Дзень сённяшні, дзень учарашні...
У пачатку 70-х гадоў сярэдняя ўраджайнасць збожжавых у Любанскім раёне дасягнула 25 цэнтнераў з гектара, ільновалакна — 2,6 цэнтнера з гектара, бульбы — 180, цукровых буракоў —270 цэнтнераў. У сельскую гаспадарку раёна за 1966—1970 гг. было ўкладзена больш 40 мільёнаў рублёў, калгасам і саўгасам пастаўлена 673 трактары, збожжаўборачныя, сіласаўборачныя камбайны, 120 грузавых аўтамашын, асушана больш 8,7 тысячы гектараў тарфянікаў. Пабудавана 29 жывёлагадоўчых комплексаў, 28 кароўнікаў, 23 цялятнікі, 11 свінарнікаў-матачнікаў, 14 свінарнікаў адкормачнікаў, 15 збожжасховішч, 4 зернетакі, 6 механічных майстэрань, больш 300 кватэр, 17 клубаў, 8 школ, 13 дзіцячых дашкольных устаноў, 28 лазняў, 5 камбінатаў бытавога абслугоўвання, 28 магазінаў, 4 сталовыя. Жыхары раёна за свой кошт пабудавалі звыш 1700 дамоў. Жыццё наладжвалася, паступова паляпшаўся дабрабыт людзей... Сярод лепшых гаспадарак па праву лічыліся калгас імя Гарбачова, саўгас «Любанскі». Калгас «Чырвоная змена» ў 1971 г. за выдатныя поспехі ў развіцці ўсіх галін сельскагаспадарчай вытворчасці быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ганаровым калгаснікам перадавой гаспадаркі быў абраны лётчык касманаўт СССР В. В. Кавалёнак.
У 1974 г. паміж вёскамі Мардзвілавічы і Смольгава пачалося будаўніцтва камбіната будматэрыялаў. Праектная магутнасць яго — 120 мільёнаў штук цэглы, 100 тысяч тон вапны ў год.
  У студзені 1979 г. на тэрыторыі Любанскага раёна налічвалася 134 населенью пункты. Колькасць жыхароў складала 52 280 чалавек, у раённым цэнтры пражывала 11 968 чалавек, ва Урэччы — каля чатырох тысяч. Прыкметнымі сталі дзве тэндэнцыі: змяншэнне агульнай колькасці насельніцтва раёна і павелічэнне насельніцтва горада.
 
 Дзіцячы сад «Верасок» у г. п. Урэчча
У сярэдзіне 80-х гадоў у раёне налічвалася 15 калгасаў, 5 саўгасаў і эксперыментальная база «Любанская» па вырошчванню бульбы. Гаспадаркі ў 1985 г. сабралі 72 615 тон збожжавых, 113 238 тон бульбы. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых склада 28, ільновалакна — 9,8, бульбы — 196, цукровых буракоў — 310 цэнтнераў з гектара. Працавала дзевяць прамысловых прадпрыемстваў, з якіх найбольш буйнымі з'яўляліся камбінат будаўнічых матэрыялаў, раённае аграпрамысловае аб'яднанне па механізацыі і забеспячэнню калгасаў і саўгасаў. Было адкрыта 26 сярэдніх, 13 васьмігадоных, 13 пачатковых школ, у якіх працавала 725 настаўнікаў і займалася 8127 дзяцей. У сярэдніх школах было ўведзена вы творчае навучанне. У 39 дашкольных дзіцячых установах выхоўвалася 2200 дзяцей.
 
 Вуліца Першамайская ў г. п. Урэчча
 
 Культурны і гандлёвы цэнтр у в. Асавец
3 1985 г. у Любані адкрыта ПТВ-201. Працавалі раённы Дом культуры, раённая і дзіцячая бібліятэкі, 12 сельскіх дамоў культуры, 38 бібліятэк з кніжным фондам 444 тысячы тамоў. Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўлялася Любанскай раённай бальніцай і радзільным домам, Урэцкай пасялковай і 9 участковымі бальніцамі на 600 ложкаў. Меўся 21 фельчарска-акушэрскі пункт, 2 амбулаторыі, 9 аптэк. У медыцынскіх установах працавала 82 урачы, 360 чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу. Быў адкрыты міжкалгасны санаторый «Рассвет».
У 1994 г. у раёне налічвалася 21 фермерская гаспадарка, за якімі замацавана 424 гектары сельгасугоддзяў. Яны атрымалі 617 тон збожжа, 412 тон бульбы, 7,5 тоны мяса, 17,3 тоны малака. Фермерскай працай занята 40 чалавек. Але асноўным пастаўшчыком сельскагаспадарчай прадукцыі па-ранейшаму з'яўляюцца калгасы і саўгасы. У 1994 г. у раёне працавала 20 калектыўных гаспадарак, саўгас «Гарадзяцічы» і эксперыментальная база па вырошчванню бульбы «Любанская». У паляводстве і жывёлагадоўлі было занята 6916 чалавек. Ураджайнасць збожжавых склала 29,4 цэнтнера з гектара, бульбы — 83, ільновалакна — 9,7 цэнтнера. Валавы збор збожжавых у раёне склаў 75 523 тоны. Найбольш моцныя гаспадаркі ў раёне — калгасы «Чырвоная змена» (старшыня К. I. Шаплыка), «Беларусь» (старшыня М. Ц. Кукраш), «Рассвет» (старшыня I. К. Сярпінскі).
У сярэдзіне 80-х гадоў у калектыўных гаспадарках раёна пачалі стварацца падсобныя прадпрыемствы. Найбольш буйныя — цэх кансерваваных гародніны і садавіны ў калгасе «Рассвет», дзе працавала 22 чалавекі, выпушчана прадукцыі на суму 35 мільёнаў рублёў, цагельныя цэхі ў калгасах «Палессе» і «Беларусь» — 31 чалавек, выраблена 1163 тысячы штук цэглы. У калгасе «Беларусь» пачалі выраб скур, у «Кузьмічах» адкрыты футравы цэх.
У раёне працавала 8 прамысловых прадпрыемстваў, на якіх у 1993 г. Было занята каля 1,5 тысячы чалавек. Найбольш буйныя прадпрыемствы — камбінат будаўнічых матэрыялаў, Любанскі сыраробчы камбінат, Урэцкі спіртзавод, Любанскі рыбгас, крухмальны завод.
У 1994 г. у раёне працавала 41 школа, у тым ліку 27 сярэдніх, 11 няпоўных сярэдніх і 2 пачатковыя, у якіх займалася 7675 вучняў, налічвалася 846 педагагічных работнікаў. Адкрыта 35 дашкольных дзіцячых устаноў, у якіх выхоўвалася больш 1500 дзяцей.
У Любані працавала ПТВ-201, дзе займалася каля 500 навучэнцаў па пяці прафесіях, выкладалі 70 інжынерна педагагічных работнікаў. Сетка аховы здароўя складалася з цэнтральнай раённай бальніцы, Урэцкай гарадской і 8 участковых бальніц — усяго на 500 ложкаў, 2 амбулаторый, 23 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, аддзялення хуткай дапамогі, райсанэпідстанцыі. У раёне працавала 85 урачоў і 416 чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу.
На тэрыторыі раёна дзейнічалі 42 клубныя ўстановы — 24 сельскія дамы культуры, 15 сельскіх клубаў, 2 гарпасялковыя клубы і раённы цэнтр культуры. Бібліятэкамі раёна абслужана каля 25 тысяч чытачоў. Адметная роля ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Любаншчыны належыць Дзяржаўнаму музею народнай славы, які быў створаны ў 1968 г. (у 1994 г. для музея пабудаваны новы будынак). Музычную адукацыю дзеці набывалі ў музычных школах у Любані, Урэччы і Асаўцы.
Установы культуры праводзяць розныя святы, з якіх найбольш папулярнымі сталі Калядкі, Гуканне вясны, Купалле. У клубных установах у 1994 г. дзейнічала 114 калектываў мастацкай самадзейнасці. Хор народнай песні Сароцкага СДК і фальклорны калектыў «Вытокі» Соснаўскага СДК носяць ганаровае званне народных, тэатральны калектыў Сароцкага СДК «Летуценнікі» і фальклорны ансамбль «Спадчына» дзіцячай музычнай школы атрымалі званне «ўзорных».
3 1989 г. у Любані на беразе Арэсы адкрыты парк культуры і адпачынку, дзе дзейнічаюць атракцыёны, аўтаматы для гульняў, відэазалы, більярд. Тут, на беразе Арэсы, стала традыцыяй пра водзіць розныя святы і кірмашы. Метадам народнай будоўлі быў пабудаваны гарадскі стадыён — адзін з лепшых у вобласці. На полі стадыёна праводзяць гульні футбольныя каманды Беларусі. У III лізе нацыянальнага чэмпіяната рэспублікі ўдзельнічае і раённая каманда «Арэса».
  90-я гады адметны значным ажыўленнем дзейнасці рэлігійных суполак у раёне. Да канца 80-х гадоў на Любаншчыне дзейнічала толькі праваслаўная Свята-Мікалаеўская царква ў гарадскім пасёлку Урэчча і некалькі незарэгістраваных рэлігійных суполак сектантаў. У 90-х гадах адкрыты Свята-Праабражэнская царква ў Любані і царква Святой Тройцы ў в. Таль. На тэрыторыі раёна зарэгістраваны чатыры рэлігійныя суполкі: царква Евангельскіх хрысціян-баптыстаў і суполка рымска-каталіцкага касцёла ў г. Любань, суполка хрысціян-евангелістаў у Любані ў п. Сосны.

Д. В. Карпіевіч
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY