Выпадак на возеры Вячэра |
Расказ Героя Сацыялістычнай Працы К. I. Шаплыкі
У канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў Любаншчына, у прыватнасці калгас «Чырвоная змена», славілася ўраджаямі кок-сагызу. Раён тады знаходзіўся ў складзе Бабруйскай вобласці. Неяк напрадвесні ў 1950 г. мяне выклікалі на абласную нараду каўчукаводаў. На ёй прысутнічаў і дэпутат Вярхоўнага Савета СССР па Бабруйскай выбарчай акрузе двойчы Герой Савецкага Саюза генерал Катукоў (потым ён стаў Маршалам бранятанкавых войск). Калі мне далі слова для выступления і сказалі, што я з Любанскага раёна, праслаўлены генерал у перапынку падышоў да мяне, тады маладога старшыні калгаса: «Дык ты з Любанскага раёна? У вас там ёсць возера Вячэра?» «Ёсць», — адказваю. «Ведаю, быў там... Ваяваў у першую сусветную». Я паціснуў плячыма. Здаецца, тая вайна не закранула наш край... А ў пачатку лета генерал прыехаў да нас на возера, у месцы, дзе праходзіла яго баявая маладосць. Прывёз з сабой адмысловыя сеткі для лоўлі рыбы. У дапамогу яму далі мясцовага селяніна з Рэдкавіч, добрага рыбака Ярмака. Столькі рыбы выцягнулі — ніколі не давялося бачыць такой рыбнай лоўлі... Генерал быў не сквапным, амаль усю рыбу раздаў людзям, што прыйшлі паглядзець на незвычайную рыбалку. Пакінуў і на юшку. I вось ціхім, цёплым летнім вечарам мы сядзелі на беразе Вячэры, і генерал расказваў, як ён ваяваў тут у імперыялістычную вайну. Фронт пралягаў далека адсюль, па Пінскіх балотах, за Туравам, але адгалоскі вайны даносіліся і сюды. Восенню 1915 ці 1916 года унтэр-афіцэр Катукоў з групай байцоў выконваў у гэтых месцах нейкае заданне, звязанае, відаць, з армейскай разведкай, кайзераўскай агентурай. На беразе возера адбылася сутычка з ворагам, перастрэлка. Па словах Катукова, чацвёра рускіх салдат тады загінула, сам ён быў паранены... Генерал памянуў сваіх баявых сяброў.
3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved." |
Последние опубликованные статьи
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1944 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1943 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1942 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1941 год
- Из военно-исторического очерка «Операции советских вооружённых сил в Великой Отечественной войне 1941 – 1945»
- Партизанские фотографии из личной коллекции Виль Далидовича
- Лескин Артём Федорович Воспоминания о войне
- Белоруссия партизанская
- Смольгаў: загадкі знаёмых малюнкаў
- О генерале от инфантерии П.Д. Цицианове
- О чём рассказала старая фотокарточка
- "Дожинки"
- Праздник хлеба "Дожинки"
- Колодец с целебной водой у деревни Мордвиловичи
- Архитектура