горад ЛЮБАНЬ (гістарычная даведка)
Пачатак гісторыі горада губляецца ў глыбіні тысячагоддзяў. Амаль 9 тысяч гадоў таму на тэрыторыі сучаснага Любанскага раёна з'явіліся першыя жыхары. Яны прыйшлі з поўдня ўздоўж ракі Арэсы і засялілі яе берагі. У час позняга неаліта (каменнага веку) з'явілася паселішча на правым беразе Арэсы (паўднёва-ўсходняя ўскраіна г. Любань, 1 км ад маста). Першыя жыхары займаліся паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам. У канцы VI тысячагоддзя да н. э. побач з'явілася яшчэ адно паселішча (паўночная ўскраіна г.Любань).
Паселішчы былі невялікімі. Людзі жылі ў наземных лёгкіх хацінах. Карысталіся пераважна крамянёвымі прыладамі працы, сярод якіх найбольш распаўсюджанымі былі лістападобныя наканечнікі дзідаў, сякеры; ляпілі вострадонныя гліняныя гаршкі, аздобленыя глыбокімі ямкамі пад брыжам, адбіткамі грэбня, наколамі і перакрэсленымі рыскамі.
У нач. II тыс. да н. э., калі людзі навучыліся выплаўляць медзь і бронзу, паселішчы на месцы сучаснага г. Любань працягвалі існаваць. Да гэтага часу адносяцца археалагічныя знаходкі — свідраваныя сякеры, булавы, упрыгожанні і прылады працы з бронзы. У жыллі людзей з'явіліся агнішчы з роўным подам, дашчаныя сталы і паліцы, што патрабавала плоскадоннага посуду.
У пач. I тыс. да н. э. людзі сталі выплаўляць жалеза з балотных, лугавых і іншых жалязнякоў, якія шырока раслаўсюджаны ў нашай мясцовасці. Жыхары сталі займацца вытворнымі відамі гаспадаркі — лядным (падсечным) земляробствам і жывёлагадоўляй. У гэты час прыбытак стала прыносіць не толькі мазольная праца, але і грабежніцкія паходы на суседзяў. Надзейным сродкам абароны стала ператварэнне паселішчаў ва ўмацаваныя гарадзішчы. Звестак аб існаванні гарадэішча на тэрыторыі Любані не маецца.
Ад першых жыхароў нашага краю да нашага часу эахаваліся назвы рэк і азер. Назва ракі Арэсы, на берагах якой раскінуўся Любань, мае фіна-ўгорскае паходжанне і ў перакладзе азначае назву невялікай балотнай птушкі. Іншыя даследчыкі старажытных моў гэтай групы лічаць, што слова «арэс» перакладаецца як «восень».
У VII—VIII ст.ст. беларускае палессе засяляюць усходне-славянскія плямёны. Тэрыторыя Любаншчыны была заселена драгавічамі. Яны выцяснілі мясцовае насельніцтва (часткова асімілявалі яго), заснавалі свае паселішчы на старых абжытых мяснінах, далі свае назвы ім. Ад старажытных славян да нашага часу дайшлі курганныя могільнікі на месцах старажытных селішчаў і назвы населеных пунктаў. Усходне-славянскае паходжанне мае і назва г. ЛЮБАНЬ. Любань — гэта эначыць аблюбаваная мясціна для жыцця. Добра, люба было тут жыць людзям. Круты бераг Арэсы засцерагаў іх ад ворага. Сама рака, поўная рыбы, была іх карміліцай. 3 трох бакоў да селішча падступаў густы лес, дзе вадзілася шмат дзічыны.
У X—XII стст. Любань разам з іншымі паарэскімі землямі ўвайшла ў склад старажытнабеларускай дзяржавы — Турава-Пінскага княства. У час феадальнай раздробленасці ў XII —XIII ст.ст. Любань у складзе Слуцкага ўдзельнага княства разам з якім у 20—30-я гг. XIV ст. уваходзіць у склад Вялікага княства Літоўскага.
3 XIV да пач. XVII ст. землі Любаншчыны, ў тым ліку і Любань, належалі князям Алелькавічам.
Першы ўспамін у пісьмовых крыніцах аб нашым горадзе адносіцца да XVI ст. У інвентары Слуцкага княства за 1566 г. упершыню ўпамінаецца мястэчка Любань у складзе Ярэміцкай вобласці, У гэты час у мястэчку налічвалася 35 дымоў, (дым—Дом і двор аднаго ўладальніка, які быў азінкай падаткаабкладання — «падымнае» — за колькасць печаў і дымаходаў), пражывала да 210—225 жыхароў. У мястэчку мелася 20 валок (каля 425 га) ворыўнай зямлі. Жыхары лічыліся мяшчанамі і ў прававых адносінах былі адмежаваны ад сялян.
Пры падзеле Слуцкага княства ў 1582 г. паміж братамі Алелькавічамі м. Любань дасталося малодшаму Аляксандру Юр'евічу.
У 1589 г. м. Любань разам з в.Таль перайшло ў часовае ўтрыманне мешчаніну г.Слуцка Тышкевічу, так, як князь не аддаў своечасова мешчаніну пазыку ў 4100 літоўскіх злотых. Тышкевіч атрымаў права збора павіннасцей і суда над насельніцтвам. Толькі ў 1621г., калі грошы з працэнтамі былі, вернуты, Тышкевіч вярнуў м. Любань і в.Таль нашчадку князя Аляксандра Алелькавіча Багуславу Радзівілу, юрыдычнаму ўладальніку мястэчка.
У 1648 г. у м. Любань быў 81 дым. Колькасць ворнай зймлі да 1651 г, павялічылася да 33 валок (каля 705 га). Мястэчку належала 4 валокі выпасаў і 11 валок сенажацяў. Жыхары мйстэчка, у асноўным, займаліся земляробствам.
У XVII—пач. XVIII ст. колькасць насельніцтва мястэчка схараціліласяю. Праз тэрыторыю Любаншчыны, як і праз усю Беларусь у сярэдзіне XVII ст. пракаціліся дзве вайны — казацка-сялянскае паўстанне 1648— 1651 гг. і руска-польская вайна 1654—1667 г.г. Ваенныя атрады рабавалі мясцовае насельніцтва, забівалі людзей. У 1667 г. у м. Любань налічвалася 75 дымоў. У канцы XVII ст. адбываецца бурны рост гаспадаркі. У гэты час у м. Любань пастаяннымі жыхарамі становяцца яўрэі. У 1682 г. у Любані надічваецца 100 дымоў (600—650 жыхароў).
Павіннасці жыхароў мястэчка рэгуляваліся статутам, які 28 лістапада 1661 г. даў мяшчанам Багуслаў Радзівіл, спасылаючыся на старажытны інвентар мястэчка. Мяшчане павінны былі плаціць у казну магната чынш за карыстанне зямлёй — 10 злотых у год з валокі (у 1682 г. чынш быў павялічаны Да 12,5 злотых з валокі — гэта кошт 6 баранаў, або 18 гусакоў, або 24 вазоў дроў). Жыхары мястэчка былі вызвалены ад работ на карысць феадала (паншчыны). Але яны павінны былі працаваць на будаўніцтве і аднаўленні гацяў, плацін, мастоў, дарог. Багуслаў Радзівіл дазволіў мець у мястэчку самакіраванне на чале з бургамістрам з правам апеляцыі да старасты Слуцкага княства. Магнацкая адміністрацыя не мела права карань мяшчан — біць розгамі, батагамі.
Мяшчане павінны былі штогод даваць на панскі двор. 200 гарнцаў малочных прадуктаў, 1 курыцу са двара, плаціць падатак на ўтрыманне слуцкага гарнізона па 0,5 злотага са двара ў год, на будаўніцтва фартыфікацыйных збудаванняў у Слуцку па 1 злотаму са двара ў год, а таксама выходзіць на талаку (напрыклад масавыя работы пры ўборцы збожжа) на 3 дні па 1 чалавеку з дыму ў год.
Гэтыя павіннасці фактычна захоўваліся і на працягу XVIII ст.
У канцы XVIII ст. пры другім падзеле Рэчы Паспалітай у 1793 г. м.Любань увайшло ў склад Расійскай імперыі.
Супраць падзелаў Рэчы Паспалітай было накіравана паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. Праз м.Любань пралягаў шлях рэйда атрада паўстанцаў пад камандаваннем Ст. Грабоўскага. Атрад Грабоўскага ў ноч з 2 на 3 верасня 1794 г. пакінуў Слуцкі шлях і спыніўся каля Арэсы насупраць м.Любань. Тут і адбылася апошняя бітва паўстанцкага атрада. 3 верасня Ст. Грабоўскі пераправіў праз забалочаную раку 500 пехацінцаў свайго палка, гарматы і частку кавалерыі. Рускія войскі не сталі адразу наступаць на паўстанцаў, а абыйшлі Арэсу пад Любанем і неракрылі дарогу. 4 верасня 1794 г. Ст. Грабоўскі з 600 паўстанцамі ўступіў у няроўны бой з палком Цыцыянава; а затым, вытрымаўшы яго 4 атакі і не страціўшы гармат, адыйшоў да Любаня. Паўстанцы за ракой уступілі непрыяцелю, частка з іх змагла ўцячы. На захадзе сонца у гэты ж дзень Грабоўскі з рэшткамі свайго войска здаўся ў палон. 3 данясення кн. М.В.Рэпніна Імператрыцы Кацярыне ІІ 31 снежня 1794 г. вядомы прозвішчы некаторых паўстанцаў, якія транілі ў палон пад Любанем: падпалкоўнік Фелікс Сабецкі, маёр Адам Нялепец, капітан Пётр Клячкоўскі, капітан Мацвей Гаўлясінскі, падпалкоўнік Мустафа Ахматовіч, Крычынскі.
У 1808 г. на падставе старажытных інвентароў Любань атрымаў статус мястэчка і ўвайшоў у склад Забалацкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
У XIX назіраецца паступовы рост мястэчка. У 1844 г. у Любані налічвалася 90 двароў, з іх яўрэі — 30 двароў, ляснічы — 1 двор, агароднікі — 3 двары. Пражывала 345 чалавек — 163 мужчыны і 182 жанчыны. У мястэчку былі 4 вуліцы — Надрэчная, Шырокая, Паддубская, Новажыдоўская. Яны размяшчаліся у сучасным цэнтры — вул. Савецкая, Інтэрнацыянальная, Леніна, Першамайская. Вулцы адыходзілі ад рыначнай плошчы. На беразе Арэсы размяшчалася прыстань, з якой сплаўлялася розных грузаў да 20 тысяч пудоў.
У 1870 г. у м. Любань 133 двары, у 1884 г. 136 двароў (512 жыхароў), у 1897 г. — 760 жыхароў.
У 1839 г. у м. Любань была адкрыта царкоўна-прыходская школа, у якой у 1865 г. навучалася 12 вучняў. Настаўнікам працаваў праваслаўны свяшчэннік. У 1890 г. у школе навучалася 18 хлопчыкаў, настаўнікам працаваў Кірыла Раменчык, урокі закона божага вёў свяшчэннік.
У канцы XIX ст. у м. Любань працавала таксама яўрэйская школа.
У 1863 г. у м.Любань была пабудавана Спаса-Праабражэнская царква (Прыход упершыню ўпамінаецца ў 1707 г.). 3 1852 г. свяшчэннікам у Любані працаваў Кастусь Васілеўскі.
Так як большасць насельніцтва мястэчка складалі яўрэі, тут была сінагога (іўдзейскі храм). Большасць насельніцтва займалася мелкім гандлем, скупкай у сялян мёду, рыбы, грыбоў і нерапрадажай іх у Слуцку, Глуску. У Любані на Арэсе былі два млыны, гандлёвая лаўка. Шырокае развіццё атрымалі рамествы. У 1889 г. скарняжным рамяством у Любані займалася 3 чалавекі, сталярным 3 чалавекі, кавальскім 16 чалавек.
У 1909 г. у м. Любань налічвалася 339 дамоў, пражывала 2014 чалавек. Любань паступова станавіўся культурным цэнтрам рэгіена. Працягвала работу і яўрэйская пачатковая школа. У 1904 г. для царкоўна-прыходскай школы было пабудавана спецыяльнае памяшканне. Школу наведвалаі 128 вучняў — 111 хлопчыкаў і 17 дзяўчынак. У школе працавала настаўніцай Марфа Пігулеўская, якая атрымала спецыяльную педагагічную адукацыю ў епархіяльным вучылішчы. Загадчыкам школы быў свяшчэннік Мікалай Браўковіч. У 1905 г. поўны курс царкоўна-прыходскай школы скончыла 8 хлопчыкаў. У школьнай бібліятэцы налічвалася 120 кніг для пазакласнага чытання.
У 1907 г. Мінская дырэкцыя народных вучылішч дала дазвол на адкрыццё ў м.Любань двухкласнага народнага вучылішча з рамеснымі аддзяленнем. У вучылішча прымаліся хлопчыкі, якія атрымалі веды па праграме аднакласнага народнага вучылішча. У гэтай школе вывучалі Закон божы, рускую мову, царкоўна-славянскую мову, рускую гісторыю, геаграфію, арыфметыку, біялогію, абучалі карзіначнаму, плотнічна-сталярнаму рамяству. У 1908 годзе ў вучылішча былі прыняты 23 вучні, у 1910 г. — у вучылішчы займаліся, 38 хлопчыкаў. Загадчыкам працаваў Міхаіл Шатроў, настаўнікам Антон Сяржанін, майстрамі Васіль Перлін і Іван Кітаеў, настаўнікам Закона божага свяшчэннік Мікалай Браўковіч.
У м. Любань працаваў фельчар, які аказваў медыцынскую дапамогу і насельніцтву навакольных весак. Медьцынскіх устаноў у Любані не было. У 1915 г. фельчару Ждановічу прыйшлося весці барацьбу з эпідэміяй воспы (захварэла 8 чалавек, на ўлік пастаўлена 10).
У 1906 г. у м. Любань Шэйна Кацнельсон пабудаваў паравы млын. Дзейнічала паштовае аддзяленне. У 1901 г. начальнікам паштовага аддзялення быў Елізар Сямёнавіч Курбатаў, з 1907 г. па 1910 г. — Леанард Вікенцьевіч Ізбінкі, з 1910 г. — Міхаіл Сільвестравіч Кульчыцкі.
На чале мястэчка стаяла мяшчанская ўправа. Старшынёй мяшчанскай управы ў І894-1911 гг. быў Арон Нісанавіч Прускін.
Савецкая ўлада ў м. Любань была ўстаноўлена мірным шляхам у лістападзе 1917 г. Любань, не быў адміністрацыйным цэнтрам, ён адносіўся ў гэты час да Забалацкай воласці. У в.Забалаць быў створаны валасны рэвалюцыйны камітэт — надзвычайны орган Савецкай улады. Членамі валрэўкома былі жыхары мястэчка Раменчык Раман Яўхімавіч, Лагун Андрэй Васільевіч (камісар рэўкома).
Калі пачалося наступленне нямецкіх войск у лютым 1918 г., Лагун А.В. узначаліў атрад дабраахвотнікаў, створаны з жыхароў мястэчка і адправіўся з ім на фронт.
У час грамадзянскай вайны м.Любань было двойчы акупавана: у лютым — снежні 1918 г. нямецкімі войскамі, у жніўні 1919—ліпені 1920 года польскімі. 3 3 па 7 кастрычніка 1920 г. у м. Любань размяшчаўся штаб 508-га палка 57 стралковай дывізіі Чырвонай Арміі. У гэты час (звесткі на І919 г.) у м. Любань пражывала 2211 жыхароў.
Пасля вызвалення Любаншчыны доўгачаканы мір не наступіў. Любаншчына знаходзілася непадалёку ад дзяржаўнай граніцы з Польшчай, яе геаграфічныя ўмовы спрыялі перакідванню бандытскіх груповак на тэрыторыю Савецкай Беларусі. У 1920 г. на Любаншчыне дзейнічала банда пад кіраўніцтвам Караткевіча (пасля яго гібелі групоўку ўзначаліў Саўка Багалевіч). Бандыты рабавалі мірнае насельніцтва» забівалі савецкіх і партыйных дзеячаў. Адной з форм палітычнага банды¬тызму можна лічыць і яўрэйскія пагромы, якія ў 1921 г. пракаціліся па ўсёй тэрыторыі краю. Яўрэйскае насельніцтва м. Любань у гэты час значна павялічылася за кошт бежанцаў — амаль ўдвая. Жыхары мястэчка першыя месяцы 1921 года жылі ў чаканні нападу банды на мястэчка. На агульным сходзе местачкоўцы яшчэ ў лістападзе 1917 г. прынялі рашэнне аб стварэнні ў Любані атрада самаабароны. На ўзбраенні атрада было 3 вінтоўкі і 10 рэвальвераў.
21 мая 1921 г. банда напала на Любань. Атрад ЧОН у гэты час пакінулі Любань. Аказаць супраціўленне бандытам местачкоўцы не маглі. Жыхары Любані кінуліся шукаць паратунку ў полі, спрабуючы прабрацца на Урэцкую дарогу.
Бандыты ў мястэчку ўчынілі пагром. Хворых і старых забівалі да смерці, расстрэльвалі. Усяго было забіта, 28 чалавек і паранена 15. Іх маёмасць была разрабавана. Каля 200 чалавек, сабралі ў сінагогу. Ад іх патрабавалі сабраць выкуп: 30 фунтаў серабра, 10 фунтаў золата, 80 пар ботаў, 500 пар бялізны. Дапамогу заложнікам аказаў свяшчэннік, які ўнёс неабходную суму грошай. Раніцай 22 мая бандыты пакінулі мястэчка.
У 20-я гады адначасова з барацьбой супраць палітычнага бандытызму ішла стваральная работа, наладжвалася мірнае жыццё. На чале стаяла Забалацкая валасная ячэйка КП(б)Б, у складзе якой былі і местачкоўцы. Любань, як і раней, у 20-я гады заставаўся цэнтрам культурнага жыцця краю. У мястэчку ў 1920—1921 навучальным годзе працавала адзіная на тэрыторыі Любаншчыны школа. У 1921 г. быў створаны Народны Дом (культасветустанова), адкрыта хата-чытальня. Пры народным Доме працавалі гурткі — тэатральны (ставіў пастаноўкі на беларускай і яўрэйскай мовах), музычны, ваенных ведаў. 2 разы камсамольцы выпускалі вусную газету.
Найбольш папулярным быў тэатральны гурток. Яго дзейнасць звязана з імем выдатнага беларускага рэжысёра, акцёра і тэатральнага дзеяча Галубка Уладзіслава Іосіфавіча. Не адзін раз ём са сваім вандроўным тэатрам наведваў Любань. Спектаклі трупа Уладзіслава Галубка ставіла ў памяшканні пажарнай. Тэатральны гурток Любанскага Народнага Дома атрымаў ад Галубка яго п'есы «Ганка» I «Пан Сурынта». Былы акцёр вандроўнага тэатра Галубка Яўген Савіцкі застаўся ў Любані і ўдзельнічаў у рабоце тэатральнага гуртка. Самадзейныя акцёры ставілі спектаклі па п'есах Гогаля., Астроўскага, Андрэева, “Барыса Гадунова” А. С. Пушкіна. Тэатр насіў імя Тургенева.
У пачатку 20-х гадоў у м. Любань была адкрыта бальніца на 10 ложкаў.
17 ліпеня 1924 г. м. Любань стала адміністрацыЙным цэнтрам новаўтворанага Любанскага раёна. Тут размясціліся органы мясцовай улады. 3 гэтага часу пачынаецца бурны рост мястэчка. У канцы 20-х—30-я гады ідзе забудова Любаня — старыя вуліцы атрымалі новыя назвы — Рачная стала называцца Першамайскай, Шырокая — Савецкай, Зялёная — Інтэрнаіцыянальнай, Тальская (былая Новажыдоўская) — імя Леніна. Першамайская вуліца атрымала далейшае пашырэнне. Былі закладзены вуліцы імя Калініна, Чкалава, Сацыялістычная. На Пластку (пасёлак крухмальнага завода) былі пабудаваны школа і бальніца. На вуліцах з'явіліся дашчатыя тратуары. Рыначная плошча з цэнтру была перанесена на свабоднае месца паміж цэнтрам і Слабадой. У канцы 30-х гадоў у Любані з'явіліся два Кіраўскія пасёлкі — сучасная вул. імя Кірава, якія засялілі сселеныя з хутароў. У пачатку 30-х гадоў праз Арэсу пабудавалі мост.
Асноўным заняткам насельніцтва мястэчка былі рамёствы, гандаль, большая частка насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай. У канцы 30-х гадоў сельскай гаспадаркай займалася каля 70% насельніцтва, несельскагаспадарчае складала 31,4%.
Рамеснікі мястэчка ў 20-я гады аб'ядноўваліся ў арцелі і таварыствы. Былі арганізаваны шапачная арцель, таварыства кустароў (50 чалавек) і іншыя.
У 1929 г. даў першую прадукцыю крухмальны завод, будаўніцтва якога пачалося ў 1927 г, У гэты час на заводзе працавала 25 чалавек. У 1932 г. у Любані пачаў працаваць маслазавод.
Першы магазін у Любані быў адкрыты ў 1920 г. Гэта быў магазін гаспадарчых тавараў і належаў крэдытнаму таварыству «Снапок». У 1924 г. адкрыўся мануфактурны магазін, дзе можна было набыць тканіну і абутак. Побач прадаваліся тавары паўсядзённага ўжытку. У 1934 г. пачаў працаваць універмаг.
1 сакавіка 1931 г, жыхары м. Любань, якія займаліся сельскай гаспадаркай, арганізавалі калгас і назвалі яго «Ударнік». Калгас быў невялікі: у 1932 г. ён абядноўваў 46 гаспадарак (95 чалавек, з якіх 46 былі працаздольнымі). У калгасе было 8 коней і 18 кароў.
Адразу ж пасля заканчэння грамадзянскай вайны ў м.Любань аднавіла работу школа. 3 1921 г. яна стала сямігадовай, беларускай школай. У 1924 г. тут працавала, 12 настаўнікаў. У 1927 г. адбыўся першы выпуск — школу закончыл 24 чалавекі. Колькасць вучняў у школе павялічвалася з кожным годам, бо яна была ў 20-я гады адзінай сямігодкай у раёне. У 1929 г., у ёй займалася 416 вучняў. Для вучняў з іншых населеных пунктаў у 1928—1929 нав. годзе пры школе быў адкрыты інтэрнат за кошт бюджэтных сродкаў, у якім пражывала 25 чалавек. Школьнікі не ўмяшчаліся ў стары будынак — двухпавярховы, пабудаваны ў 1912 г. У 1928г. для беларускай сямігодкі пабудавалі новы вучэбны корпус. На пабудову майстэрні для школы, як і на сам будынак, былі перададзены дамы раскулачаных Шмігельскага і Альхімовіча з х.Дамшын. Жыхары мястэчка на будаўніцтва сабралі 1000 рублёў. 3 1933 г. беларуская сямігодка стала сярэдняй школай.
Акрамя беларускай школы ў м. Любань працавала яўрэйская школа — спачатку пачатковая, а з 1930 г. сямігодка. Для школы ў 1930 г. было пабудавана новае памяшканне.
М. Любань было цэнтрам па ліквідацыі непісьменнасціі сярод дарослага насельніцтва. Тут размяшчаўся апорны пункт і вячэрняя школа для рабочай моладзі. 3 1931 г. было ўведзена абавязковае навучанне ўсіх непісьменных рабочых і калгаснікаў ва ўзросце да 50 гадоў.
У 1929 г. у м. Любань быў адкрыты першы дзіцячы сад.
Праводзілася вялікая работа з дзецьмі па-за ўрочны час. Пры камсамольскай ячэйцы, якаяі была створана ў 1923 г., быў арганізаваны аград «Юны спартак» (піянеры), які налічваў 68 чалавек. У канцы 20-х гадоў у Любані пачаў дзейнічаць Дом піянераў, пры якім была наладжана работа дзіцячай тэхнічнай станцыі. Выхаванцы станцыі праводзілі спаборніцтвы на лепшую мадэль трактара, аўтамабіля, самалёта. Кіраваў работай станцыі камсамолец Сцяпан Мірэйчык.
Першая медыцынская ўстанова ка Любаншчыне была адкрыта ў пачатку 20-х гадоў — бальніца на 10 ложкаў у м. Любань. 3 1924 г. яна стала раеннай і павялічылася да 16 ложкаў. Быў пабудаваны лячэбны корпус. У 1927 г. было, адкрыта хірургічнае аддзяленне. На Пластку (пасёлак крухмальнага завода) у 1929 г. пабудавалі новае памяшканне для раённай бальніцы. У пачатку 30-х гадоў загадчыкам бальніцы працаваў Козак. Акрамя яго яшчэ 3 урачы — В.І. Чадовіч - тэрппеўт, Марголін — хірург, Рубінштэйн — стаматолаг; два фельчары — Збраеў і Шаплыка, дзве акушэркі, 4 медыцынскія сястры.
У 1932 г. у м. Любань была створана МТС (машынна-трактарная станцыя). Яна абслугоўвала 8 сельсаветаў. За МТС было замацавана 24694 га ворных эямель (41% калектыўных). У 1936—1937 гг. дырэктарам МТС працаваў Куркевіч С, з 1937 г. — Пагодзін.
Не абыйшлі мястэчка і рэпрэсіі 30-х гадоў. У пачатку 30-х многія з жыхароў былі высланы, раскулачаны. У 1938 г. у м. Любань праходзіў судовы працэс, на якім разглядалі справу кіраўнікоў раёна. Судзілі сакратара райкама партыі Кардаша П.І., старшыню райвыканкама Шкляра, загадчыка райза Стрыкава П.I., упаўнаважанага па нарыхтоўках Глябовіча М.I. Падсудных абвінавацілі ў тым, што яны ў контррэвалюцыйных мэтах, каб выклікаць незадаволенасць сялян, дапускалі пераабкладанне падаткамі аднаасобнікаў, сельсаветчыкі нібыта па іх указаннях праводзілі масавую канфіскацыю маёмасці сялян і т. п. Падсудныя былі асуджаны: Шкляр атрымаў 20 гадоў лагераў з канфіскацыяй маёмасці.
У м. Любань у 1939 г. пражывала 3046 чалавек, большасць з якіх былі яўрэі.
У 1938 г. м. Любань было перайменавана ў гарадскі паселак.
22 чэрвеня 1941 года, як толькі стала вядома аб вераломным нападзенні фашысцкай Германіі на СССР, у раённым Доме культуры адбыўся мітынг. На мітынгу выступіў райваенком, які аб'явіў усеагульную мабілізацыю. Многія жыхары г. п. Любань тут жа, на мітынгу, заявілі аб тым, што добраахвотна ідуць у Чырвоную Армію.
Хвілін праз 20—30 пасля пачатку мітынгу, над Любанем на невялікай вышыні праляцелі некалькі самалётаў з крыжамі на крылах. Недзе за пасёлкам раздаўся выбух. Самалёты развярнуліся і паляцелі назад.
У гэты ж дзень РК ЛКСМБ з ліку моладзі, якая не падлягала прызыву ў армію, арганізаваў знішчальны атрад, які павінен быў несці ахову найбольш важных аб'ектаў і знішчаць варожых дыверсантаў. У атрад увайшлі амаль усе вучні старэйшых класаў. Атрад нёс ахову маста праз Арэсу, магазінаў, складаў. Пасты былі выстаўлены каля будынкаў райкама КП(б)Б, райвыканкама і іншых устаноў.
Прайшло некалькі дзён, і праз Любань пацягнуліся адступаючыя разбітыя часці Чырвонай Арміі. Параненых і хворых пакідалі ў раённай бальніцы, дзе ім аказвалі дапамогу. Галодных чырвонаармейцаў і афіцэраў па дамах кармілі жыхары гарадскога пасёлка, дапамагалі ім адзеннем, паказвалі дарогу. Разам з імі на ўсход пайшлі многія байцы знішчальнага атрада.
Вораг быў зусім побач. Аб гэтым гаварыла стральба з кулямётаў і гармат, якая даносілася да Любаня. Наступаючыя нямецкія часці, абмінуўшы Любань, пайшлі далей на ўсход. 3 Любані к гэтаму часу эвакуіраваліся амаль усе ўстановы. Многія партыйныя і савецкія работнікі перабраліся ў лес для арганізацыі партызанскіх атрадаў. Гарадскі пасёлак жыў у чаканні. Байцы знішчальнага атрада ўстрайвалі засады на дарогах, якія вялі ў Любань.
У канцы чэрвеня ў Любані з'явіліся першыя варожыя салдаты. На першы час пастаянных часцей у Любані не было. Толькі недзе ў канцы жніўня—верасні ў гарадскім пасёлку быў створаны пастаянны нямецка-паліцэйскі гарнізон. Служыць у гарнізоне знайшлося нямала дабраахвотнікаў. Сярод іх былі і тыя, хто атрымаў спецыяльнае заданне камандавання партызанскімі атрадамі; бургамістр Сяржанін (настаўнік беларускай сярэдняй школы), расстраляны немцамі ў лістападзе 1941 г.; начальнік паліцыі Гідрановіч, павешаны акупантамі ў лістападзе 1941 г.; паліцэйскі Уладзімір Раменчык, загінуў у 1943 г. і многія іншыя. Некаторыя пайшлі на службу ў адкрытыя немцамі ўстановы для атрымання сродкаў існавання.
У г. п. Любань акупацыйныя ўлады наладзілі работу раённай управы на чале з начальнікам раёна. У раённай управе працавала 17 чалавек. Справамі пасёлка займалася гарадская ўправа на чале з бургамістрам. У гарадской ўправе працавала 9 чалавек.
3 першых дзён акупацыі нямецкія ўлады сталі праводзіць у жыццё план «Ост». Са сваіх дамоў былі выселены сем'і адказньых савецкіх і партыйных работнікаў, яўрэйскае насельніцтва пераселена ў адзін раён пасёлка. Гэта частка Любаня была абнесена калючым дротам. Так з'явілася гета. Некаторыяі сем'і былі арыштаваны і адпраўлены ў Бабруйскую турму. У лістападзе 1941 г. нямецка-фашысцкія акупанты правялі акцыю знішчэння яўрэйскага насельніцтва Любані. Іх расстралялі каля МТС. У адзін дзень загінулі 783 чалавек.
У ноч з 6 на 7 лістапада 1941 г. партызаны правялі першую буйную аперацыю. У гонар 24-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі быў разгромлены нямецка-паліцэйскі гарнізон у Любані. Вялікую дапамогу партызанам у падрыхтоўцы і правядзенні аперацыі аказалі камсамольцы-падпольшчыкі. У склад падпольнай камсамольска- маладзёжнай групы ўвайшлі амаль усе байцы знішчальнага атрада. Групу ўзначалілі Баляслаў Куркевіч і Уладзімір Лукоўскі. Падпольшчыкі займаліся зборам зброі. звестак пра гарнізон, распаўсюджвалі лістоўкі.
Першыя лістоўкі ў Любані з'явіліся восенню 1941 г. Яны былі напісаны ад рукі на лістах са школьных сшыткаў. Падпольшчыкі расклеілі лістоўкі на дамах; але паліцэйскія іх паздзіралі, і амаль ніхто не паспеў іх прачытаць. Наступныя лістоўкі былі распаўсюджаны інакш: іх падкідвалі ў двары жыхароў, перадавалі з рук у рукі.
У снежні 1941г. у Любані з'явіліся друкаваныя лістоўкі, якія расказвалі аб перамозе Чырнонай Арміі пад Масквой. Іх падпольшчыкі атрымалі з партызанскай друкарні. Сувязь паміж Любанскімі падпольшчыкамі і партызанамі ажыццяўлялася праз “паштовую скрынку”, якая размяшчалася на беразе Арэсы, праз сувяэных Леаніда Манкевіча, Міхаіла Нікольскага. Свабодна па тэрыторыі гарнізона мог перамяшчацца Уладзімір Раменчык, Мікалай Лагун, якія «працавалі» на акупантаў, Карл Куркевіч, якому споўнілася ўсяго 14 гадоў.
Вясной 1942 г. фашысты арыштавалі Баляслава Куркевіча і Уладзіміра Лукоўскага. Праз некаторы час яны былі расстраляны. Больш ніхто з членаў групы не былі арыштаваны, і яна працягвала дзейнічаць. Узначаліў групу Уладзімір Раменчык. У гэты час у яе прыйшлі Канстанцін Раменчык, Тамара Барысавец.
Летам 1942 г. Л. Манкевіч перадаў падпольшчыкам тэрмітную міну. Міну ўстанавілі ў клубе. У час кінасеанса міна павінна была ўзарвацца, але нешта не спрацавала. Выбуху не адбылося, але пажар у клубе нарабіў шмат страху. Лепшы вынік быў ад магнітнай міны, якую падпольшчыкі прымацавалі да аўтамабіля. Міна ўзарвалася на паўдарозе з Любаня на Урэчча, загінула некалькі салдат і афіцэр нямецкай арміі.
У канцы 1942 г. Ул. Раменчык быў адазваны ў партызанскі атрад. Астаўшыяся ў пасёлку маладыя патрыёты ўліліся ў групу, якая дзейнічала пад кіраўніцтвам Васіля Чадовіча ў раённай бальніцы.
Дзякуючы дзейнасці медыкаў-патрыётаў многім параненым хворым чырвонаармейцам удалося пазбегнуць смерці. У прыёмныя пакоі на іх афармляліся неабходныя дакументы, афіцэраў стрыглі, як салдат. Камісараў і камуністаў пераводзілі ў інфекцыйнае аддзяленне, на дзвярах якога вісела таблічка «тыф». Па меры выздараўлення іх адпраўлялі ў партызанскія атрады. Такім чынам работнікам Любанскай раённай бальніцы эа восень 1941 г. удалося шыратаваць ад смерці каля 500 чалавек.
У склад групы ўваходзілу Чадовіч В.I. і члены яго сям'і — жонка. дачка і сын, У.А. Вераб'ёў яго жонка, Я.А. Шаплыка і яго жонка Валянціна Мікалаеўна, загадчык гасладарчай часткай бальніцы Януш, студэнты медінстытута, якія перад вайной праходзілі ў бальніцы практыку Вераб'еў Міхаіл, Макавец Надзея, Дзялендзік Максім, Ермалінская Эмма. Медработнікі доўгі час, аказвалі дапамогу партызанам медыкаментамі і перавязачным матэрыялам. У 1943 калі фашысты напалі на след падпольшчыкаў, яны перайшлі ў партызаны, дэе працавалі ў партызанскіх шпіталях.
У 1943 г. Любаншчына амаль уся была ахоплена магутным партызанскім рухам. Летам гэтага года партызаны сярод дня захапілі ў Любані ўзброенага паліцая. Гэта прымусіла камандаванне гарнізона прыняць меры па ўмацаванню. Побач з будынкам райвыканкама, дзе размяшчалася камендатура, пабудавалі дот, тэрыторыю абнеслі калючыга дротам. Праз вуліцу ішла траншэя. На перакрыжаваннях вуліц таксама з'явіліся доты. Немцы не асмельваліся паказвацна на ўскраінах пасёлка. У 1943—1944 гг. праводзілася больш жорсткай акупацыйная палітыка: былі арыштаваны сем'і камуністаў, праведзены паказальныя пакаранні смерцю партызан, моладзь насільна вывозілася ў Гсрманію. Колькасць насельніцтва гарадскога пасёлка ў 1944 г. скарацілася да 2100 чалавек (615 двароў).
30 чэрвеня 1944 г. у выніку наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі «Баграціён» часцямі 48 стралковай дывізіі' (камандзір Г. М. Корчыкаў) і 19 механізаванай брыгады (камандзір Яршоў) г.п. Любань быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пры вызваленні Любаня загінуў капітан М.Я.Валошын, сяржант Акбулатаў, невядомы салдат. У гонар вызваліцеляў у 1977 г. быў устаноўлены памятны знак.
Адразу пасля вызвалення ў Любані аднавілі работу органы ўлады, партыйныя і камсамольскія органы. Старшынёй райвыканкама выбралі Луферава А.С., сакратаром РК КП(б)Б Баравіка А.А. Перад імі стаяла задача аднаўлення гаспадаркі раёна і гарадскога пасёлка. За гады вайны прыйшлі ў заняпад прамысловыя прадпрыемствы пасёлка, абсталяванне іх і МТС было вывезена. Ужо ў 1945 г. аднавіў работу крухмальны завод. Для правядзення меліярацыйных работ у Любані ў 1945 г. было створана міжраённае ўпраўленне асушальных і арашальных сістэм (МУААС). Крыху пазней, у 1948 г. аднавіў работу маслазавод.
У цяжкіх умовах пачынаўся першы пасляваенны навучальны год. Любанская беларуская сярэдняя школа не мела ў дастатковай колькасці падручнікаў, палеры, пісьмовых прылад. Перад пачаткам навучальнага года школьнікі вымушаны былі падрыхтаваць школьныя памяшканні, дзе ў час вайны размяшчаліся канюшні. Для дзяцей, чые бацькі загінулі ў час вайны, у Любані былі адкрыты два дзіцячыя дамы.
Любань паступова станавіўся прамысловым цэнтрам раёна. У 1958 г. у г. п. Любань пачала працаваць аўтакалона, першую прадукцыю выпусціў пенькаэавод. Праз год у Любані была створана міжкалгасная будаўнічая арганізацыя (МПМК-201). Для аказання дапамогі калгасам і саўгасам з 1961 г. у Любані раэмясцілася аб'яднанне “Сельгастэхніка». На базе прамарцеляў у 1965 г. арганізаваны раённы камбіннт бытавога абслугоўвання, У 1967 г. у верхнім цячэнні ракі Арэсы на паўднёвай ускраіне г. п. Любань створаны рыбгас «Любань».
Ішоў паступовы рост насельніцтва. Даваенны ўзровень быў дасягнуты да 1959 г. — у гэтым годэе ў г. п. Любань пражывала 3,7 тыс. чалавек. У 1970 г. іх колькасць узрасла да 6,7 тыс. чалавек.
У пасляваенныя гады пачалося хуткае булаўніцтва гарадскога пасёлка. Былі закладзены новыя вудіцы, дабудоўваліся раней існаваўшыя.
Да 1940 г. у Любані былі 3 каменныя будынкі, 407 драуляных. Да 1970 г. у Любані было пабудавана 957 новых будынкаў, у тым ліку 322 каменныя. 3 іх 733 жылыя (214 каменных).
3 1968 г. гарадскі пасёлак Любань атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. Да 1995 г. на чале стаяў гарадскі Савет.
Сучасны Любань раскінуўся на 582 гектарах каля ракі Арэса. У зеляніне садоў і сквераў патанаюць вузенькія вулачкі, старыя драўляныя домікі і белакаменныя новабудоўлі, бліскучы купал невялічкай царквы і круглае люстэрка гарадскога возера. У апошнія гады вядзецца забудова пераважна заходняй часткі горада. Тут зявілася шмат новых вуліц: Новая, Заходняя, Лясная, Лугавая, Сонечная, Маладзёжная, Ціхая і іншыя. У горадзе налічваецца 35 вуліц. І калі ўсе іх скласці ў адну, то працягласць іх складзе 25 кіламетраў. Агульная даўжыня тратуараў у горадзе складае. 43,6 км, 15 з якіх маюць плітачнае або асфальтавае накрыццё.
Да 12 тысяч чалавек (на 1995 г.) вырасла насельніцтва горада. Павысіўся ўзровень дабрабыту насельніцтва. Сучасны горад з'яўляецца прамысловым і культурным цэнтрам раёна. У Любані 5 прамысловых прадпрыемстваў, якія, у асноўным, займаюцца перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны. Усе яны размешчаны на ўскраінах горада.
У паўночна-ўсходняй частцы Любаня знаходзіцца ільнозавод, які быў пабудаваны ў 1940 г. У той час на ім працавала 90 чалавек. Выраблялася кароткае і доўгае ільновалакно і пенькавалакно. 3 1970 г. завод займаецца перапрацоўкай толькі ільну. У 1995 г. на заводзе налічвалася 149 рабочых месц, было атрымана 1190 тон ільновалакна, 474 тоны з якіх складае найбольш каштоўнае — доўгае валакно.
Побач на плошчы 4690 га размясціўся другі па велічыні ў Еўропе са штучных вадасховішчаў Любанскі рыбгас. Гэта прадпрыемства здалі ў эксплуатацыю ў 1967 годзе. Тут налічваецца 12 нагульных, 17 вырастных, 4 матачныя сажалкі. Рыбгас мае жыварыбна-сартыравальную базу, садкі для кароткачасовай і доўгатэрміновай ператрымкі рыбы, зімавальныя сажалкі, інкубацыйны цэх. Побач з вытворчай базай размяшчаецца жылы пасёлак.
Адным з буйных прамысловых прадпрыемстваў горада з'яўляецца швейная фабрыка. Гэта прадпрыемства ўзнікла ў выніку аддзялення швейных цэхаў ад райпрамкамбіната ў 1980 г. На фабрыцы працуюць цэх па пашыву камбінезонаў, пасцельнай бялізны, рукавіц, цэх па пашыву ватных куртак, цэх па пашыву матрацаў, закройны цэх. На паўднёвай ускраіне горада знаходзяцца крухмальны завод і сыра-робчы камбінат.
Будаўніцтва крухмальнага завода было распачата ў 1927 годзе. у 1961 — 1962 гг. адбылася рэканструкцыя завода, было ўстаноўлена новае тэхналагічнае абсталяванне. Зараз вядзецца распрацоўка праекта цэха па вытворчасці бульбяных чыпсаў.
Любанскі сыраробчы камбінат заснаваны ў 1932 годзе. Спачатку ён размяшчаўся ў прымітыўным драўляным будынку на вул. Савецкай. Пасля вайны прадпрыемства было перанесена на паўднёвую ўскраіну горада, у 1961 і ў 1980—1981 гг. былі праведзены рэканструкцыі. 3 1981 г. прадпрыемства называецца сыраробчым камбінатам.
Акрамя прамысловых прадпрыемстваў у г. Любань размешчаны будаўнічыя арганізацыі, меліярацыйныя арганізацыі, камбінат бытавога абслугоўвання (атэлье індывідуальнага пашыву адзення, цырульня, фотаатэлье, майстэрні па рамонту абутку, гадзіннікаў, бытавой тэхнікі і іншыя), камбінат грамадскага харчавання (магазін-кулінарыя, рэстаран, сталовыя, кандытарскі цэх). У склад камбіната грамадскага харчавання ўваходзіць хлебазавод. Завод выпускае прадукцыю 18 найменаванняў. Кожны дзень хлебазавод выпякае 13—14 тон хлебабулачных вырабаў.
У 1979 г. у Любані адкрылася сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча. Звыш 500 дзяўчат і юнакоў у гэтай навучальнай установе набываюць спецыяльнасці трактарыст-машыніст, повар, лабарант хімбаканалізу, тынкоўшчык, муляр, будаўнік. Пры вучылішчы працуюць курсы перападрыхтоўкі.
У горадзе працуе 5 устаноў культуры: дзве бібліятэкі, музычная школа, музей і Дом культуры. 3 1990 г. на беразе ракі Арэсы быў адкрыты парк культуры і адпачынку. Плошча 14,2 га.
  У цэнтры горада змаходзіцца стадыён. Тут праводзяцца раённыя і гарадскія спартыўныя спаборніцтвы.
 
 Каталог TUT.BY