Усюды давялося пабываць
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Фёдар Маркавіч Кійко быў у радах Чырвонай Арміі, куды яго прызвалі ў 1940 годзе. Месцам яго службы стала Літоўская рэспубліка, горад Алітус, які знаходзіцца за 40 кіламетраў ад мяжы з Польшчай. Незадоўга да пачатку вайны ў 5 танкавай дывізіі, дзе Фёдар Маркавіч з'яўляўся артылерыстам, праводзіліся баявыя вучэнні. Дыслацыраваліся ў сумесным лясным масіве. Зборы праходзілі ў абставінах, максімальна набліжаных да баявых. Іх мэтай было праверыць боегатоўнасць войскаў на выпадак вайны. А за 4 дні да яе пачатку аб'явілі трывогу. Салдаты адчувалі, што хутка штосьці адбудзецца.
I вось - пачалася вайна... Ужо ў першы дзень яе, 22 чэрвеня, 5 танкавая дывізія прыняла бой; які працягваўся з 4 гадзін раніцы да 21.00 вечара. Бой быў жорсткім. Амаль 600 адзінак тэхнікі ўдзельнічала ў ім толькі з савецкага боку. Варожай налічвалася не менш. Танкі ішлі спераду, а ззаду іх падтрымлівала артылерыя. Ворагі, знясіленыя такім працяглым боем, адступілі, нашы таксама атрымалі загад - адступаць.
Усе верылі ў тое, што адыход - з'ява часовая. Хутка пачнецца наступленне. Але замест гэтага давялося адступаць ажно да Вільні. Там войскі СССР занялі абарону і прынялі бой. А пасля - зноў адступленне. 16 доўгіх дзён пехатою ішлі да Валожына. Тут далучыліся да іншых воінскіх фарміраванняў.
Улічваючы тое, што нашы камандзіры не мелі вопыту вядзення баявых дзеянняў, некаторыя іх загады аказваліся не да канца прадуманымі. 3-за гэтага многія байцы трапілі ў палон, у тым ліку і Фёдар Маркавіч. Іх, галодных, стомленых, знясіленых ворагі гналі па роднай зямлі. Сорамна было глядзець у вочы старым і жанчынам, якіх воіны павінны былі абараняць, але з гэтага нічога не атрымалася.
Ваеннапалонных немцы размясцілі ў Маладзечна. Жылі яны ў старых канюшнях, іх ганялі на работу на станцыю. Зараз на гэтым месцы знаходзіцца помнік загінуўшым. Тут пазбавіліся жыцця каля 40 тысяч ваеннапалонных.
У гэтым лагеры Фёдар Маркавіч прабыў каля трох месяцаў, а пасля яго перавезлі ў вёску Краснае, адкуль праз два тыдні ўдалося ўцячы. Дзевяць дзён пехатою дабіраўся ён да роднага дома. Праз год трапіў у партызанскі атрад імя Кірава 258 партызанскай брыгады, які размяшчаўся каля вёскі Азярное. На працягу двух гадоў змагаўся супраць ворага разам з партызанамі: мініравалі дарогі, узрывалі масты і чыгунку.
У сакавіку 1944 года, у выніку аблавы месца дыслакацыі партызанскага атрада, Фёдар Маркавіч зноў трапіў у рукі немцаў. Спачатку яго пасадзілі ў турму ў Любані, а праз нейкі час перавезлі ў Асіповічы, дзе жорстка дапытвалі. Многіх, хто быў разам з ім, немцы проста расстралялі, а Фёдар Маркавіч застаўся ў жывых, але лёс прынёс яму новыя выпрабаванні: яго адправілі на работу ў Германію.
Працаваў ён там на заводзе, на якім вытачвалі розныя дэталі. Працоўны дзень працягваўся 12 гадзін. Кармілі слаба. Жылі ў двухпавярховым доме пад аховай немцаў.
  3 няволі нашага земляка вызвалілі амерыканцы. Яшчэ тры месяцы заставаўся Кійко ў Германіі, а пасля вярнуўся дамоў.

С. Іваноў.Голас Любаншчыны. 2009 № 70
Комментарии
Добавить новый Поиск
Оставить комментарий
Имя:
Email:
 
Тема:
UBB-Код:
[b] [i] [u] [url] [quote] [code] [img] 
 
 
Пожалуйста, введите проверочный код, который Вы видите на картинке.

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."

 
 Каталог TUT.BY