка, у якім налічвалася ўтрая больш двароў і насельнікаў. У 1962 г.— 72 двары, 314 жыхароў.

Лісценка (у пачатку XX ст.— Каромка). У 1909 г. налічвалася 10 двароў, 69 жыхароў, у 1962 г.— 34 двары, 139 жыхароў.

Ляхаўка. У XIX ст.— засценак Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1909 г. налічвалася 16 двароў, 102 жыхары, у 1962 г.— 55 двароў, 234 жыхары. Ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі дом культуры, дзіцячы сад. У 1 км на паўднёвы захад ад вёскі размешчаны курганны могільнік — 42 насыпы вышынёй 1 — 1,5 м, дыяметрам 3 — 6 м. На будынку праўлення калгаса ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць аб шырокім партызанскім руху, які быў разгорнуты на тэрыторыі сельсавета ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Малыя Гарадзяцічы. У XIX ст. веска ўваходзіла ў склад Камаровіцкай воласці Мазырскага павета. У 1850 г. пабудавана царква св. Міколы, колькасць прыхаджан у 1864 г.— 1057 чалавек (499 мужчын і 558 жанчын), у 1903 г.— 2396 чалавек. У 1859 г. цераз р. Арэсу ў вёсны адкрыта паромная пераправа. У 1883 г. пабудаваны дзягцярны завод, дзе штогод выраблялася 800 вёдзер дзёгцю на суму 600 рублёў. У сярэдзіне XIX ст. налічвалася 23 двары, 244 жыхары, у 1909 г. — 89 двароў і 487 жыхароў. Землі належалі князю Вітгенштэйну, у пачатку XX ст. — памешчыку Аксіневічу, у маёнтку якога пражывала 34 чалавекі. У 1863 г. у сяле М. Гарадзяцічы было адкрыта народнае вучылішча, у якім навучалася 30 чалавек (28 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі). 3 1866 г. па 1871 г. вучылішча закрыта, узноўлена ў 1873 г. Настаўнікамі былі свяшчэннік Сафрон Уручэвіч і Пётр Базылевіч. У пачатку 40-х гадоў у М. Гарадзяцічах было 152 двары, 607 жыхароў, у 1962 г. — 221 двор, 739 жыхароў. Ёсць урачэбная амбулаторыя, сельскі дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 229 вучняў).

Невалаж (сухое месца сярод забалочанага луга ці ўзвышша ў рачной даліне паміж дзвюма старыцамі). Упамінаецца пад 1582 г. як вёска ў складзе Слуцкага княства Вялікага княства Літоўскага. У 1909 г. налічвалася 89 двароў, 629 жыхароў. У 1864 г. адкрыта школа, дзе навучалася 20 дзяцей (10 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак). У 1962 г.— 130 двароў, 248 жыхароў. У 1,5 км на поўнач ад вёскі размешчаны курганны могільнік — Шведскія магілы, які налічвае каля 100 насыпаў вышынёй 0,6—1,7 м, дыяметрам 5 —7 м.

Нежын. У пачатку XIX ст. вёска знаходзілася ў складзе Забалацкай воласці Бабруйскага павета, была пабудавана праваслаўная царква. У 1909 г. налічвалася 22 двары, 409 жыхароў, у 1962 г.— 199 двароў, 751 жыхар. Ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі клуб, бібліятэка, сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 74 вучні).

Няжараўка (раней тут працякаў прыток Таліцы — рэчка Няжараўка). У XIX ст. — засценак Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1909 г. налічвалася 14 двароў, 110 жыхароў, у 1962 г. — 53 двары і 102 жыхары.

Обчын. У пісьмовых крыніцах упамінаецца за 1582 г. як вёска Вялікага княства Літоўскага. У 1909 г. налічвалася 163 двары, 1014 жыхароў, у 1962 г.— 126 двароў і 500 жыхароў. Ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 129 вучняў).

Падгалле (як Загалле — за галам, Падгалле — каля гала, адкрытага, голага месца). У пачатку XX ст.—хутар, у 1909 г. налічвалася 4 двары, 22 жыхары, у 1962 г.— 19 двароў, 64 жыхары.

Палічнае. У пачатку XX ст.— маёнтак Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1909 г. налічвалася 12 жыхароў. Існаваў таксама засценак Палічнае, у якім у 1917 г. налічвалася 12 двароў і 63 жыхары. У пачатку 40-х гадоў у в. Палічнае было 158 жыхароў, у 1962 г.— 52 двары, 207 жыхароў.

Палічын. У пачатку XX ст.— хутар Камаровіцкай воласці Мазырскага павета. У 1909 г. было 3 двары, 19 жыхароў, у 1962 г. 73 двары, 293 жыхары. Ёсць сельскі дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад. На будынку праўлення калгаса ў 1976 г. устаноўлена мемарыяльная дошка: «19 мая 1943 г. тут праходзіла камсамольская канферэнцыя Мінскага падпольнага абкома камсамола, на якой прысутнічала 235 дэлегатаў».

Ператок (ператок — спрамленне рэчышча). У пачатку XX ст. — хутар Забалацкай воласці Бабруйскага павета, у 1909 г.— 2 двары, 8 жыхароў. Існаваў таксама засценак Ператок, у якім у 1917 г. Было 11 двароў, 68 насельнікаў. У 1962 г. у в. Ператок налічвалася 48 двароў, 179 жыхароў.

Пласток. Упамінаецца ў пісьмовых крыніцах пад 1566 г. у завяшчанні аб падзеле Слуцкага княства паміж братамі Алелькавічамі. У 1909 г. налічвалася 60 двароў, 413 жыхароў. У 1910 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа. У 1927 г. жыхары вёскі арганізавалі першы ў раёне калгас «Іскра», старшынёй якога быў Г. М. Гальчэня. У 1962 г. у Пластку налічвалася 153 двары, 592 жыхары. Ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі клуб, бібліятэка, сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 102 вучні).

Плюсна. У пачатку XIX ст.— засценак Асавецкай воласці Бабруйскага павета, яшчэ раней — маёнтак, які належаў князю Вітгенштэйну. Налічвалася 1790 дзесяцін ворыўнай зямлі, 736 дзесяцін сенажацей, 4950 дзесяцін лесу, жыло 120 душ мужчынскага полу і 106 жаночага. Цяглавых двароў — 28. У склад маёнтка Плюсна ўваходзіла в. Прусы. У 1909 г. налічвалася 40 двароў, 254 жыхары, у 1962 г.— 90 двароў, 260 жыхароў.

Прыклінец (5-я Брыгада). Тапанім пайшоў, магчыма, ад слова «праклён» — месцы тут былі вельмі балоцістыя, не аднаго чалавека праглынула багна. У пачатку XX ст. — урочышча, 2 двары, 16 жыхароў. У 1962 г. налічвалася 48 двароў, 171 жыхар.

Песчанец. У пачатку XX ст. у в. Песчанец — 15 двароў, 98 жыхароў і засценак — 1 двор, 1 жыхар, на пачатку 40-х гадоў у Песчанцы-1 —22 двары, 104 жыхары. У гады Вялікай Айчыннай вайны захопнікі датла спалілі вёску. У 1962 г.— 35 двароў, 129 жыхароў. У в. Песчанец-2 у 1938 г. было 29 двароў, 76 жыхароў, у 1962 г.— 54 двары і 110 жыхароў.

Пярэспа (пярэспа — дарожны насып) у 1909 г.— засценак, у якім налічвалася 17 двароў, 68 жыхароў; на хутары Пярэспа — 8 двароў, 67 жыхароў. У 1962 г.— 19 двароў і 59 жыхароў.
У 1965 г. тут устаноўлены мемарыяльны знак у гонар партызанскай брыгады № 64 імя В. П. Чкалава, штаб якой базіраваўся тут у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ракавішчы. У пачатку XX ст. — засценак Забалацкай воласці Бабруйскага павета, налічвалася 13 двароў, 74 жыхары, у 1962 г.— 35 двароў і 81 жыхар.
На адлегласці 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі ў лесе, на левым беразе былога прытока Арэсы — р. Ракавішча знаходзіцца курганны могільнік — 50 насыпаў вышынёй 0,5 — 3 м, дыяметрам іх ад 3 да 12 м.

Рачэнь. У 1909 г. налічвалася 176 двароў, 1141 жыхар, у 1962 г.— 186 двароў, 707 жыхароў. Ёсць сельскі дом культуры, бібліятэка, участковая бальніца, сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 177 вучняў).
У 2 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Лясішча, захавалася старажытнае гарадзішча — пляцоўка дыяметрам 162 м, умацаваная валам вышынёй 2 м, шырынёй 8 м.
На ўскраіне вёскі, на могілках, курганны могільнік — 20 насыпаў вышынёй 0,7 — 1, 8 м, дыяметрам 6 — 7 м.

Рэдкавічы. Расказваюць, што калісьці гэтыя месцы былі мала заселены, рэдка можна ўбачыць чалавека, таму, калі заснавалася вёска, яе назвалі Рэдкавічы. У пісьмовых крыніцах упамінаюцца пад 1582 г. у завяшчанні аб падзеле Слуцкага княства паміж братамі Алелькавічамі. У 50-я гады XVII ст. архімандрыт Слуцкага Трайчанскага манастыра залажыў на тры гады некаторыя вёскі, у тым ліку і Рэдкавічы, войту Слуцка Васілю Тышкевічу. У пачатку XIX ст. Рэдкавічы ўваходзілі ў склад Забалацкай воласці, было 59 двароў, 469 жыхароў. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы дзейнічала падпольная патрыятычная група, на базе якой у 1943 г. быў сфарміраваны партызанскі атрад (камандзір В. С. Статкевіч). У жніўні 1942 г. карнікі спалілі вёску, забілі 22 мірныя жыхары. У 1962 г. налічваўся 191 двор, 754 жыхары. 3 1967 г. пачалося эксперыментальнае будаўніцтва вёскі Рэдкавічы. Ёсць дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 171 вучань).

Сарачы. Адносна тапаніма існуе версія, што ў гэтых мясцінах у зарасніках вербалозу і чароту збіралася мноства сарок, такую назву насіла ўрочышча. Гісторыя вёскі пачынаецца з 60-х гадоў XIX ст., калі пасля адмены прыгоннага права мясцовыя сяляне атрымалі 22 надзелы зямлі. Каморнікі нарэзалі для іх 264 дзесяціны зямлі — 110 ворыўнай і 154 дзесяціны балот. У 1909 г. налічвалася 73 двары, 488 жыхароў, у 1962 г.— 248 двароў і 997 жыхароў.
У 1969 г. у Інстытуце Белдзяржпрамсельбуд распрацаваны праект планіроўкі і забудовы в.Сарачы (архітэктар Г. Забродская). У аснову пакладзена галоўная вуліца, ад якой уздоўж берага Арэсы адыходзіць бакавая вуліца з аднабаковай забудовай чатырохпавярховымі дамамі. Адміністрацыйна-грамадскім і культурным цэнтрам з'яўляецца добраўпарадкаваная газонамі, кветнікамі і басейнам плошча, якая сфарміравана будынкамі выканкома сельскага Савета і праўлення калгаса, Палаца культуры і спорту, чатырохпавярховага жылога дома, двухпавярховага будынка гандлёвага цэнтра.

Слабодка. (у XIII — XVIII ст. у Расіі былі паселішчы тыпу «слабады», якія часова вызваляліся ад уплаты падаткаў і іншых павіннасцей). У 1909 г. налічваўся 21 двор, 183 жыхары, у 1962 г.— 50 двароў, 189 жыхароў.

Смольгава. У XIX ст.— засценак, у 1909 г. было 25 двароў, 156 жыхароў, а таксама фальварак Смольгаў — 1 двор, 10 жыхароў, засценак Смольгаў-Дзеўкі — 19 двароў, 118 жыхароў і засценак Смольгаў Малы — 9 двароў, 58 жыхароў. 29 верасня 1823 г. у фальварку Смольгаў нарадзіўся вядомы беларускі паэт Уладзіслаў Сыракомля (Л. Кандратовіч). Ва ўшанаванне яго памяці ў 1993 г. устаноўлена мемарыяльная дошка. На адлегласці 0,3 км на поўнач ад вёскі захаваліся курганныя могільнікі — 21 насып вышынёй 1 — 1,6 м, дыяметрам 4 — 7 м, на поўдні — 80 насыпаў вышынёй 0,5 — 2 м, дыяметрам 3 —9 м.

Сосны. У пачатку веку мясцовасць уяўляла пясчаную выспу плошчай каля 40 га сярод непраходных Мар'інскіх балот, якую называлі востравам Сосны. За некалькі гадоў да I сусветнай вайны на востраў перасяліўся селянінш з в. Кузьмічы Дзям'ян Нагорны. У 1926 г. пачалося асушэнне балот, створаны першы ў рэспубліцы саўгас на асушаных тарфяніках, які атрымаў назву «10-годдзе БССР». У 30-я гады ў Соснах пабудаваны сярэдняя школа, бальніца, пошта, лазня, тэлеграф, клуб, хлебапякарня, пеньказавод, шматлікія гаспадарчыя пабудовы. У пачатку 40-х гадоў у пасёлку налічвалася 62 двары, 1050 жыхароў, у 1962 г.— 497 двароў, 1830 жыхароў. Ёсць сельскі дом культуры, участковая бальніца, бібліятэка, сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 310 вучняў). На могілках у Соснах пахаваны Героі Сацыялістычнай Працы П. Л. Калыска, Ф. А. Саўчык, Ц. Я. Смірноў, якія працавалі ў саўгасе, стваралі і ўмацоўвалі яго, унеслі значны уклад у росквіт гаспадаркі і пасёлка.

Сосны. Цэнтр сельсавета, цэнтральная сядзіба эксперыментальнай базы «Любанская». Пасяленне на месцы сучаснага пасёлка ўзнікла ў пачатку XX ст., калі на ўзгорку сярод балота пасяліліся браты Плышэўскія. У 1909 г. налічвалася 2 двары, 17 жыхароў. Рост пасёлка пачаўся ў сувязі з асваеннем балот у басейне Арэсы. Пабудаваны клуб, сталовая, магазін, шматлікія жылыя і грамадскія будынкі. У 1962 г. было 288 двароў, 1110 жыхароў. Ёсць участковая бальніца, дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 179 вучняў).

Старасек (месца высечкі, якое парасло маладым лесам). У пачатку 40-х гадоў налічвалася 90 двароў, 380 жыхароў. У гады Вялікай Айчыннай вайны каля в. Старасек ва ўрочышчы Зыслаў базіраваўся Мінскі падпольны абком КП(б)Б, Любанскія падпольныя райкомы КП(б)Б, ЛКСМБ, штаб партызанскай брыгады № 25 імя П. К. Панамарэнкі, штаб партызанскага злучэння Мінскай вобласці. Нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі амаль усю вёску, забілі 94 мірныя жыхары. Тут створаны мемарыяльны комплекс «Востраў Зыслаў»: 14-мятровы абеліск з трох вертыкальных шюскасцей з надпісамі-прысвячэннямі ў гонар падпольных Мінскага абкома КП(б)Б і Любанскага райкома КП(б)Б, скульптура на брацкіх магілах 290 савецкіх воінаў і партызан, 6 адноўленых зямлянак, памятны знак на месцы былога аэрадрома, мемарыяльныя знакі пры ўездзе на востраў.

Старая Дуброва. Засценак Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У пачатку XIX ст. тут пабудавана царква св. Міколы, у 1864 г. налічвалася 1020 прыхаджан (497 мужчын і 523 жанчыны), у 1903 г.— 2840 прыхаджан. У 1909 г. у засценку было 10 двароў, 61 жыхар, у 1962 г.— 112 двароў, 451 жыхар.

Старыя Юрковічы. У пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1582 г. У сярэдзіне XIX ст. вёска ўваходзіла ў склад маёнтка князя Вітгенштэйна, налічвалася 786 дзесяцін ворыўнай зямлі, 376 — сенажаці, 6725 — лесу. Былі пабудаваны тры жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, вадзяны млын, вінакурня, адкрыта лаўка.
У 1962 г. налічвалася 138 двароў, 552 жыхары. Ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 166 вучняў).

Таль (на р. Таліца — прытоку Арэсы). Упамінаецца ў пісьмовых крыніцах XVII ст. У XVIII ст. пабудавана праваслаўная царква св. Троіцы, колькасць прыхаджан у 1864 г.— 756 чалавек (367 мужчын і 389 жанчын), у 1903 г.— 3334 чалавекі. У сярэдзіне XIX ст. Таль — маёнтак памешчыка Вітгенштэйна, тут працаваў вінакурны завод. У 1862 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа. У пачатку XX ст. дзяцей навучалі Канстанцін Воранец, Варвара Гаховіч, Мікіта Бялькевіч, налічвалася 98 вучняў (96 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі). Дзейнічаў вадзяны млын і цагельны завод. У 1873 г. у в. Таль было 73 двары, у 1909 г. — 280 двароў, 1768 жыхароў. Існаваў таксама фальварак Таль, у якім у 1917 г. налічвалася 22 двары, 149 жыхароў. У 1962 г. у в. Таль — 729 двароў, 2788 жыхароў. Ёсць сельскі дом культуры, сельская бібліятэка, участковая бальніца, сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 166 вучняў). Адкрыта праваслаўная царква.

Трайчаны (тапанім паходзіць ад слова «троица»). У XVI ст. землі згодна завяшчанню аб падзеле Слуцкага княства паміж братамі Алелькавічамі былі перададзены Слуцкаму Трайчанскаму манастыру, тады і ўзнікла вёска.
У 1962 г. налічвалася 305 двароў, 1167 жыхароў.

Трубяціна. У пачатку XIX ст. — засценак Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У пачатку XX ст. тут працаваў смалакурны завод, налічвалася 12 двароў, 104 жыхары, у 1962 г.— 181 жыхар.

Турок. У пачатку XX ст.— засценак Забалацкай воласці Бабруйскага павета, налічвалася 10 двароў, 54 жыхары. У 1909 г. адкрыта народнае вучылішча, настаўнікам працаваў Сільвестр Байко. У 1962 г.— 30 двароў, 92 жыхары.
На адлегласці 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі захаваўся курганны могільнік — 38 насыпаў вышынёй 1 —1,5 м, дыяметрам 5 — 6 м.

Чабусы (тапанім цюркскага паходжання: чаус — военачальнік ці дробнапамесны дваранін). Упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах у 1566 г. у завяшчанні аб падзеле Слуцкага княства паміж братамі Алелькавічамі. У пачатку XIX ст. вёска і маёнтак Чабусы знаходзіліся ў складзе Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У 1909 г. у вёсцы налічвалася 61 двор, 419 жыхароў, у маёнтку — 31 жыхар, у 1962 г.— 139 двароў, 533 жыхары.

Чапаева (Княжая магіла, перайменавана ў гонар В. I. Чапаева). Тапанім Княжая магіла ўзнік у сувязі з тым, што побач знаходзяцца курганныя могільнікі — 50 насыпаў вышынёй 1—2 м, дыяметрам 5 — 7 м. У 1909 г. налічвалася 26 двароў, 164 жыхары, у 1962 г.— 43 двары, 72 жыхары.

Чачэнск (Сячэнск). У пісьмовых крынщах упамінаецца пад 1582 г. У 1917 г. было 3 двары, 22 жыхары, у 1962 г.— 67 двароў, 261 жыхар.

Шыпілавічы. У пісьмовых крыніцах упамінаюцца пад 1566 г. у завяшчанні аб падзеле Слуцкага княства, вёска была перададзена ва ўладанне архімандрыта Слуцкага Трайчанскага манастыра. У 1870 г. налічвалася 85 двароў, у 1909 г.— 65 двароў і 469 жыхароў, дзейнічала праваслаўная Стрэценская царква, у 1864 г. было 766 прыхаджан (352 мужчыны і 414 жанчын). Адкрыта царкоўнапрыходская школа, у якой вучылася 24 вучні (18 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак), іх навучаў свяшчэннік Сямён Плышэўскі. У 1962 г. налічвалася 238 двароў, 916 жыхароў. На будынку дома культуры ў 1988 г. устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар П. М. Шпілеўскага — беларускага этнографа, пісьменніка, публіцыста, тэатральнага крытыка, які нарадзіўся ў Шыпілавічах у 1823 г.

Юшкавічы. У пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1582 г. У 1905 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа, у якой навучалася 11 вучняў (8 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі), вучылі іх свяшчэннік Пётр Акаловіч і настаўнік Трафім Лабоцкі. У 1909 г. налічвалася 89 двароў, 546 жыхароў, у 1962 г.— 161 двор, 501 жыхар. Ёсць сельскі дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 76 вучняў).

Ямінск. У пісьмовых крыніцах сустракаецца пад 1582 г. у завяшчанні аб падзеле Слуцкага княства. Вёска была перададзена ва ўладанне архімандрыта Слуцкага Трайчанскага манастыра. У XVII ст.— манастырскае сяло, налічвалася 6 двароў. У 1841 г. пабудавана праваслауная царква Ражства Хрыстова, было 577 прыхаджан (273 мужчыны і 304 жанчыны), адкрыта царкоўнапрыходская школа, у якой навучалася 33 вучні. У XIX ст. на месцы в. Ямінск знаходзіліся вёска, засценак і сяло. У 1909 г. у в. Ямінск налічвалася 92 двары, 602 жыхары, у засценку — 32 двары, 288 жыхароў, у сяле — 114 двароў, 724 жыхары. У пачатку XX ст. пабудаваны млын.
У 1962 г. налічваўся 351 двор, 1168 жыхароў. Ёсць участковая бальніца, сельскі дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, сярэдняя школа (у 1995/96 навуч. годзе — 147 вучняў).

Ямнае. Хутар сярод непраходных Ямнаўскіх балот, якія асушаны ў пасляваенныя гады. Тады ж пачала фарміравацца вёска. У 1962 г. налічвалася 126 двароў, 488 жыхароў.

Д. В. Карпіевіч
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY