Сустрэча з Урэччам (Хвалей Яуген )
Писатели о крае - Писатели о крае

Сяргею Грахоўскаму (Сяргей Грахоўскі — адзін са старэйшых беларускіх пісьменнікаў. Заслужаны работнік культуры БССР, у часы культу асобы быў рэпрэсіраваны. У 1946-1949 годзе працаваў настаўнікам ва Урэцкай сярэдняй школе.)

Пад Вашы ногі
Кілімы з лісця слалі клёны...
Мястэчка Урэчча
Ішло да Вас,
Свайго настаўніка, з паклонам
У дзень сустрэчы.
Калегі, вучні Вашы
Пасівелыя прыціхлі,
Бы ў сорак восьмым,
Калі Вас нкусаўцы мацёрыя,
Як гіцлі,
Вялі па вёсцы.
Пасля дзясятка год
Сібірскага ГУЛАГа
Здаецца б уздыхнуў паветра
Усё адразу.
Яно было саткана
3 гукаў, пахаў родных —
Душа шчымела,
Аддаць была гатова краю
Усё, што мела.

3 Урэчча шлях ляжаў для Вас паўторна
У "рай" ГУЛАГа...
Заплачаш ты, жыццё, нібы валторна
Са скрыпкай разам...
Хоць пастарэлі Вы —
Нялёгка зроку, кроку, —
Душа нязменная.
I льецца голас Ваш бруёй, нібы на ўроку
Пасляваенным...
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY