Такім земляком можна ганарыцца
Нарадзіўся Іван Прохаравіч Дзядзюля 18 верасня 1918 года ў вёсцы Асавец Любанскага раёна ў сялянскай сям'і, у якой было 9 дзяцей. Пасля заканчэння сямігодкі Іван паступіў на курсы настаўнікаў пачатковай школы , якія дзейнічалі пры Любанскай СШ. Праз год ён атрымаў накіраванне на работу ў Старобінскі раён, але там, паглядзеўшы на яго 17-гадовы ўзрост, дазволілі далей працягваць вучобу. У 1935 годзе I.П. Дзядзюля здаў уступныя экзамены ў Магілёўскі педагагічны інстытут і стаў студэнтам літаратурнага факультэта. Пасля яго заканчэння працаваў у Вясейскай СШ Слуцкага раёна, дзе выкладаў рускую мову і літаратуру.
 
 
У 1939 годзе наступіў час службы ў арміі. За кароткі тэрмін Іван Прохаравіч прайшоў шлях ад радавога салдата да палітрука роты 89-га стралковага палка 23-й дывізіі, што дыслацыраваўся ў Харкаве. У складзе гэтага палка ўдзельнічаў у першых баях супраць фашысцкай Германіі. Пад Каўнасам быў паранены і накіраваны на лячэнне ў Пскоў, а затым Таржок, Горкі. Пасля выздараўлення прайшоў спецыяльную падрыхтоўку і ў чэрвені 1942 года ў складзе дыверсійнай групы быў накіраваны за лінію фронту ў Беларусь.
Перад групай стаяла задача разгортвання партызанскай барацьбы і правядзення дыверсійных аперацый на аўтамагістралі і чыгунцы Мінск-Барысаў, весці разведку, зрываць мерапрыемствы гітлераўцаў. Да восені 1942 года І.П. Дзядзюля быў намеснікам камісара атрада "Смерць фашызму", а з вясны 1943-га - камісарам аднайменнай партызанскай брыгады. Пра яе баявую дзейнасць, жыццё ў тыле ворага наш зямляк расказаў у сваіх кнігах "Лясная гвардыя" і "Партызанскі фронт", у шэрагу нарысаў.
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Іван Прохаравіч працаваў у Смалявіцкім райкоме КПБ загадчыкам аддзела прапаганды. Быў упаўнаважаным СНК БССР у Польшчы. Затым вучыўся ў Дыпламатычнай школе Міністэрства замежных спраў СССР. Пасля яе заканчэння ў 1947 годзе І.П. Дзядзюля атрымаў назначэнне ў Трэці Еўрапейскі аддзел МЗС, які ажыццяўляў рашэнне знешнепалітычных задач па Германіі і Аўстрыі. Некаторы час працаваў у апараце Палітычнага саветніка пры Савецкай ваеннай адміністрацыі ў Германіі. У той час напісаў і апублікаваў шэраг нарысаў па германскай праблеме. Быў на службе ў пасольствах СССР у Вене, Ізраілі, працаваў дыпламатычным прадстаўніком у Польшчы, выконваў асобныя даручэнні ў Венгрыі, Чэхаславакіі, Румыніі, ГДР.
За сваю працу і заслугі пе рад Радзімай ён узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны, Чырвонай Зоркі, медалём "Партызану Вялікай Айчыннай вайны I ступені" і іншымі.
Цяпер ветэран жыве ў Маскве.
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY