Я зноў прайшоў па партызанскіх сцежках... (Астрэйка Анатоль)
Писатели о крае - Писатели о крае

 

Я зноў прайшоў па партызанскіх сцежках
Ды тут ужо не сцежкі, а шляхі!
Па радасць светлую, па ўсмешкі,
Што дарыць сонца з-пад сваей страхі.

А нам страхою — сосны ды яліны,
I печка з бляхі сагравала нас.
А ў час блакад за сала-журавіны
Ды сыраежкі, што нам бор прыпас.

I вось цяпер хачу я аглядзецца,
Зірнуць на Зыславе дубам у твар.
Стаяць яны,
У неба адчыняюць дзверцы,
Каб рос і цешыўся лясны гушчар.

I мне здаецца, што дубы спрадвеку
Стаяць у лесе, быццам пастухі,
I пасвяць бор для нас, для чалавека,
Бароняць радасць сосен ды альхі.

Спыняюся пад дубам тым разгатым,
На ім вайны ўжо зараслі рубцы.
Спяюць вечным сном каля яго салдаты,
Маёй Радзімы слаўныя байцы.

I я здымаю шапку перад дубам,
Прад сведкаю маўклівай грозных дзён.
Дзень добры, волат дарагі і любы,
Заступнік і бярозак і сасён.

Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY