Быў партызанам |
Кожны вясковец у Касцюках ведае Анатоля Сцяпанавіча Рашчэню. ён удзельнік партызанскага руху на Любаншчыне. "Першым у партызаны падаўся бацька, а за ім і ўся сям'я
, - прыгадвае Анатоль Сцяпанавіч, - наш атрад імя Громава брыгады імя Чкалава №64 дыслацыраваўся каля вёскі Ямінск". Розныя заданні, даручэнні даводзілася выконваць, але ў большасці А. С. Рашчэня адказваў за захоўванне дакументаў, прадуктаў харчавання і інш. ![]() Пасля вызвалення Беларусі Анатоль Сцяпанавіч вярнуўся дамоў. Пасля вайны вучыўся ў Ленінградзе. Атрымаў спецыяльнасць слесара-рамонтніка 4 разраду. Потым была армія. Служыў у Дарагубльскай вобласці ў Заходняй Украіне. У самаходна-артылерыйскім палку быў спецыялістам па рамонту і захоўванню бронетанкавай тэхнікі. Як жартуе ветэран і вайны, і працы, у арміі рамантаваў танкі, а пасля дэмабілізацыі -трактары. Апошнім часам і да самай пенсіі Анатоль Сцяпанавіч працаваў у Любанскай сельгастэхніцы - наладжваў паліўную апаратуру дызельнай тэхнікі. I роўных яму ў гэтай справе не было ва ўсім раёне. Н.Леанідава.Голас Любаншчыны. 2008 № 57.
3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved." |
Последние опубликованные статьи
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1944 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1943 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1942 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1941 год
- Из военно-исторического очерка «Операции советских вооружённых сил в Великой Отечественной войне 1941 – 1945»
- Партизанские фотографии из личной коллекции Виль Далидовича
- Лескин Артём Федорович Воспоминания о войне
- Белоруссия партизанская
- Смольгаў: загадкі знаёмых малюнкаў
- О генерале от инфантерии П.Д. Цицианове
- О чём рассказала старая фотокарточка
- "Дожинки"
- Праздник хлеба "Дожинки"
- Колодец с целебной водой у деревни Мордвиловичи
- Архитектура