Сябруюць раёны
Не першы дзесятак гадоў працягваюцца шэфскія сувязі паміж Любанскім і Фрунзенскім раёнамі сталіцы Беларусі. У апошні час яны плануюцца на дагаворнай аснове, прадугледжваюць не толькі культурныя, але і дзелавыя, партнёрскія ўзаемныя абавязацельствы.
Для гаспадарак Любаншчыны на прадпрыемствах Мінска, якія знаходзяцца на тэрыторыі Фрунзенскага раёна, рамантуюцца рухавікі і апаратура, ажыццяўляецца дапамога матэрыяльнымі рэсурсамі, прамысловымі вырабамі. Канцэрн «Амкадор» неаднаразова выдзяляў дарожную і іншую тэхніку для Любанскага раёна. У гарачы час сельскагаспадарчых работ гараджане накіроўваюцца ў калгасы і саўгасы, дапамагаюць у пасяўной кампаніі, уборцы, рамонце тэхнікі. Галава адміністрацыі Фрунзенскага раёна Л. С. Матусевіч заўсёды ў курсе спраў вяскоўцаў.
Сельскія працаўнікі адпраўляюць у Мінск гародніну і бульбу, якая рэалізуецца ў гандлёвых кропках горада, ветэранам вайны і працы выдаецца пэўная колькасць прадуктаў бясплатна. Самадзейныя артысты Любаншчыны — частыя госці на сцэнічных пляцоўках Фрунзенскага раёна.
  Выязныя семінары, агляды мастацкай самадзейнасці, правядзенне сумесных кірмашоў — усё гэта ўвайшло ў традыцыю сяброўскіх узаемаадносін двух раёнаў.

В. Р. Феранц
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY