Сівы сведка мінуўшчыны
Непадалёку ад Любані, на полі каля вёсак Ператок і Дубнікі, ацалеў невялікі неўзараны астравок. Наўкол растуць бярозы і асіны, на іх і на крыжах — стужкі, фартушкі. У цэнтры астраўка ляжыць камень, амаль цалкам уросшы ў зямлю. Мясцовыя жыхары далі яму імя — Божы камень. Камень — ледавіковы валун, зялёны, замшэлы ад часу. Яго абрысы нагадваюць трохкутнік вышынёй крыху больш метра, які выступае над зямлёй на трэць. Камень — кварцавы пескавік, нераўнамерна замацаваны кварцавым цэментам. Асабліва трывалы паверхневы слой валуна, падобны да кварцыту. У выніку выветрывання, уздзеяння вільгаці і марозаў на паверхні ўтварыліся ячэйкі, акруглыя паглыбленні, трэшчыны, апрацаваныя часам, ветрам і вадой.
...Гісторыя валуна пачалася каля 375 мільёнаў гадоў таму, у сярэдзіне дэвонскага перыяду, калі ўвесь усход тэрыторыі сучаснай Беларусі быў морам — морам Герадота. Каля берагоў, на мелкаводдзі назапашваліся адклады пяску. Пад пастаянным уздзеяннем вады пясчынкі слабых мінералаў разбураліся, ацалелі найбольш моцныя. Чысты кварцавы пясок з цягам часу пакрыўся больш маладымі адкладамі і паступова апынуўся на значнай глыбіні пад глінай, вапняком.
У канцы дэвонскага перыяду пад уз-дзеяннем геалагічных працэсаў утварыўся вялізны прагін — яго называюць Прыпяцкім. На поўнач ад яго (Слуцк — Бабруйск) аказаліся прыўзнятыя і пясчаныя пластаванні, якія да гэтага часу пад цяжарам тоўшчы ін-шых парод, а таксама пад уплывам глыбінных тэмператур ператварыліся ў кварцавы пескавік, нават у кварцыт. Сюды неаднаразова пранікалі ледавікі, якія вырывалі глыбокія лагчыны, сціралі больш падатлівыя пароды, захоплівалі масу камянёў. Перадапошні з гэтых ледавікоў сожскі, які дапоўз да гэтых месц, выкрышыў кавалкі дэвонскага пескавіка, перанёс яго на некалькі дзесяткаў кіламетраў на поўдзень і пакінуў яго там, дзе цяпер знаходзіцца в. Ператок. Адзін кавалак таго пескавіка і ёсць камень, які з'яўляецца сёння сведкам далёкай мінуўшчыны.
  Любанскі пескавік — з супольнасці культавых камянёў, пакланенне якому захавалася да апошняга часу. Да яго прыходзілі сяляне з навакольных і ад даленых вёсак, прасілі пазбавіць ад хваробаў, паспрыяць у шлюбе. Лічыла ся, што незвычайнай лекавай сілай камень валодае ў час маладзіка, асабліва тады, калі апошні нарадзіўся ў нядзелю. Грошы, якія пакідалі на валуне, ішлі на патрэбы царквы, іх збіраў царкоўны скарбнік з в. Таль.

Божы камень каля в. Дубнікі

Цяпер да каменя людзі ідуць радзей. Імкнуцца трапіць да яго ў нершую нядзелю месяца. Лекавай лічаць ваду, што збіраецца ў ячэйках пескавіка. Некаторыя ячэйкі злучаюцца паміж сабой ходамі. Гэтую асаблівасць выкарыстоўваюць для прыгатавання гаючай вады: у адно паглыбленне наліваюць, з другога — збіраюць. Ахоўваюць валун-пескавік як святыню і пакланяюцца яму з дагістарычных часоў да сённяшняга дня.

Э. А. Ляўкоў
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY