Рана аўдавела |
Ніхто не ведае, які яму лес дадзены ад нараджэння, што наканавана перажыць, праз якія выпрабаванні і цяжкасці прайсці. Жыццё ж такое шматграннае і непрадказальнае...
Усё пачыналася так хораша і рамантычна, вясковыя хлопец і дзяўчына пакахалі адзін аднаго. Тэта не было каханнем з першага погляду, аднак пачуцці былі такімі моцнымі, што Мікалаю і Кацярыне здавалася, быццам ніхто і нічога не здольна іх разлучыць, перашкодзіць ім быць шчаслівымі ўсё далейшае жыццё. Сустрэчы, прагулкі па начной вёсцы, першыя таемныя пацалункі - усё гэта было ў маладых людзей. А неўзабаве сыгралі вяселле, проста, па-вясковаму. Шчасцю не было мяжы. Ды толькі цягнулася яно нядоўга. Літаральна праз год Мікалая прызвалі ў армію. Як не хацелася пакідаць маладую жонку, якая, да таго ж, у той час ужо чакала дзіця. Але доўг паклікаў яго абараняць родную зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Момант расставання - ён самы цяжкі. У апошні дзень перад ад'ездам Мікалай і Кацярына ніяк не маглі нагаварыцца І наглядзецца адзін на аднаго. Быццам штосьці прадказвала - убачыцца больш не давядзецца... Мікалай адразу быў у партызанскім атрадзе. Пасля вызвалення яго прызвалі ў дзеючую армію. Практычна штомесяц ад салдата прыходзілі лісты, у якіх пытаўся пра жыццё, як падрастае маленькая Сонечка, абяцаў хутка вярнуцца і клапаціцца пра сям'ю. I ні разу не паскардзіўся на тое, як нялёгка яму на вайне... Загінуў Мікалай ва Украіне. Пахавальная прыйшла ў 1944 годзе. Колькі начэй праплакала маладая ўдава, колькі слёз праліла, успамінаючы любага чалавека. Але жыць трэба было, дзеля дачкі, якая, падросшы, добра ўсведамляла, што яе тэта - герой, ён загінуў, абараняючы Радзіму, змагаючыся за светлую будучыню для нашчадкаў. Больш за 60 гадоў прайшло з таго часу. Кацярына Пятроўна Сінчэня з вёскі Невалаж так больш і не выйшла замуж. Усё жыццё яна свята захоўвае ў памяці вобраз таго адзінага, побач з якім адчувала сябе каханай і шчаслівай. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны жанчына ўладкавалася на працу ў калгас. Больш за 40 гадоў рабіла там спачатку ў жывёлагадоўлі, потым у па ляводчай брыгадзе. Толькі яна адна ведае, як цяжка і невыносна балюча бывае часам, але Кацярына Пятроўна трымаецца. Раней - дзеля дачкі, калі яе не стала - дзеля ўнукаў. Н. Бубіч. Голас Любаншчыны. 2009 № 70
3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved." |
Последние опубликованные статьи
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1944 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1943 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1942 год
- Партизанская хроника (1941 – 1944) 1941 год
- Из военно-исторического очерка «Операции советских вооружённых сил в Великой Отечественной войне 1941 – 1945»
- Партизанские фотографии из личной коллекции Виль Далидовича
- Лескин Артём Федорович Воспоминания о войне
- Белоруссия партизанская
- Смольгаў: загадкі знаёмых малюнкаў
- О генерале от инфантерии П.Д. Цицианове
- О чём рассказала старая фотокарточка
- "Дожинки"
- Праздник хлеба "Дожинки"
- Колодец с целебной водой у деревни Мордвиловичи
- Архитектура