Лірычная старонка (3)
Я вянок пусціла па рацэ.
I здалёк праводзіла вачыма.
Першы пацалунак на шчацэ —
Як апёк... Утойваць немагчыма.

Наша стрэча мроіцца ўсё мне.
Мы ідзём квяцістымі лугамі,
Радуемся сонцу і вясне.
Неба васільковае над намі.

I рука шчаслівая ў руцэ.
Росны луг уранку зябка-волкі.
...Я вянок пусціла па рацэ.
Па Арэсе ён даплыў — да Волгі. Да зместу


* * *
Паркам іду каля сівай ракі.
Сонца ў пахмурнасці дня — як дарунак.
Жоўты лісток мне прыпаў да шчакі.
Восень паслала мне свой пацалунак.
Шэпчуцца дрэвы апошнім лісцём,
Сыплюць дажджом, бы слязьмі спачувані
Прывідам памяць высвечвае дом,
Дом, куды мне няма больш вяртання.
Крэпам там чорным запяты даўно
Бедаў маіх непапраўных сляды.
Верыць бы мне, што было тое сном,
Толькі і ў сне не трапляць бы туды.
Слотная восень... Яе то віна —
Роспач сваю не таю я ў залеву.
Стрэчным зманю: поўны келіх віна
Добры карчмар мне наліў для сугрэву.
Я пад дажджом зноў няспешна іду.
Золата лісцяў уроссып па лужах.
П'е вадасцёк тут з усхліпам ваду,
I парасон мой цвіце, нібы ружа.  


* * *
Восень нахапілася пажарам.
Запалаў асіннік ўвачавідкі.
Полымя —па высечках, выжарах,
Вымаклых, здавалася, да ніткі.
I праз рэчку не шукала броду,
Потым — лесам, аж па верхавінах,
Лёгка — без ніякай перашкоды…
Моўчкі задзівіліся яліны.
А агонь, вясёлкавы, — праз поле,
Жніўнікам, нявораным папарам...
Ярасна палае наваколле:
Восень нахапілася пажарам.  



БЕЛЫ ТУРМАН

3 парасонам адзін толькі небыт.
Ў летні ранак пайшла легкадумна.
Сярод поля, як глянула ў неба,
Непакой завалодаў мной тлумна.
Трапятлівым агорнута страхам,
Азірала я ўсё наваколле:
Хмара нізкая чорным дахам
Укрывала прыціхлае поле.
Паратунку тут вочы шукалі:
Хто і што мяне ўкрые, затуліць?
0 смяльчак! Бы плавец які ў хвалі,
У неба кінуўся белы турман.
Ён куляецца, высака ўецца,
Аспід хмары крыламі кранае.
Мне б птушынае гордае сэрца,
Што пякельнага страху не знае!
Я стаю і вачэй не адвожу —
Мне за турманам люба сачыць:
Вольны ён і надзіва прыгожы,
Бы анёлак у цёмнай начы.
Пачалася вялікая сеча —
Несупынна маланкі зіхцяць,
Хтосьці неба раскройвае мечам,
Майго турмана хоча дастаць.
Не страшуся пагрозлівай хмары:
Ў чыстым полі цяпер не адна я.
І як лёгка, як хораша марыць,
Смела з турманам разам лунаю.
А дажджу накацілася хваля,
Абдала з галавы і да ног...
Белы турман, спазнаць сваю далеч,
Сваю волю ты мне дапамог!  


* * *
Садам заценены летнік.
Маленькі ўтравелы дворык,
Дзе, як паненкі, красуюцца кветкі
Ў нязменна святочных уборах.
Столік. Ліст белай паперы
Трапеча крыламі, як мятлік пырхлівы.
Волі й свабодзе ён шчыра так верыць.
I рвецца, і скардзіцца ён шапатліва
Што паляцець яму ў свет замінае?
Лілея ўпусціла каралавы венчык...
Ліст папяровы, нібы кулачком, прыціскае
Да століка ўпарты каменьчык.
Крадзецца з ветрыкам вечар,
У вальсы пусціліся кветкі,
Мятлік шапоча, крыламі трапеча,
Бы шэпча сакрэты самотнай паэткі.
Бэзу хіснулася вецце,
Пацвердзіць яно хацела:
Верце, любоў існуе на свеце,
Там складна напісана чорным па белым.
Ладзіць касцёрык зноў клянчылі дзеці.
Паэтка... — Навошта такое зрабіла?
Ці сапраўды і якая любоў ёсць на свеце? —
Тым аркушам белым цяпельца для іх распаліла.
Доўга не браўся і гаснуў агеньчык.
На сэрцы маім той застаўся каменьчык:
Напісаны ліст быў паэткаю тою
Чамусьці маёю рукою.  


* * *
І мне трапляліся сугнеі.
Было ўяўленне, быццам гне іх
Туга, пакута, страх ці злосць.
А я — віною маладосць —
Ўсё жыць па-іншаму хацела
I, нібы шчасцем, зіхацела.
А можа, выгляд ўсё ж рабіла?
Во, зноў усмешку начапіла.
А ў сэрцы... Хто туды зірне,
Апроч сумотнае мяне?  


* * *
Халадок вачэй тваіх астудзіць
Жар майго гарачага ілба.
Кажуць людзі...
Зноў штось кажуць людзі,
Ім дагодзіш хоць калі хіба?
Судзяць, радзяць...
Усё пра нае з табою,
Выслухоўваць сілы не стае.
Я сам-насам думаю з журбою:
Людзі ўсе тутэйшыя, свае.
Ну, няўжо нам зычаць яны блага?
Што нам плёткі, перашэпты, кпіны.
Пагавораць людзі, ды пакінуць.
Нашая ж гісторыя з працягам.  

* * *
Што ж, смейся, кпі з мяне ты колькі хочаш:
Лірычныя развесіла, маўляў, я лахманы.
Купцоў на іх пяма цяпер ахвочых,
Ні попыту і ні належнае цаны.
Скажы, ці спадзяюся я на ўдачу?
Прыйшла пара мне крылы развінаць.
Ды не ваяр я, а тым болей —і не кат я,
Каб словам забіваць і распінаць.
Нясу я слова, шчырае заўсёды,
Як птушка зерне — дзетак накарміць.
Расінку шчасця, кропельку свабоды
Хацела б сёння і табе я падарыць.
Смяешся зноў — з ашчаднасці такое
Ці скупасці празмернае, альбо...
Скажу табе, што гэтыя напоі
Не п'юць удосталь, а тым больш — нагбом.  
* * *
Ах, вёска!
Я цябе б любіла, —
I хочаш гань, або кляні, —
Каб гэтак рана не гасіла
Свае ты ціхія агні.
Тут цемната мяне пужае,
Твой ранні сон — нібыта смерць.
Стамлёна спіш ты — не чужая, —
Цябе мне проста зразумець.
Я тут бы ў поцемках блукала,
Мне пошум ніў, як варажба,
Каб гэтак рана не спускала
Ты з ланцугоў сваіх сабак.
Я да цябе імчу са свету.
Два-тры кароценькія дні...
Як невядомую планету,
Цябе мне потым доўга сніць.  





0, як умелі мы ўсе мірам
Валодаць ісцінай бясспрэчнай,
I пакланяліся кумірам
Бяздумна, не па-чалавечы.
Умелі йсці адной дарогай,
Трымацца лініі адной,
I пакідалі за парогам
Святло, што звалася душой.
Ды зачынялі шчыльна дзверы,
Яе хаваючы жыўцом:
Як дзеці, так умелі верыць
У казкі з прывідным канцом.
Ды варушыліся сумненні,
I спелі дзёрзкія высновы...
Дзяцей і ўнукаў пакаленні
Шлях абіраюць ужо новы.
I трэба даць такое права:
Ім — на зямлі радзіннай жыць!
Мацуйся ж, вольная дзяржава!
Як час бяжыць! Як час бяжыць.  



* * *
Увітае бязродным вінаградам
Лецішча — як казачны шацёр.
Крылы вецер па-над ім прасцёр —
Кастрычнік пагражае лістападам.
Аскомістасцю даўкай наліліся
Гронкі шызыя ад першых халадоў.
I падае, і шэрхне жоўталісце
Сцішана-задумлівых садоў.
Уранні птушка снедаць завітае,
Сумная... Развітвацца пара.
А ён.чужак, цяпла яшчэ чакае,
Чырванню гарыць, нібы зара.
Чапляецца упарта ён націнай —
Прагне неспатольна вышыні.
Бо нашая зямля даверліва й гасцінна
Ў далонях сагравае карані.  


* * *
Восень... Хмурнае неба
Ды шэрыя, ніцыя дні.
Сустракацца няма нам патрэбы.
Проста ты пазвані. Пазвані...
Калі ласка, ты мне пазвані.
Калі хочаш — прыгожа змані.
А мо лепей — мне праўду скажы,
Што між намі дажджы,
Зацяжныя дажджы.
Буду зноў я цярпліва чакаць.
Пазіраць, як нямее рака,
I як сыплецца лісце з бяроз,
Як спяшаюць вяселлі да Вострава Слёз.  




Жыццё не песціла мяне:
Усё больш смуга, дажджы, завеі...
Ды прадчувала: усё міне,
I сад мой ціхі заквітнее.
Я пасадзіла гэты сад
3 абраным доляй, сэрцу любым.
Няхай не гасне той пагляд,
Няхай не стынуць тыя губы.
Няхай шумяць, ідуць дажджы,
Няхай туляюцца завеі,
Калі так цёпла на душы,
Чакаць і верыць мы умеем.  


***
Звязалі мне рыфмы рукі,
Забралі ад сэрца ключы.
Я прагну цудоўнай мукі —
Шукаць і шукаць у начы
Адценне таемнае слова,
Яно, як маяк караблю,
Каб свстла, ласкава, нанова
Сказаць, як цябе я люблю.  

***
Кілімы дзяцінства —лугоў разнаквецце,
Прырэчныя жоўтыя плёсы,
Аркестры лясоў, што суладжвае вецер,
I мары-блуканні ў тумане бялёсым.
Вас прамяняла на грукат трамная,
Аўтобусаў важкіх смуродныя ныхі.
Ды сніцца, ды мроіцца часам бывае
Завулак зялёны, куточак той ціхі,
Дзе свецяць рамонкі, і водарам мяты
Там кожны падворак надзейна прапах.
I родная хата... I родная хата...
Яна засталася адно толькі ў снах.  





Не, не ўсім яшчэ правіць даляр.
Дзякаваць Богу, ёсць яшчэ годнасць.
Хоць няпэўнасці цісне цяжар,
Ганарымся сваім яшчэ, родным.
Не, не ўсё прадаецца у нас,
Беларусы не тое пароды!
I я веру — надыдзе іх час,
Скінуць верад адчаю й нягоды.
I якая б ні выла гайня,
Будуць з гонарам, смела трымацца.
Уратуе яшчэ дабрыня,
Уратуе натхнёная праца.  




Куды ідуць мае гады?
У нікуды, у нікуды...
Як птушкі, збітыя са шляху,
Ляцяць без горычы і страху
На сонца, на яго святло,
Каб там згарэць, як не было.
Ідуць, як старцы ў слепаце,
У непрагляднай цемнаце.
Дзе прорвы край відзён,туды
Ідуць, спяшаюцца гады.
Куды ідуць мае гады?
У нікуды, у нікуды...
Ніяк не запаволіць ход.
О, як бушуе крыгаход.
I крыгі, як мае гады,
Плывуць, плывуць у нікуды.
Ды застаецца ўсё ж рака
Быццём натхнёнага радка.  




***
П'яная весялосцю і прыхамаццю сваёю
Крэслю ўчарашнія словы, а новыя ўслед пішу.
Учараіпняя нраўда — няпраўда.
Я развіталася з ёю.
Учарашнія колкія словы болей не джаляць душу.
Цешу сябе спадзяваннем, на сённяшні дзень надзея:
Вось яна — чыстая нраўда, праўда на ўсе часы.
Так яно, так і ў прыродзе, туман і морак радзее...
I за слотнаю галізною прыходзіць пара красы.
Крэслю ўчарашнія словы. Дарую!Усё забыта!
Сёння мне гэта лёгка —як птушцы у неба ляцець.
Добра б было на свеце жыць гэтым шчасцем нязбытным,
Крыўды і злосці не ведаць, і ўсё дараваць умець.  




***
О, Божа, што са мною стала:
Так здрадна ўздрыгвае рука,
А я яшчэ пе напісала
Свайго найлепшага радка.

О, Міласэрны, для істоты,
Што толькі выйшла на прасцяг,
Не дзеля ўцех, а для работы,
Ты раскаці сувой жыцця.

Адрыну жарсці і журботу,
Хлеб ды вада — ўсё набыццё.
Прашу цябе: дай для работы
Яшчэ адно — адно! — жыццё.

***
Знасіліся сукенкі у бяроз,
Ад сонца выцвілі, странаў іх всцср.
Маркотна, пават горычна да слёз
Глядзсць, як мерзнс голае іх вецце.
Чакаю лета, як ратунку, я,
Каб адагрэцца целам і душою.
Яно ж прайшло — не чула салаўя,
Не бачыла травы, амытае расою.
Сядзела ўмурананае ў бетон,
Ды каяцца і шкадаваць мне позна.
Рве цішыню ізноў трамвайны звон,
Ў ваччу— радкоў часопісных барозны.
Так, зерне не ўзышло у тых радках,
А што ўзышло, то вараннё склявала.
Трымаю пустату ў разгубленых руках.
Прайшлі гады ў пустыні караванам.
I гэтак скрушна, горычна да слсз...
О як жа адчаянна бядую...
Знасіліся сукенкі у бяроз,
А можа, штосьці іншае шкадую.  




***
О дзень, пазначаны трывогай,
Ідзі адвечнаю дарогай,
Не прыпадай да нашых вокан,
Не зазірай слязлівым вокам.
Паплач з вятрамі ў чыстым полі.
А нам журбы і слёз даволі.
О дзень, пазначаны самотай,
Праходзь, праходзь сабе употай.
Нам ад цябе няма карысці,
Мы ўсё то зведалі калісьці.
Не разлучай нас, дзень шчаслівы,
Бо век кароткі, мігатлівы.
Не разлучай нас, дзень таропкі,
Мы жыць не зможам паасобку.  




Пагавары са мною пра любоў...
Прысядзь бліжэй, вазьмі мяне за рукі.
Зірні, як ад пяшчоты маіх слоў
3 цікавасцю прыцішыліся ўнукі.
О час... Кругом нястачы, мітусня...
А ўнучка наша сёння запісала
Уражанне ад пройдзенага дня:
«Бабуля дзеда ўрань пацалавала».
Баюся, што патрапілі яны,
Нібы невінаватыя за краты,
У робаты... О, Божа, барані!
Яно не лепш, калі у тэхнакраты.
Яны пачуццямі не будуць жыць,
Рамантыка, маўляў, не па кішэні,
Давай жа іх навучым даражыць
Душы абуджанай парывам і памкненнем.
Ім будуць правіць, як і нам: быццё
І вызначае нібыта свядомасць.
А дзе ж яна — душа? Дзе пачуццё?
Філосафам найноўшым невядома.
А вопыт наш пераганяе век,
Наперадзе набытае пазначыць,
Сказаць ім, што свядомы чалавек
Жыццё-быццё на свой лад перайначыць.
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY