Прайшла праз пакуты |
Бабулю Жэню ў вёсцы Юшкавічы ведаюць усе ад малога да старога. Дабразычлівая, шчырая, чулая жанчына за свае жыццё нікога не пакрыўдзіла і нікому не адмовіла ў дапамозе. Магчыма, таму, што самой салодка не было ніколі...
—Як сёння памятаю той красавіцкі цёплы дзень 1943 года, якраз пасля Вялікадня. Немцы, бы вар'яты, хапалі ўсіх працаздольных жыхароў, асабліва маладых жанчын. ![]() Адразу пагналі нас - палонных - да Любані. Адтуль - у накірунку Пінска. Да станцыі Старушка, што непадалёку ад горада, ехалі ў таварных вагонах, у якіх перавозілі да таго ж і жывёлу. Каля Пінска мы знаходзіліся на працягу двух дзён, чакалі, што будзе далей. I вось раптам убачылі ў небе над горадам савецкі самалёт. 3 радасці пачалі махаць хусцінамі. Аднак фашысты тут жа пагналі нас ад таго месца. Магчыма, баяліся, што нашы прыйдуць і вызваляць палонных. Шмат дзён і начэй мы ішлі пешшу. Змучаныя і знясіленыя ўсё ж дабраліся да месца. Лагер размяшчаўся побач з нямецкім горадам Зінзен. Два тыдні знаходзіліся там. Елі пнілую бручку і капусту. А пасля адвезлі нас у Беденгауз (гэта як у нас сельскі Савет). Чаму - мы не ведалі. Пужала невядомасць. Як аказалася, там будзе размеркаванне. Кагосьці забяруць да сябе гаспадары, астатніх накіруюць на работу на завод... Яўгенія Антонаўна лічыць, што ёй пашанцавала. Яна трапіла працаваць у сям'ю, дзе да яе добра аднесліся. Асноўным абавязкам яе было падаіць трох кароў і штодзень выводзіць іх на гарод пасвіцца. За гэта Яўгенію добра кармілі. Нават калі амерыканцы вызвалілі палонных, гаспадыня паклапацілася пра тое, каб ёй у дарозе было чым падсілкавацца. Больш за два месяцы яшчэ дабіраліся дамоў. Некаторы час прабылі ў Польшчы, дзе давялося таксама працаваць ў дапаможнай гаспадарцы. Яўгенія Праходская была там цялятніцай. А на Любаншчыну вярнулася толькі пасля абвяшчэння перамогі. Жыццё паступова пачало наладжвацца. Адбудоўваліся разбураныя населенныя пункты, аднаўляліся гаспадаркі. А хутка Яўгенія выйшла замуж. 3 Васілём Праходскім яе звязвалі не толькі моцныя пачуцці, а і ўспаміны пра той страшны час - гады ваеннага ліхалецця. Васіль Васільевіч быў удзельнікам Вялікай Айчыннай. Спачатку ў якасці стралка 197 запаснога стралковага палка, а пасля - камандзіра аддзялення 160 стралковага палка ён мужна змагаўся з ворагам. А ў студзені 1945 года быў цяжка паранены ў грудную клетку. Пяць дзяцей адзін за адным з'явіліся ў сям'і Праходскіх. Шчаслівыя бацькі не маглі нарадавацца. Ды бяда падкралася неспадзявана. Памёр Васіль Васільевіч. Увесь цяжар, клопаты ляглі на плечы кволай жанчыны. Але яна здолела іх вытрымаць і пераадолець...У 1964 годзе ўзнагароджана медалём Мацярынства. Яўгенія Антонаўна практычна адна вырасціла сваіх дзяцей. А зараз ужо яны клапоцяцца пра яе, ахінаюць клопатам і ўвагай. Але і сама жанчына, нягледзячы на сталы ўзрост, не сядзіць без справы. Яе дом па-ранейшаму патанае ў квецені красак і зеляніне дрэў. I здаецца, нішто ўжо не нагадвае пра страшныя падзеі мінулых дзён. Толькі бабуля Жэня не-не ды і ўспомніць, як гэта было, і па маршчыністай яе шчацэ пакаціцца сляза. Н.Леанідава.Голас Любаншчыны. 2009 № 70
3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved." |
Последние опубликованные статьи
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1944 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1943 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1942 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1941 год
- Из военно-исторического очерка «Операции советских вооружённых сил в Великой Отечественной войне 1941 – 1945»
- Партизанские фотографии из личной коллекции Виль Далидовича
- Лескин Артём Федорович Воспоминания о войне
- Белоруссия партизанская
- Смольгаў: загадкі знаёмых малюнкаў
- О генерале от инфантерии П.Д. Цицианове
- О чём рассказала старая фотокарточка
- "Дожинки"
- Праздник хлеба "Дожинки"
- Колодец с целебной водой у деревни Мордвиловичи
- Архитектура