Сумеснымі дзеяннямі
У фондах Любанскага музея народнай славы захоўваецца фотаздымак, на якім зафіксаваны момант распрацоўкі баявой аперацыі. На першы погляд нічога незвычайнага, такіх дакументаў налічваецца ў нас не адзін дзесятак. Аднак ёсць тут і адна адметнасць: на здымку не толькі камандзіры партызанскіх атрадаў, што дзейнічалі на Любаншчыне  (у першым радзе другі злева А.Л. Нікіцін —камандзір атрада "Жалязнок"), але і афіцэры Чырвонай Арміі. Другі справа ў першым радзе Барыс Рыгоравіч Рэзнікаў — начальнік разведкі артылерыі 48-й стралковай дывізіі, якая ўваходзіла ў склад 65-й арміі. Здымак датуецца 1943-пач. 1944 гг. Якім чынам у тэты час афіцэр Чырвонай Арміі аказаўся сярод партызан? Адказ на гэта пытанне можна знайсці ў падзеях, што адбыліся ў канцы 1943 г. у Любанска-Акцябрскай партызанскай зоне.
 
 
У пачатку снежня 1943 г. асобныя палкі 65-й арміі пад камандаваннем "генерал-лейтэнанта П.І. Батава ўступілі на тэрыторыю Любанска-Акцябрскай партызанскай зоны. У выніку актыўных баявых дзеянняў Чырвонай Арміі ў лініі фронту паміж апорнымі пунктамі гітлераўцаў Парычы і Азарычы атрымаўся разрыў шырынёй каля 10 км, які атрымаў назву "Рудабельскія вароты". Дзякуючы гэтаму, паміж партызанамі і армейскім камандаваннем была наладжана не толькі сувязь, але і прамыя зносіны. "Рудабельскія вароты" былі выкарыстаны армейскімі разведгрупамі і паліторганамі арміі. Група афіцэраў Чырвонай Арміі 10 дзён правяла ў Любанска-Акцябрскай партызанскай зоне. "— армейскія палітработнікі праводзілі мітынгі і сустрэчы з мясцовым насельніцтвам.
У гэты час Ваенны савет 65-й арміі заслухаў і абмеркаваў даклад прадстаўніка партызанскага злучэння Мінскай вобласці пра абстаноўку ў тыле праціўніка перад фронтам арміі.На савеце былі зацверджаны планы баявых дзеянняў партызанскіх брыгад па зрыву перавозак ворага па Чыгунках Лунінец - Калінкавічы, Афіповічы - Слуцк і Бабруйск - Мінск, актывізацыі баявой дзейнасці на шашэйных дарогах, правядзення разведкі размяшчэння варожых часцей. Па просьбе сакратара Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б В.І. Казлова Ваенны савет 65-й арміі аказаў дапамогу партызанскім фарміраванням Мінскага злучэння зброяй. Партызаны атрымалі 500 вінтовак, 200 аўтамагаў, 100 ПТР, 1,5 млн. патронаў, па 5 боекамплектаў мін да кожнага мінамёта,20 тон узрыўчаткі, узрывацелі і іншае ваеннае снаражэнне. 35 аўтамашын даставілі ўзбраенне на спецыяльную базу ў раён в. Гамза; адкуль у савецкі тыл былі эвакуіраваны параненыя і хворыя партызаны.
У сваю чаргу Ваенны савет звярнуўся да камандавання Мінскага партызанскага злучэння з просьбай накіраваць у 65-ю-армію 10 тысяч чалавек папаўнення. Любанскі РК КП(б)Б у'снежні 1943 г. правёў мабілізацыю сярод рэзервовага саставу партызанскіх брыгад у населеных пунктах і накіраваў у рады Чырвонай Арміі каля 1000 чалавек.
На працягу снежня 1943 г. партызаны. ні на дзень не спынялі сваю баявую дзейнасць. У дакладной запісцы камандавання Мінскага партызанскага злучэння сакратару ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнку паведамляецца, што 27 снежня сіламі брыгады № 64 імя В. Чкалава быў разгромлены нямецка-паліцэйскі гарнізон у в.Белічы Слуцкага раёна (тылы 102-й нямецкай арміі), дзе забіта 38 нямецкіх салдат і афіцэраў. Узята трафеяў: 18 вінтовак, 2 ручныя кулямёты, 6 павозак, 12 коней з сёдламі і больш за 6 тысяч патронаў.
У справаздачы камандавання партызанскай брыгады № 100 імя С. Кірава Мінскаму абкому КП(б)Б паведамляецца, што брыгада ў снежні два разы вяла бой у в. Пасека, адзін бой у в. Касцяшы і Зялёнкі, яшчэ адзін — у в. Прусы. У выніку якіх забіта 25 нямецкіх салдат і афіцэраў. Акрамя тага, партызаны брыгады ў снежні пусцілі пад адхон 3 варожыя эшалоны і абстралялі 5 рамонтна-аднаўленчых паяздоў на чыгунцы Асіповічы - Слуцк. Партызанам таксама ўдалося збіць два варожыя самалёты, адзін з якіх зрабіў пасадку каля Старых Дарог. Вырасла і колькасць партызанскай брыгады — яна папоўнілася на 105 чалавек.
У пачатку студзеня 1944 г. Беларусікі фронт аднавіў наступленне на мазырскім накірунку: пачалася Калінкавіцка-Мазырская наступальная аперацыя Чырвонай Арміі. У ёй прымалі ўдзел 61-ая армія (камандуючы генерал-лейтэнант П.А. Бялоў), 65-ая армія (генарал-лейтэнант П.І. Батаў), 16-ая паветраная (генерал-палкоўнік С.Л.Рудэнка). У падрыхтоўцы і правядзенні аперацыі прынялі ўдзел таксама партызаны Гомельскага, Палескага і Мінскага партызанскіх злучэнняў.
Перад армейскімі і партызанскімі фарміраваннямі стаяла задача: разбіць калінкавіцка-мазырскую групоўку праціўніка, стварыць плацдарм для наступлення ў напрамку Бабруйск-Мінск, часткай сіл — уздоўж ракі Прыпяць на Лунінец.
8 студзеня войскі 65-й арміі пачалі наступленне, абышлі праціўніка з поўначы і перарэзалі чыгунку і шашу Калінкавічы - Жлобін. Кавалерыйскія часці сумесна з партызанамі разбілі тылы праціўніка. У выніку была знішчана абарона 2-й нямецкай арміі. У напрамку на Мазыр наступалі часці 61-й арміі. 14 студзеня часці абедзвюх армій вызвалілі Калінкавічы і Мазыр.
Каб адрэзаць шляхі адыходу праціўніка, партызаны ўзарвалі чыгуначны мост праз раку Іпа, разбурылі варожыя камунікацыі. Разам з часцямі Чырвонай Арміі 20 студзеня вызвалілі Лельчыцы.
  У выніку Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі, якая завяршылася 8 лютага 1944 года, савецкія войскі прасунуліся ка 60 км, адкінулі праціўніка да р. Пціч і ў раён Петрыкава, нанеслі яму значныя страты. 21 злучэнню і часці, якія вызначыліся ў аперацыі, былі нададзены ганаровыя найменні "Калінкавіцкіх", 18 — "Мазырскіх".

Н.СІНЯК, дырэктар музея.Голас Любаншчыны. - 2009 №10
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY