Продкі |
Аб грамаду купчастую прысад Абломваюцца ветраныя далі. То нашы продкі каля нашых хат Клянамі і бярозамі пасталі. Абліччам мне згадаецца акно I постаццю знаёмай куст ядлоўца. Па дрэве, як карэніцца яно, Я вам скажу пра кожнага вяскоўца. Мае замошцы ўсе перада мной, — Каго я ведаю і каго не вадаў. Яшчэ перад Айчыннаю вайной Былі за вёскай курганы ад шведаў. Ці так даўно з абуткам праз плячо У Слуцак пешшу босыя хадзілі, Карчы ірвалі, спальвалі суччо, На жніве ў бабках немаўлят радзілі. Працаўнікі спрадвеку. Штукатуры. Маглі зварыць капусту а хоць з кульбы. I пагарэльцу скрыню ў каптуры Ссыпалі жыта, выстаўлялі бульбы. Імклівы век, нястрымны бег падзей Маё Замошша ў часе праспрагалі. Ля хатнішчаў знаемых мне людзей Вартуюць дрэвы сумныя прагалы. Няхай прагалам памяць абміне. Я — мост перакідны, адзіны сродак, Каб вечна пазнаваліся ўва мне Нашчадак мой і мой далёкі продак. 1985 г.
3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved." |