"Няхай сонца не заходзіць!"

Інсцэніраванае прадстаўленне па творах I. А. Муравейкі

Вядучы.

Жыла-была Смяшынка —

Вясёлая дзяўчынка.

(Выбягае, весела падскокваючы,Смяшынка, усміхаецца і кланяецца прысутным.)

ВЯДУЧЫ.

Жыла-была Смуцінка —

Плаксівая дзяўчынка.

(Нетаропка выходзіць насупленая Смуцінка. Урукахяна трымае вялікую хусцінку, якой час ад часу, усхліпваючы, выцірае вочы.)

Вядучы.

Ні сонца,

Ні птушак

Ні ў кветках сцяжынкі

Не ўзрадавалі а ніразу Смуцінкі.

Смяшынка (да Смуцінкі).

Хадзі, глянь на казку,

Быццам жывыя, ўсміхаюцца краскі.

Хочуць, каб мы іх з сабою ўзялі,

Хочуць, каб мы з іх вянкоў наплялі.

Смуцінка (хныча).

Ты не мані...

Хіба ж так смяюцца? То ж плачуць яны.

На кветках — слязінкі. Хіба ты не бачыш?

I я разам з імі заплачу, заплачу...

Смяшынка.

Дзе ж тыя слёзы?!

Гэтаж расінкі!

Гэта — расінкі,

Жывыя срабрынкі.

Вядучы.

Смяшынка Смуцінку бярэ за руку.

Смяшынка Смуцінку вядзе за раку.

У бор, дзе чародамі песні лятаюць...

Смяшынка (захоплена).

Ты чуёш, як радасна птушкі спяваюць?

Смуцінка.

Ты не мані...

Хіба ж так спяваюць? То ж плачуць яны.

Каб ведала я, дык сюды б не пайшла.

I я разам з імі заплачу, запла... (Хныча.)

Смяшынка.

На вуліцы — дожджык,

Бяжыць ручаінка.

Пабеглі і мы з табою,

Смуцінка.

I з дожджыкам цёпленькім

Разам паскачам!

Смуцінка.

Не скача ж ён — плача.

Сказала ж такое: паскачам з дажджом...

Хіба ж ён жывы?

Смяшынка.

Так, жывы! Ну, ідзём!

(Выбягаюць вясёлым гуртам (5 — 7чалавек) дзеці і, падскокваючы, нібы ловячы дажджынкі, рэчытатывам прамаўляюць словы заклічкі з паэмы "Расці, яблынька".)

Дзеці.

Дожджык, дожджык,

Секані,

Нібы з рэшата,

Ліні!

Лі на пашы,

На гаі.

Дожджык, дожджык,

Секані!

(Смяшынка таксама прамаўляе словы заклічкі. Смуцінка з усё большай цікавасцю сочыць за дзецьмі. Потым не вытрымлівае і напрыканцы заклічкі далучаецца да іх. Дзеці з радасным здзіўленнем глядзяць на Смуцінку.)

Вядучы.

Зрабілася смешна

Дзяўчынцы плаксівай,

Зрабілася весела,

Лёгка на дзіва!

Смуцінка (бойка тупае ножкай).

Вельмі сумна

Сумаваць,

Буду пець і танцаваць!

Смяшынка.

Гэй, гэй,

Круг шырэй!

Грай, музыка,

Весялей!

(Дзеці паўтараюць словы Смяшынкі, становяцца ў круг(у сярэдзіне яго Смуцінка і Смяшынка), бяруцца за рукі, танцуюць і прыгаворваюць пад музыку.)

Дзеці.

Гоп-гоп! Тра-ля-ля!

3 намі кружыцца зямля.

3 намі кружыцца зямля.

Гоп-гоп! Тра-ля-ля!

(Круг размыкаецца, дзеці становяцца паўкругам, уперад выбягаюць вясёлыя Смяшынка і Смуцінка.)

Смяшынка.

Ужо не завуць больш

Смуцінку Смуцінкай

Завуць яе як?

Дзеці.

Весялінкай!

Смуцінка.

Ве-ся-лін-кай!

(Дзеці кланяюцца і садзяцца на свае месцы. На сцэну выбягаюць дзве дзяўчынкі і два хлопчыкі.)

Дзяўчынкі і хлопчыкі.

Ой, мы, напэўна, спазніліся!

Вядучы.

А хто вы?

(Дзеці падыходзяць да вядучага і нешта шэпчуць яму на вуха.)

Вядучы. Не, не, вы не спазніліся. Мы рады вам! Ведаеце, хто да нас прыйшоў? Гэта героі вершаў Івана Андрэевіча Муравейкі. Павітаем іх!

1-я дзяўчынка-госця.

Нас, герояў вершаў Івана Муравейкі, многа. Але сёння мы прыйшлі толькі ўчатырох.

1-ы хлопчык-госць. Калі б прыйшлі ўсе героі вершаў гэтага пісьменніка — не хапіла б вашай залы.

2-я дзяўчынка-госця. А зараз давайце знаёміцца.

2-і хлопчык-госць. Пра кожнага з нас раскажа вам верш. Слухайце!

1 -я дзяўчынка-госця.

Ёсць у мяне яблыкі —

Раз, два, тры.

Ёсць у мяне добрыя

Тры сябры.

Я сяджу і думаю:

Што рабіць?

Як мне тыя яблыкі

Падзяліць?

Думала, прыдумала:

Раз, два, тры.

Кожнаму па яблыку

Вам, сябры!

А сябры падумалі

I рашылі так:

Кожны свайго яблыка

Дасць мне паспытаць.

Вядучы. Ці спадабалася вам, дзеці, як наша госця, гераіня верша "Ёсць у мяне яблыкі", падзяліла яблыкі? А як зрабілі б вы?

(Дзеці адказваюць.)

1 -ы хлопчык-госць.

Ушчыпнуў за нос гусак —

Вочы не заплакалі.

Пасадзіў на лбе гузак —

Вочы не заплакалі.

Збіў калена аб палена —

Вочы не заплакалі.

А ў сваёй сястрычкі Зінкі

Як убачыў дзве слязінкі —

I ў мяне за-кап-кап-капалі.

Вядучы. Вось які слаўны хлопчык завітаў да нас! Як вы думаеце, чаму ў яго ўсё ж такі закапалі слёзы?

(Дзеці адказваюць.)

2-я дзяўчынка-госця.

У лесе на праталіне

Ранняю вясной

Я з кветкаю сустрэлася,

3 кветкаю жывой.

На гэта дзіва-дзіўнае

Доўга паглядала:

Мне сарваць хацелася,

Ды пашкадавала.

Вядучы. Малайчына! Падумайце, дзеці, чаму наша госця пашкадавала сарваць кветачку.

(Дзеці выказваюць свае меркаванні.)

2-і хлопчык-госць.

Кажуць, што у сонейка

I ў цяплынь, і ў холад,

Шмат праменяў тоненькіх —

Нітачак шаўковых.

Я схаплю прамень за хвосцік,

Прывяжу за колік.

Няхай сонца не заходзіць

Аніколі!

Вядучы. Дзякуй! Дзякуй, хлопчык-гарэза! Дзеці, як вы лічыце, чаму наш госць хоча, каб сонца не заходзіла? Правільна, каб яму, ды і ўсім дзецям, гуляць можна было бесперапынна, каб маці спаць не клікала. Але ж і сонейку трэба адпачыць. Вунь колькі ў яго працы ўдзень! Таму, уключыўшы ў свой верш словы "Няхай сонца не заходзіць", Іван Андрэевіч Муравейка меў на ўвазе і іншае: каб заўсёды сонечна і светла было ў краіне Дзяцінства. Каб нішто не парушала спакой і радасць гадоў дзіцячых. Каб у душах вашых, дзеці, таксама было
светла, каб былі вы шчаслівыя! Таму давайце, узяўшыся за рукі, дружна і весела скажам разам: "Няхай сонца не заходзіць аніколі!".

(Гучыць музыка. Дзеці выконваюць песню пра сонейка.)



М. Б. ЯФІМАВА, кандыдат філалагічных навук. г. Мінск.
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY