Разведчык Якаў Самусевіч
Партызанам партызанскага атрада імя Дзяржынскага брыгады імя Фрунзе Якаў Самусевіч стаў у маі 1943 года. 3 фашысцкімі нелюдзямі ў яго быў свой рахунак — ворагі забілі яго маці і бацьку. Пасля, у час блакады партызанскай зоны, гітлераўцы пазбавілі жыцця яго жонку і дачку. А таму Якаў Фёдаравіч літаральна рваўся хутчэй узяць у рукі зброю. Смелага, моцнага, знаходлівага маладога чалавека камандаванне адразу накіравала ў разведку і не памылілася ў прынятым прызначэнні. Я.Ф.Самусевіч хадзіў на самыя адказныя і небяспечныя заданні і заўсёды здабываў неабходныя звесткі. Не раз рызыкаваў ён і жыццём, але пра гэта тады не думалася, боль перабольшвала жаданне адпомсціць за смерць родных, хутчэй выбіць ворага з беларускай зямлі. 3 цягам часу здольнага і ўмелага ляснога салдата прызначаюць камандзірам аддзялення, а яшчэ праз некаторы час ён узначальвае разведку ўсяго партызанскага атрада.
 
 
Пасля вызвалення рэспублікі Я.Ф. Самусевіча прызываюць на службу ў армію. Ён трапляе ў якасці ўсё таго ж разведчыка на Другі Беларускі фронт і ўдзельнічае ў вызваленні Польшчы і Усходняй Прусіі. Ваяваць на чужой зямлі для кожнай арміі, безумоўна, складаней. А таму ў разведчыкаў адпачынку не было. Рэгулярныя паходы за «языкамі», баявыя аперацыі ў бліжнім тыле праціўніка — усё гэта патрабавала выключнай адвагі, вялікіх фізічных і духоўных сіл, спрыту, стрыманасці, вытрымкі і разліку. I Якаў Фёдаравіч з гонарам прайшоў праз усе гэтыя выпрабаванні, выявіўшы лепшыя чалавечыя якасці, вернасць воінскаму абавязку і адданасць Айчыне. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў тыя суровыя дні, ён быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені і двума медалямі "За баявыя заслугі". Праз гады прыйшла яшчэ адна ўзнагарода — ордэн Айчыннай вайны першай ступені.
Праўда, напрыканцы вайны салдату не пашанцавала. Перад наступальнай аперацыяй на горад Данцынг ён, як заўжды, вёў разведку, сочачы за дзеяннямі фашыстаў з назіральнага пункта (звычайнага хлява без даху, што знаходзіўся на пярэднім краі. I тут раптам на НП упаў артылерыйскі снарад. Усе, хто знаходзіўся побач з Якавам Фёдаравічам, загінулі. А ён з цяжкім раненнем трапіў у шпіталь. 13 асколкаў дасталі хірургі з цела салдата, выключнае ўменне прыклалі, каб скласці раздробленую нагу.
  Вялікае свята Перамогі сустрэў Я.Ф. Самусевіч у польскім горадзе Тарунь, дзе і лячыўся. Ніколі не забудзе ветэран, як радаваліся той перамозе і савецкія салдаты, і вызваленыя палякі, як дзякавалі яны на-шым воінам за падараваную свабоду, за мір без выбухаў і стрэлаў. Як разам уздымалі франтавыя 100 грамаў і кляліся.ў вечнай дружбе.
  I яшчэ. Літаральна напярэдадні свята Перамогі Якаў Фёдаравіч Самусевіч адзначыў сваё 90-годдзе, з чым яго шчыра павіншавалі баявыя сябры і знаёмыя. Свой доўгі век на гэтым свеце былы салдат тлумачыць толькі адным: «Бог даў мне веку за трох братоў, што не вярнуліся з той вайны». Напэўна, гэта так і ёсць.

В. Паўловіч.Голас Любаншчыны. 2008 № 57.
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY