Баявое мінулае |
12 студзеня 1943 года камсамолец К.Я. Адзінец добраахвотна ўступіў на шлях барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У саставе партызанскага атрада імя Катоўскага 64-ай брыгады імя Чкалава ён удзельнічаў у баявых аперацыях, мініраванні дарог, знішчэнні мастоў і камунікацый праціўніка.
Калі фашысты даведаліся, што ён з братамі вядзе актыўную барацьбу супраць акупацыйнага рэжыму, то ўзялі ў палон бацьку Канстанціна Якаў-левіча і прапанавалі абмен - бацьку адпусцяць, калі замест яго прыйдуць сыны-партызаны. I яны прыйшлі... разам з таварышамі па зброі, знішчылі ворагаў і вызвалілі бацьку маладога барацьбіта. У 1944 годзе радавы Адзінец быў прызваны ў дзеючую Чырвоную Армію. Разам з I Беларускім фронтам, на чале спачатку з Ракасоўскім, а з лістапада 1944 г. - маршалам Жукавым, удзельнічаў у шэрагу буйных аперацый па вызваленню беларускіх гарадоў, у тым ліку Рагачова, Жлобіна. Фарсіраваў Днепр, пры-маў удзел у захопе плацдар¬ма на правым беразе ракі, які дазволіў уклініцца ў сілы непрыяцеля на 25 кіламетраў. За шэсць дзён напрыканцы чэрвеня 1944 года войскі фронта, дзе служыў Канстанцін Якаўлевіч, нанеслі сакрушальны ўдар па бабруйскай групоўцы ворагаў. Было акружана і разгромлена 40-тысячнае войска праціўніка. Затым, у ходзе Мінскай аперацыі, удзельнічаў у вызваленні сталіцы Беларусі. А пасля, разам з аднапалчанамі, пагнаў фашысцкую навалу далей, ужо за межы роднай краіны. Пасля вызвалення Беларусі ў складзе таго ж 1-га Беларускага дайшоў да Одэра, планаваў дайсці і да Берліна, але 12 красавіка 1945 года сяржант Адзінец атрымаў ранение. Таму і дзень Вялікай Перамогі ён сустрэў шпіталі. За выдатную службу і бездакорнае выкананне загадаў камандавання К.Я.Адзінец узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны другой ступені і медалём Жукава. С. Паўлава.Голас Любаншчыны. - 2009 №14
3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved." |
Последние опубликованные статьи
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1944 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1943 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1942 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1941 год
- Из военно-исторического очерка «Операции советских вооружённых сил в Великой Отечественной войне 1941 – 1945»
- Партизанские фотографии из личной коллекции Виль Далидовича
- Лескин Артём Федорович Воспоминания о войне
- Белоруссия партизанская
- Смольгаў: загадкі знаёмых малюнкаў
- О генерале от инфантерии П.Д. Цицианове
- О чём рассказала старая фотокарточка
- "Дожинки"
- Праздник хлеба "Дожинки"
- Колодец с целебной водой у деревни Мордвиловичи
- Архитектура