Трапіў у палон
... Узрываліся гранаты, амаль бесперапынна "стракаталі" кулямёты, на вачах гінулі людзі - нявінныя... так успамінае гады ваеннага ліхалецця Уладзімір Пятровіч Зубарэвіч з вёскі Забалаць.  Калі пачалася Вялікая Айчынная, яму было толькі 15. Здаецца, зусім яшчэ хлапчук. Але ён даволі хутка пасталеў, стаў разважаць па-даросламу.
Аднавяскоўцы многія ўжо былі мабілізаваны на фронт. Іншыя пайшлі ў партызанскія атрады. Не мог заставацца ў баку і Уладзімір. I ён таксама пайшоў у партызаны. Атрад імя Громава брыгады імя Чкалава дзейнічаў на тэрыторыі паміж Слуцкам і Урэччам. Тут якраз праходзіла чыгунка, падрываць якую неаднаразова даводзілася юнаку разам з іншымі таварышамі. Дзеля таго, каб перашкодзіць нямецкім эшалонам рухацца па ёй. Хадзіў Уладзімір і ў разведку. Кожны раз было страшна - невядомасць заўсёды пужае.
Падчас разгрому партызанскага гарнізона каля в.Макаравічы Старадарожскага раёна фашысты многіх нашых мсціўцаў узялі ў палон. У іх лік трапіў і Уладзімір Зубарэвіч. Некаторы час палонных трымалі ў канцэнтрацыйным лагеры ў Бабруйску, а пасля пагналі ў Каўнас. Спадзявання выжыць не было, немцы - няўмольныя і жорсткія - здзекаваліся з нашых людзей...
Што дапамагло выжыць? Уладзімір Пятровіч дагэтуль не ведае адказу на гэта пытанне. Не разумеў, чаму людзі знішчалі людзей, і чаму неабходна было пачынаць вайну, якая прынесла столькі гора і няшчасця, забрала тысячы жыццяў.
  Праз паўгода пасля перамогі Зубарэвіча прызвалі ў армію. Служыў ён Маскве ў сакрэтнай часці шпіталя імя Бурдэнкі. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Забалаць. Працаваў рахункаводам у сельскім Савеце, інструктарам - у райспажыўтаварыстве, а потым у калгасе - ажно да 70 гадоў Разам з жонкай Нінай Васільеўнай вырасцілі трох дачок.

 


Н. Бубіч.Голас Любаншчыны. 2009 № 70

Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY